Ведай нашых. Баляслаў Лапыр

         Vedaj nashyh 1

VishnyaШтогод у горадзе Глыбокім праходзіць Міжнародны вішнёвы фестываль.

Чаму ў Глыбокім? І чаму менавіта вішнёвы? Як сцвярджаюць краязнаўцы, Глыбокае мае імідж горада-сада амаль трыста гадоў. Сады былі пры кляштары кармелітаў, пры базыльянскім кляштары. А калі квітнее вішня, напэўна, кожную вуліцу Глыбокага можна назваць садовай. Глыбоцкія вішні славяцца ў наваколлі. У народзе іх называюць лапыровымі, хоць афіцыйна такога сорту няма. Але народная ўдзячная памяць сама, без вышэйшых санкцыяў, захавала імя таго, хто сеяў не толькі на ніве садаводства.

Давайце бліжэй даведаемся пра чалавека, у гонар якога названы глыбоцкія вішні.

Lapyr125 гадоў таму назад, 5 мая 1895 г., нарадзіўся Лапыр Баляслаў Нікадзімавіч, аграном, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ён ў Пецярбургу. Бацька быў родам з вёскі Рубеж Браслаўскага ўезда. Пачатковую адукацыю Баляслаў атрымаў у Браславе. Сярэднюю школу ён закончыў у 1909 г. у Каўнасе, потым атрымаў адукацыю агранома ў Пецярбургу. У 1926 году жаніўся на Стэфаніі Страшевіч. Маладая сем’я ў гэтым жа годзе набыла 11 гектараў зямлі каля Глыбокага. У 1932 г. нарадзіўся сын Уладзіслаў, потым дочкі Яна, Гэля і Марына.

Баляслаў імнуўся да абуджэння ў беларускага народа нацыянальнай годнасці. Ён дабіваўся больш правоў для беларусаў, таму ўдзельнічаў у дэлегацыі да прэзідэнта Польшы Ігната Масціцкага. Працуючы доўгі час на пасадзе ўезднага агранома, Б. Лапыр дапамагаў многім людзям па пытаннях сельскай гаспадаркі. У вёсках арганізоўваў і праводзіў агранамічныя курсы, быў ініцыятарам правядзення сельскагаспадарчых выстаў. Маецца меркаванне, што менавіта ім было выведзена некалькі сартоў садовых дрэў, у тым ліку і вішнёвых. Супрацоўнічаў з многімі перыядычнымі выданнямі, пісаў артыкулы сельскагаспадарчай тэматыкі для часопісаў “Tygodnik Rolniczy”, “Plon” і інш. Удзельнічаў у перадачах на віленскім радыё. Быў арганізатарам і ўдзельнікам розных фальклорных кружкоў. Разам з мясцовымі жанчынамі і дзецьмі спяваў, танцаваў, вывучаў беларускі фальклор і размаўляў на беларускай мове. Ён удзельнічаў у тэатральных пастаноўках мясцовай інтэлігенцыі.

У 1939 г., ва ўзросце 44 гады, зволіўся з работы і быў адпраўлены на пенсію. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны Баляслаў Лапыр жыў і працаваў у Глыбокім. У верасні 1943 г. сям’я пераяджае ў Германію. Там Баляслаў Нікадзімавіч працуе над вывядзеннем новых сартоў зерня ў маёнтку Granzkevitz. У красавіку 1945 г. сем’я Лапырова вярнулася у СССР, дзе была арыштавана і адпраўлена ў лагер г. Валкавыска. Пасля аднаго з допытаў Б. Лапыр не вярнуўся. Лёс яго невядомы. Жонка Б. Лапыра вярнулася з дзецьмі ў Глыбокае і перапісала іх на сваё дзявочае прозвішча - Страшэвіч. Затым усёй сям’ёй выехалі ў г. Гданьск на пастаяннае месца жыхарства.

Lapyr. B. pomnik  У г. Глыбокае каля рэзідэнцыі Вішнёвай каралевы па вул. Мінскай пастаўлены бюст Баляславу Лапыру.

 Лапыр Баляслаў Нікадзімавіч застаўся ў памяці тых, хто выжыў у тыя страшныя часы, у вобразе настаўніка, агранома, душэўнага інтэлегента, які дапамагаў зямлі радзіць, а людзям заставацца самімі сабой. І самыя смачныя вішні на Глыбоччыне заўжды будуць лапыровымі. І Міжнародны фестываль таму падцвярджэнне.

А.Татарчук, заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ

05.05.2020

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstvs 2021

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 13

Учора 25

За тыдзень 213

За месяц 213

Усяго 54986

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-03-06

Зарэгістравалася: 196