Вахта памяці "Мы помнім вашыя імёны..." Карабоўскі сельсавет. в.Шунеўцы, в. Зарубіна

 

У год Вялікай Перамогі давайце ўзгадаем імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Карабоўскага сельсавета. в. Шунеўцы

#75_лет_Победы

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. в Зарубіна

  • Блышко Ягор  Фёдаравіч                    в.Ст.Шарабаі
  • Канапелька Міхаіл Аляксандравіч     в.Лаўцы
  • Канапелька Мікалай Аляксандравіч  в.Лаўцы
  • Кірплюк Вацлаў Адамавіч                   в.Мядзведкі
  • Лаўцевіч    Станіслаў Феліксавіч        в.ЛаўцыЛаўцевіч
  • Браніслаў Сяменавіч                          в.Лаўцы
  • Макатун Мікалай  Міхайлавіч             в.Ст.Шарабаі
  • Саланінка Васілій Пятровіч                в.Ст.Шарабаі
  • Саланінка Сяргей Мікалаевіч             в.Ст.Шарабаі
  • Толкач Іосіф Іванавіч                           в.Лаўцы

 

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны в. Шунеўцы.

Балтушкін Мікалай Ануфрыевіч

Shynevcy 1

Балтушкін Мікалай Ануфрыевіч (1924 - 28.08.2012) нарадзіўся ў в. Зорка Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Яму выпаў лёс сустрэць Перамогу ў Берліне. А незадоўга да яе атрымаць сваю першую баявую ўзнагароду  Ордэн Чырвонай Зоркі.

Ваенны шлях Мікалая Ануфрыевіча быў доўгім і цяжкім. У шаснаццаць год ён стаў членам партызанскага руху на Магілёўшчыне. На рахунку Мікалая Балтушкіна было шмат адказных аперацый, дзякуючы якім вораг нёс значныя страты. Калі партызаны злучыліся з Чырвонай арміяй, радавога Балтушкіна залічылі ў асобую мінамётную брыгаду, шлях якой ляжаў на Берлін.

"Загад быў ісці толькі наперад, - успамінае Мікалай Ануфрыевіч. - Рыхтавалі бліндажы для тэхнікі і агнявыя пазіцыі: Браш Лодзь, Познаньскую вежу і Варшаву. У сярэдзіне снежня сорак чацвёртага ноччу быў за ракой такі страшны бой, што, здавалася, у радыусе многіх кіламетраў не засталося нічога жывога. Не разумею, як можна выжыць? А ззаду наступала пяхота. Так вось і адваёўвалі метр за метрам у ворага. Пра адпачынак ніхто і не думаў. Толькі б пратрымацца, голькі б перамагчы..." У Берлін, са сваей асобай брыгадай, мінамётчык Мікалай Балтушкін увайшоў у пачатку мая. А незадоўга да гэтага за праяўленыя мужнасць і гераізм падчас кароткага перапынку баявых дзеянняў Мікалай Балтушкін быў прадстаўлены да свайго першага ордэна. Толькі яму вядома цана гэтай узнагароды.

Вярнуўшыся дамоў, Мікалай Ануфрыевіч усё жыццё імкнуўся прыносіць карысць грамадству, калектыву, дзе працаваў, людзям, з якімі побач жыў, сям'і. Са сваёй жонкай, Марыяй Пятроўнай, ён выгадаваў чатырох сыноў і дачку. Усім даў адукацыю і дапамог стаць на ногі. Лёс раскідаў дзяцей Балтушкіных па свеце, але ў горы і радасці яны  адна сям'я. Дзеці не забываюць бацькоўскага дому. Мікалай Ануфрыевіч Балтушкін мае шмат узнагарод. Кожная з іх  асобая старонка жыцдя ветэрана. 

УЗНАГАРОДЖАНЫ: ордэнам Чырвонай зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалём "За ўзяцце Берліна",  медалём "За вызваленне Варшавы".

"Распісаўся на сцяне Рэйхстага

Гэта факт, бадай, адзін з найболын значымых у ваеннай біяграфіі былога франтавіка, ардэнаносца Мікалая Ануфрыевіча Балтушкіна. Яму выпаў лёс сустрэць Перамогу ў Берліне і незадоўга да яе атрымаць сваю першую баявую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі.

Ваенны шлях Мікалая Ануфрыевіча быў доўгім і цяжкім. У шаснаццаць год ён стаў членам партызанскага руху на Магілёўшчыне. На рахунку Мікалая Балтушкіна было шмат адказных аперацый, дзякуючы якім вораг нёс значныя страты. Калі партызаны злучыліся з Чырвонай Арміяй, радавога Балтушкіна залічылі ў асобую мінамётную брыгаду, шлях якой ляжаў на Берлін.

— Загад быў ісці толькі наперад,— успамінае Мікалай Ануфрыевіч.— Рыхтавалі бліндажы для тэхнікі і агнявыя пазіцыі. Браў Лодзь, Познаньскую вежу і Варшаву, фарсіраваў Віслу. У сярэдзіне снежня сорак пятага ноччу быў за ракой такі страшны бой, што, здавалася, у радыусе многіх кіламетраў не засталося нічога жывога. Не разумею, як можна было выжыць. А ззаду наступала пяхота. Вось так адваёўвалі метр за метрам у ворага. Ніхто пра адпачынак не думаў.Толькі б пратрымадца, толькі б перамагчы".

У Берлін са сваёй асобай брыгадай мінамётчык Мікалай Балтушкін увайшоў у пачатку мая. А незадоўга да гэтага за праяўленыя мужнасцъ і гераізм падчас кароткага перапынку баявых дзеянняў Мікалай Балтушкін быў прадстаўлены да свайго першага ордэна. Толькі яму вядома цана гэтай узнагароды. Мікалай Ануфрыевіч адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі "За ўзяцце Берліна" і "За вызваленне Варшавы". Сёння кожная з іх — асобая старонка жыцця ветэрана.

Вярнуўшыся дамоў, Мікалай Ануфрыевіч усё жыццё імкнуўся прыносіць карысць грамадству, калектыву, дзе працаваў, людзям, з якімі побач жыў, сям'і. Са сваёй жонкай Марыяй Пятроўнай ён выгадаваў чатырох сыноў і дачку. Усім даў адукацыю і дапамог стаць на ногі. Лёс раскідаў дзяцей Балтушкіных па свеце, але ў горы і ў радасці яны — адна сям'я. Дзеці не забываюць бацькоўскага дому.

Не так даўно Балтушкіны адзначылі "залаты" юбілей свайго сумеснага жыцця. Мікалай Ануфрыевіч, крыху адышоўшы ад цяжкай хваробы, здава¬лася, падужэў і памаладзеў. А Марыя Пятроўна, не хаваючы слёз, прызналася: "Шчаслівая, што дажылі з Мікалаем да гэтага часу, што нашы дзеці і ўнукі не ведаюць таго жаху, які перажыло наша пакаленне".

У гэтым годзе яшчэ адзін юбілей чакае сям'я Балтушкіных. Мікалай Ануфрыевіч адзначыць сваё васьмідзесяцігоддзе. I хоць здароўе не вельмі радуе, баляць ваенныя раны, аднак гэты чалавек захаваў у сабе самае дарагое — любоў да жыцця і да людзей.

Крыніца: Капшуль, А. "Распісаўся на сцяне Рэйхстага" //  Веснік Глыбоччыны.- 2004.- № 16. - (25 лютага).- С.2.

 Балтушкіна Марыя Пятроўна

Shynevcy 2Нарадзілася Марыя Пятроўна ў 1932 годзе ў в. Чапаева Глускага раёна Магілёўскай вабласці. Калі пачалася вайна, дзяўчынцы было ўсяго дзевяць год. Што такое вайна яна зразумела не адразу. Яна памятае, бацькі пра штосьці гаварылі, у іх голосе адчувалася трывога і боль. Хутка бадька сабраў свой мяшок і кудысьці падаўся разам з другімі мужчынамі. Праз некаторы час, пад покрывам ночы, ён на некалькі хвілін завітаў да дому, штосьці сказаў маці і зноў знік. Калі пачало світаць, жанчыны разам з дзецьмі падаліся ў лес. 3 імі была і Марыя са сваімі роднымі. У той жа дзень немцы бамбілі іх вёску. Не ўсе паспелі пакінуць родныя хаты. Некалькі чалавек забілі, былі і раненыя, яны стагналі, прасілі дапамогі.

Вось тады і пазнала дзяўчынка, што такое вайна. У той жудасны дзень яе дзіцячае сэрца напоўнілася злобай і нянавісцю да ворага. Прабрацца пад носам у немцаў і застацца незаўважанай магла толькі маленькая дзяўчынка. Яна брала ў рукі кошык і адпраўлялася ў лес за грыбамі. Пры гэтым яна несла ў партызанскі атрад медикаменты. Марыі часта давяралі выконваць нескладаныя заданні. Бывала, напячэ маці хлеба, а дзяўчынка і занясе яго ў партызанскі атрад. Часта абвяшчала лясных мсціўцаў аб размяшчэнні немцаў.

Аднойчы немцы зноў наведаліся ў іх вёску. Яны сагналі жыхароў у сарай і сабіраліся яго запаліць. У суседняй вёсцы жыла шмат гадоў немка, яна была замужам за рускім хлопцам і ведала нямецкую мову. Марыя пабегла да яе і пачала прасіць, каб яна спыніла немцаў, каб даказала ім , што гэтыя людзі не віноўныя. Жанчына дала згоду. Ніхто не ведае, ці гэта дапамагло, ці што іншае перашкодзіла немцам здзейсніць свае задумы, але людзі былі вызвалены.

Шмат чаго можа паведаць гэта гаваркая жанчына. Яе ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў адзначаны ў пазнейшыя гады ганаровымі ўзнагародамі.

  Вайцяховіч Антон Іванавіч

 Shynevcy 11Нарадзіўся Вайцяховіч Антон Іванавіч у в. Завараты Глыбоцкага раёна (1925 - 2007). Калі крыху падрос, пачаў дапамагаць бацькам па гаспадарцы, будаваў планы на далейшае жыццё. Але над краінай навісла чорная хмара, пачалася Вялікая Айчынная вайна.

"Няпросты гэта быў час,  - распавядае ветэран. - Многія ні ў чым не вінаватыя людзі сталі ахвярамі фашызму, у тым ліку і мае землякі. А вёска Латыгаль, наогул, паўтарыла лёс Хатыні. Там жывымі згарэлі ў агні і дзеці, і пажылыя людзі... Жудасна нават успамінаць, якія цяжкія выпрабаванні выпалі на долю нашага народа. Але ён не скарыўся, выстаяў. А ўсё таму, што на справядлівую барацьбу з захопнікамі падняліся ўсе: і малыя, і старыя. Зямля гарэла пад нагамі акупантаў. Прыемна, што непасрэднае дачыненне да тагачасных падзей маю і я".

Антон Іванавіч быў прызваны ў дзеючую армію восенню 1943 года. Напачатку знаходзіўся ў Бабруйскім запасным стралковым палку, дзе праходзіў навучанне стральбе з вінтоўкі, вывучаў тонкасці сувязісцкай справы. А там неўзабаве і на фронт трапіў у складзе 477-га артылерыйскага палка 3-га Беларускага фронту. Вызваляў ад фашыстаў Літву, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Памятае салдат і сёння бой ў лютым 1945 года. Нездарма за ўдала прайшоўшую аперацыю ўсе хлопцы былі адзначаны узнагародамі. Пазней да яго дабавіліся і іншыя баявыя ўзнагароды... Толькі 15 кіламетраў не дайшоў салдат да Кеніг сберга.

Пасля вайны працаваў у калгасе "XXII партз'езд". 3 1985 г. Антон Іванавіч знаходзіўся на заслужаным адпачынку.

  Ізаітка Аляксандр Аляксандравіч

Shynevcy 12-    Я нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Шунеўцы Глыбоцкага раёна. Так, я  тутэйшы. Пайшоў у армію ў 22 гады, на ўлік быў пастаўлены мясцовым ваенкаматам.

-    Мы І не ведалі, што вайна пачалася. Прыйшоў у вёску і бачу, што дзверы крамы адчынены, а нікога няма. Думаю, што такое? А людзі на вуліцы кажуць: «Вайна!». Калі нашу зямлю акупавалі немцы, працаваў на зямлі з татам і мамай. Так мяне і ўзялі ў 1942 годзе ў армію. Я аказаўся ў Ветрыне, дзе месяц вучылі армейскай справе...

Затым, як расказаў ветэран, ён аказаўся ў вучэбным ваенным лагеры. Быў на стралковых вучэннях, навучыўся карыстацца мінамётам. Потым Аляксандр Аляксандравіч трапіў на фінскі фронт.

-    А ці было страшна тады вам  маладому, прыгожаму  на вайну ісці?

-    Не. Таму што ўсякае і да гэтага пабачыць давялося...

-    Цяжка было страчваць баявых сяброў?

-    Ведаеце, душа падчас вайны стала скамянелай... На фронце я служыў у артылерыі. 3 гаўбіцы страляў  мяне ж на наводчыка вучылі. Ваяваў у Беларусі, да польскага Гданьска дайшоў, адкуль немцаў выгналі. А потым у Прусію перавялі, дзе мы стаялі ў адным з гарадоў у абароне.

-    Вось, бачу, што вы ўзнагароджаны медалём «За адвагу». За што атрымалі, памятаеце?

-    Атрымаў падчас прускай кампаніі. Мы тады немца ўжо каля мопа лабівалі. Я быу на шэамой наводцы. Адстраляліся, далі нам каманду «адбой»... Наконт медаля пытаеце, магу расказачь пра тое, як, праўда, не мне, а майму баявому таварышу ўзнагарода выратавала жыццё. Камандзіру майму пашанцавала: атрымаў ранение ў левае плячо, ордэнскую планку адарвала, але ж жывы застаўся. Ветэран расказаў шмат чаго аб сваім ваенным жыцці, так І пра тое, чым займаўся пасля вайны.

Я школы будаваў. Хацеў, каб нашы дзеткі былі граматнымі, гаворыць пенсіянер.  Мне ж у дзяцінстве вельмі хацелася вучыцца. Дарэчы, было, мяне пыталі: «А ці ёсць у цябе диплом?» Адказваў, што ёсць... мамін. Мне мама дала дыплом жыцця. Я ж любую будоўлю ведаў і дом вось гэтымі рукамі пабудаваў ... У сё сам. Майстры прыходзілі і здзіўляліся таму, як я ўсё добра зрабіў.

Раней вельмі ахвотна займаўся прыватнай гаспадаркай, ды зараз, зразумела, сілы не тыя. Памёр Аляксандр Аляксандравіч у 2003 г.

 Курыловіч Макар Ільіч

Shynevcy 3 М.І. Курыловіч (у цэнтры) з баявымі сябрамі. Фотаздымак першага пасляваеннага года.

 Нарадзіўся Курыловіч Макар Ільіч у в. Новыя Шарабаі Глыбоцкай гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Полышчы (зараз у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці) (05.02.1925 - 10.01.1999). Скончыў 4 класы польскай школы. Як старэйшы сын у сялянскай сям'і, дзе было шасцёра дзяцей, стаў дапамагаць бацьку па гаспадарцы. Вялікую Айчынную вайну перажыў  пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 3-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у баях за вызваленне ад акупантаў Венгрыі і Аўстрыі, двойчы быў паранены.

На памяць аб тых вогненных гадах засталіся ордэн Айчыннай вайны II ступені, два медалі "За адвагу", медалі "За ўзяцце Будапешта", "За ўзяцце Вены", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.". Яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў адзначаны ў назнейшыя гады таксама медалямі, выпушчанымі да юбілеяў Перамогі, медалём Г.К. Жукава.

 У 1949 г. сяржант М.І. Курыловіч быў дэмабілізаваны з Савецкай Арміі і адразу трапіў у вір новых падзей: на яго радзіме праводзілася калектывізацыя. Яго прызначылі старшынёй толькі што створанага калгаса ў в. Новыя Шарабаі. У 1951-1952 гг. навучаўся ў Глыбоцкай сельскагаспадарчай школе, пасля заканчэння якой да 1965 г. працаваў брыгадзірам буйнога калгаса "Парыжская камуна". За доблесную працу ён двойчы (у 1956 і 1957) быў удастоены высокага гонару ўдзельнічаць ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, дзе двойчы быў адзначаны медалямі. Пазней працаваў загадчыкам калгаснага зернясховішча, склада перасоўнай механізаванай калоны № 46 у в. Шунеўцы Глыбоцкага раёна. 3 1985 г. на пенсіі.

 Курыловіч Уладзімір Антонавіч

Shynevcy 4Нарадзіўся Курыловіч Уладзімір Антонавіч 4 мая 1921 года ў вёсцы Новыя Шарабаі Глыбоцкага раёна.

Прызваўся на службу ў 1941 г. яшчэ юнаком. Прайшоў з баямі Расію, потым Румынію, Чэхаславакію, Аўстрыю і Балгарыю. У студзені 1944 г., пры вазваленні Венгрыі, быў цяжка паранены ў руку. Доўгі час знаходзіўся ў шпіталі на лячэнні. Пасля шпіталю, у вучэбцы, атрымаў званне сяржанта. Маючы вялікую адказнасць за радавых салдат, шмат рабіў для таго, каб навучыць іх майстэрству абарончага бою. Шмат гора і жудасных хвілін пабачыў Уладзімір Антонавіч у час вайны.

Перамогу Уладзімір Антонавіч сустрэў у Балгарыі, але да 1947 г. служыў у арміі. 3 успамінаў ваенных часоў Уладзіміру Антонавічу запомніўся выпадак, калі цяжка паранілі яго лепшага сябра Колю. Нават не думаючы аб тым, што ён можа загінуць сам, Уладзімір Антонавіч паспрабаваў выратаваць сябра і дапамог яму дабрацца ў небяспечнае месца. "Балюча тое,  - кажа Уладзімір Антонавіч,  - Коля ўсё роўна памёр. Але я зрабіў усё магчымае". Вось такі незабыўны і цяжкі ваенны лёс ветэрана. Курыловіч Уладзімір Антонавіч з'яўляецца сапраўдным героем нашай Бацькаўшчыны.

Узнгагароджаны Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалём "Ветэран працы"

 

 Майсяёнак Пётр Юльянавіч

Shynevcy 5Нарадзіўся Майеяёнак Пётр Юльянавіч ў вёсцы Васюты Глыбоцкага раёна (24.11.1923 - студзень 2014). Дзяцінства хлопчыка было нялёгкім. 3 малых гадоў трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы.

У 1944 г. быў прызваны ў армію Глыбоцкім райваенкаматам. Служыў спачатку ў Беларусі, у 620-й вызваленчай роце. Абучаўся ў мабілізаваным вучэбным палку г.Багародска, што ў 500-х кіламетрах ад Масквы. Тры месяцы вучыўся на шафёра. За перыяд службы ў вучэбным палку Пётр Юльянавіч сустрэў шмат людзей, з якімі ў далейшым моцна пасябраваў.

У снежні 1944 г. быў адпраўлены на 1-ы Беларускі фронт. Падвозіў харчаванне і баепрыпасы. Было вельмі цяжка. Самыя страшныя ўспаміны пра адступленне азвярэлых фашыстаў. Яны сапраўды лютавалі. Не ў чым непавінных людзей бралі ў палон, жорстка катавалі, а потым растрэльвалі. Вельмі многа сяброў і знаёмых Пятра Юльянавіча загінула ў тыя жудасныя часы. Пра гэта вельмі балюча ўспамінаць і зараз. Але ён вытрымаў. 3 баявымі сябрамі дайшоў да Берліна, удзельнічаў у яго ўзяцці. Потым яшчэ год пасля вайны ветэран служыў у Штэцэне, у Германіі.

У 1946 г. Пётр Юльянавіч вярнуўся дамоў. Працаваў спачатку на вытворчасці, з 1952 г. у калгасе «Парыжская камуна». 

Узнагароджаны медалямі "За ўзяцце Берліна",  "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941.1945 гг.», медалём Г.К. Жукава.

Пачкоўскі Віктар Генрыхавіч

Shynevcy 7Нарадзіўся Віктар Генрыхавіч Пачкоўскі (11.01.1916 - 29.01.2013) ў вёсцы Пачкі, Глыбоцкага раёна. Скончыўшы 7 класаў школы, працаваў з бацькамі па гаспадарцы. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Віктар Генрыхавіч пайшоў ваяваць.

У сваіх успамінах аб вайне Віктар Генрыхавіч прыгадаў адзін эпізод. Савецкая Армія гнала немцаў на Захад, усе рыхтаваліся да наступления. Ад галоўнакамандуючага прыйшоў загад фарсіраваць раку Ніса. Віктар Генрыхавіч першым пайшоў у разведку і ўпэўніўшыся, што ёсць магчымасць пераправіцца незаўважанымі, паведаміў аб гэтым. Ен дапамог пераправіцца цераз раку еваім баявым таварышам, але апынуўшыся на другім беразе, яны знянацку натрапілі на немцаў. Завязаўся бой. Віктар Генрыхавіч быў цяжка паранены. Лячэнне было працяглым. Ён пабываў у многіх шпіталях.

За праяўленыя ў тым баі гераізм і мужнасць Віктар Генрыхавіч быў прадстаўлены да ўзнагарод. 3 цеплатой і радасцю ўзгадвае тыя часы, калі яму ўручалі баявыя ўзнагароды ордэн "За фарсіраванне рэк Одэр і Ніса" і медаль "За Перамогу".

 "Я дзядулем яго называю"

У вёску Гірстуны да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Віктара Генрыхавіча Пачкоўскага ехаў з дваякім пачуццём: што пазнаёмлю нашых чытачоў яшчэ з адным барацьбітом за свабоду і незалежнасць Радзімы, гэта, несумненна, добра; у той жа час ведаў, што майму будучаму герою  95 гадоў, і многае, магчыма, з тых далёкіх саракавых забылася ім, не ўтрымалася ў памяці. Ужо ў Гірстунах у выпадковай жанчыны папытаўся пра ветэрана Вялікай Айчыннай.

А я толькі што была ў Віктара Генрыхавіча, адказала яна і, назваўшыся Ганнай Працук, паведаміла, што як сацыяльны работнік часта наведвае В. Г. Пачкоўскага, падоўгу размаўляе з ім, прыбірае у хаце, варыць ежу.  Свайго дзядулі я не памятаю, таму Віктара Генрыхавіча называю дзядулем. I сам ён любіць пагаварыць са мной. Дзед гаваркі, шмат чаго памятае і калі-нікалі расказвае мне пра сваю вайну. Калі чалавек выжыў і вярнуўся дадому з вайны, то можна сказаць, што лёс для яго быў літасцівы. I ўсё ж смерць часта хадзіла побач з маім героем. Вайна для яго пачалася над Брэстам, і ўжо ў першым баі Віктар мог загінуць; маглі расстраляць яго фашысты і тады, калі ён трапіў у палон і яго разам з іншымі вялі невядома куды: зняволеныя па дамоўленасці дружна кінуліся на канваіраў, перабілі іх і цудам выратаваліся.

Не злічыць, у колькіх баях прымаў удзел баец санітарнай роты Віктар Пачкоўскі. I не быў на перадавой, але ў той жа час і быў: на плашч-палатцы не аднойчы даводзілася выцягваць з пекла бою параненых, ратаваць іх. I шматлікія ўзнагароды, якія паказваў ён падчас нашай сустрэчы, сведчаць: мужным, смелым байцом быў Віктар.

Не за ўзнагароды ваяваў, а каб перамагчы, - гаворыць Віктар Генрыхавіч.  - Наша пралітая кроў, аддадзеныя жыцці былі не дарэмнымі: сыны, унукі, праўнукі жывуць радасна і шчасліва. Сёння цяжка жыць толькі гультаям і тым, хто трапіў у палон алкаголю.

9 мая ў Гірстунах у хаце ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Віктара Генрыхавіча Пачкоўскага будзе шматлюдна: павіншаваць яго з Днём Перамогі прыедуць работнікі сельскага Савета дэпутатаў, акцыянернага таварыства "Канстанцінаў Двор", самадзейныя артысты. Уручаць падарунак, нальюць франтавіку традыцыйныя сто грамаў, праспяваюць яму любімыя песні. I намаладзее тварам і душой ветэран, выйдзе з кійком на ганачак, прысядзе, і доўга-доўга будзе ўзірацца ў далячыні, у якіх раскашуе вясна: вясна 2011 года.

Крыніца: Садовіч, А.  "Я дзядулем яго называю" // Веснік Глыбоччыны. - 2011. -  № 36.-  (7 мая). - С.З

 Рэдзько Фёдар Васільевіч

Shynevcy 6Нарадзіўся Фёдар Васільевіч у 1925 годзе ў вёсцы Шунеўцы Глыбоцкага раёна. Скончыў 4 класы польскай школы і стаў дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Але хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна. Летам 1942 года Фёдара Васільевіча прызвалі ў ваенкамат. Спачатку адправілі на абарончыя работы  трэба было капаць супрацьтанкавыя равы. Упершыню ўзяць у рукі зброю прыйшлося ўжо восенню. Свой шлях да перамогі Фёдар Васільевіч пачаў радавым у саставе 222-га артылерыйскага зенітнага запаснога стралковага палка 2-га Беларускага фронта. На заўсёды ў памяці засталіся тыя жорсткія баі і голас камандзіра. Фёдар Васільевіч паднасіў снарады да гармат і разумеў, што марудзіць нельга. Бягом і бягом, пад потам, у сажы і гразі, але ў галаве пульеуе адна думка: хутчэй даставіць снарады.

Перамогу Фёдар Васільевіч сустрэў пад Берлінам. Але дарога да дому была дальняй. Працягваў служыць у Германіі, затым у Бабруйску. I толькі ў 1950 годзе вярнуўся на радзіму. Аб перажытым у час вайны не даюць узнагароды, а іх у Фёдара Васільевіча нямала.

Памёр ветэран 1 лютага 2010 года.

 

 

Цяліца Барыс Васільевіч

Shynevcy 8Нарадзіўся Барыс Васільевіч (10.04.1927 - 19.01.2009) у в. Шунеўцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Закончыў 4 класы польскай школы. Далей вучыць сына ў бацькоў не было сродкаў. Акрамя Барыса ў сям'і падрасталі яшчэ чацвёра дзяцей. Дзесяцігадовым хлапчуком дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Калі споўнілася 14 год пайшоў працаваць на чыгунку. Праз пару месяцаў пачалася Вялікая Айчынная вайна. Усіх дарослых мужчын забралі на фронт, працаваць засталіся толькі жанчыны і падлеткі. Прыходзілася работаць суткамі без адпачынку. Ужо тады зразумелі, што такое вайна. Перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю Глыбоччыны. У першыя дні вайны пайшлі на фронт два старэйшыя браты. Малодшы Барыс быў прызваны ў 1944 г.

Адразу трапіў у горад Брэст, у вучэбную часць. Тры месяцы павінна была ісці падрыхтоўка маладых байцоў, а потым куды каму выпадзе лес. I тут яго застала радасная вестка  Беларусь вызвалена ад фашысцкіх акупантаў. Барысу Васільевічу не давялося быць на перадавой, але і ён пазнаў жахі той вайны. Маладыя байцы адразу прыступілі да аднаўлення разбуранага горада. Голад і холад, непамерна цяжкая работа  усё гэта вынеслі маладыя байцы. Дэмабілізаваўся Барыс Васільевіч у маі 1951 года.

 Вярнуўшыся на радзіму працаваў шафёрам у калгасе "Парыжская камуна". За сумленную працу мае шмат узнагарод. 3 1987 года на заслужаным адпачынку. Яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў адзначаны ў пазнейшыя гады юбілейнымі медалямі. 

 Цяліца Яўстафій Васільевіч

Shynevcy 9Нарадзіўся Яўстафій Васільевіч у 1924 годзе ў вёсцы Шунеўцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. У тым далёкім 1942-ім годзе яму было 18 гадоў. I першы свой бой прыняў пад Слонімам, каля ракі Шчара. Самы малады сярод салдат батальёна смела ішоў у атаку, страляючы са свайго ГТППТ а насустрач ляцелі варожыя кулі, і побач падалі, падалі на зямлю яго баявыя таварышы...

 Ці было страшна?  паўтарае пытанне Яўстафій Васільевіч, задумваецца (відаць, згадвае сябе таго, юнага, васямнаццацігадовага) і ўрэшце адказвае.  Страх быў, на вайне не можа быць не страшна, але мне, вясковаму хлопцу, удалося яго пераадолець. Зразумела, мае старэйшыя таварышы памаглі мне ў гэтым, маральна падтрымлівалі. Перажыць давялося шмат чаго: і смерць сяброў, і сваю кантузію, і голад, і холад.

3 вясны 1945 года ў складзе 1203 стралковага палка Яўстафій Васільевіч удзельнічаў у жорсткіх баях з фашыстамі на тэрыторыі Полыны. За 60 кіламетраў да Берліна застала яго вестка аб капітуляцыі фашысцкай Германіі. Гэта была радасная вестка, якая дала надзею вярнуцца на сваю родную Глыбоччыну. Але шчаслівае вяртанне адбылося толькі ў маі 1946 года. 3 таго часу шчыраваў у працы, зарэкамендаваў сябе добрым кавалём, дбайным гаспадаром і сем'янінам.

Толькі ўзнагароды напамінаюць аб тым ліхалецці, ды часам трывожныя сны. У вачах ветэрана блішчаць іскрынкі-елёзы: успаміны пра страшныя дні вайны апякаюць болем сэрца...

Shynevcy 13Shynevcy 14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны в. Дзеркаўшчына

Derkovshchinа 1Ermakovich A.F.Derkovshchinа 1Ermakovich A.F. Derkovshchinа 5Ignackij M.S. Derkovshchinа3Pashkevich A.A.Derkovshchinа6Struk V.A. Derkovshchinаt 2 Suboch V.I. Derkovshchinа 7

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstvs 2021

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 13

Учора 25

За тыдзень 213

За месяц 213

Усяго 54986

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-03-06

Зарэгістравалася: 196