Вахта памяці "Мы помнім вашыя імёны..." Празароцкі сельсавет

VOV 1

 

#75_лет_Победы

 Героі Вялікай Айчыннай вайны (удзельнікі, ветэраны, вязні, працаўнікі тылу) Празароцкага сельсавета

Вялікая Айчынная вайна… Яна прынесла нашай Радзіме, нашаму народу жудасныя выпрабаванні. Хтосьці ваяваў, хтосьці быў загнаны працаваць у Германію, хтосьці быў вязнем канцлагера… Але кожны як мог набліжаў доўгачаканую дату – Дзень Перамогі.

Мы схіляем галаву перад подзвігам людзей, якіх узрасціла наша зямля, якія абаранілі краіну ад ворага. Мы схіляем галаву перад подзвігам усяго беларускага народа, перад неўміручай славай соцень тысяч воінаў і партызан.

 

Севярын Сямён Сцяпанавіч

 

Severin S

Севярын Сямён Сцяпанавіч нарадзіўся  ў в.Чарнаручча Ушацкага раёна (19 чэрвеня 1918 года -2011). Па нацыянальнасці – беларус.

Звесткі аб тым, у якой школе вучыўся Сямён Сцяпанавіч адсутнічаюць. Але вядома, што з 1934 па 1936 ггг. ён студэнт - педрабфаку ў горадзе Бабруйску. У 1936 годзе Сямён Сцяпанавіч паступіў на геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1940 г. скончыў універсітэт і атрымаў спецыяльнасць – настаўнік геаграфіі. Па размеркаванні трапіў у г. Глыбокае, працаваў настаўнікам у першай школе. Там жа працавала і яго жонка Вера Аляксееўна.

Вайна застала Сямёна Сцяпанавіча і  Веру Аляксееўну ў Мінску, калі ехалі да бацькоў жонкі ў Гомель на адпачынак. Раніцай выступіў Молатаў і паведаміў, што пачалася вайна. У Гомелі быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 

Пра ваенныя гады Сямён Сцяпанавіч успамінае: “Разам з іншымі салдатамі дайшоў я да Бранскага фронту. Камуністаў пачалі адпраўляць за лінію фронта ў акупіраваную Беларусь на самалётах – “кукурузніках” для арганізацыі партызанскіх атрадаў.

Першае баявое крышчэнне я атрымаў пад мястэчкам Камень Лепельскага раёна. Немцы рухаліся з Віцебска на Лепель. Атрад у саставе 20 чалавек падышоў да дарогі, залеглі ў кустах і пачалі чакаць немцаў. Немцы ехалі на машынах. Партызаны абстралялі некалькі першых машын. Немцы з апошніх машын пачалі акружаць атрад. Партызаны пакінулі сваю засаду і пачалі адступаць. Кіраваў гэтай аперацыяй я. Аперацыя закончылася паспяхова.

А вось крыху пра аперацыю, якая праходзіла на 116 кіламетры шашы Чашнікі – Лепель. 30 машын “жывой нямецкай сілы” рухаліся з Лепеля ў напрамку Чашнікаў. Партызаны зрабілі засаду каля дарогі ў лесе. Прапусцілі дзве першыя машыны, а потым пачалі абстрэл. Калона спынілася. Шмат немцаў было забіта, нават дарога ў тым месцы была ўся ў крыві. Сілы былі няроўныя, партызаны былі вымушаны пакінуць засаду і адыйсці ў глыб лесу.

Злучэнне патызанскай брыгады з арміяй адбылося на шашы Лепель- Барысаў у раёне Брадоў. У гэты час немцы адступалі і вельмі жорстка распраўляліся з усімі, каго сустракалі на сваім шляху. У гэтым баі загінулі 33 байцы. Сярод іх быў і мой дваюрадны брат. Брыгада цяжка пераносіла такую страту”.

Пры прарыве блакады фашыстамі Ушацка-Лепельскай партызанскай зоны Сямён Сцяпанавіч адказваў за архіў партызанскай брыгады Дубава. Калі стала зразумела, што архіў можа трапіць да немцаў, закапаў яго ў зямлю. Пасля вызвалення Сямён Сцяпанавіч перадаў архіў у НКУС.

Дзень Перамогі сустрэў інструктарам Чашніцкага райкама партыі, дзе працаваў да 1946 г. З 1946 па 1949 гг. ён загадчык Чашніцкага раённага аддзела адукацыі. З 1949 па 1951 -- працаваў дырэктарам СШ №8 г. Полацк. З 1951 па 1978 гг. Севярын Сямён Сцяпанавіч - дырэктар Празароцкай СШ Глыбоцкага раёна. На рахунку ўстановы адукацыі за гэты перыяд шмат добрых спраў, традыцый, пачынанняў.

У 1967 годзе за выдатныя поспехі ў галіне народнай асветы Сямёну Сцяпанавічу прысвоена званне "Выдатнік народнай асветы". А ў 1979 годзе ўзнагароджаны медалём “Ветэран працы”.

Сямён Сцяпанавіч меў ўзнагароды: Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені за храбрасць, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, медали “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”, медаль “За доблесную працу” ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна, Медаль Жукава, знак “Ветэран вайны 1941 – 1945 гг.” і юбілейныя медалі.

Каваленка Іван Маркавіч

Kovalenko I

Нарадзіўся 7 ліпеня 1924 г. ў сялянскай сям’і ў в.Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Па нацыянальнасці – беларус.

З чэрвеня 1943 па ліпень 1944 г. быў памочнікам камандзіра па камасамолу ў партызанскім атрадзе № 1 брыгады імя Панамарэнкі. Вось якім быў ваенны шлях Івана Маркавіча:

  • са жніўня 1944 па люты 1945 г. – камандзір гарматы на 1-м Прыбалтыйскім фронце; з лютага 1945 па чэрвень 1945 г. знаходзіўся на лячэнні па раненню.

Пасля Вялікай Перамогі Іван Маркавіч вырашыў застацца ў арміі. Па снежань 1945 г. ён курсант. Са снежня 1945 па красавік 1946 г. – наводчык гарматы. З красавіка 1946 па студзень 1947 г. – камандзір самаходнай устаноўкі, у лютым 1947 г. звольнены ў запас.

Са жніўня 1947 па жнівень 1949 г. працаваў загадчыкам аргаддзела Чашніцкага райкама камсамола. Са жніўня 1949 г. займаўся педагагічнай дзейнасцю ў школах Чашіцкага раёна. У 1953 г. закончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Геаграфія”. З 1976 г. -- настаўнік у Празароцкай СШ Глыбоцкага раёна.

Каваленка Іван Маркавіч меў наступныя ўзнагароды: “Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені”; “Ордэн Вялікай Айчыннай вайны І ступені”; медаль “За адвагу” (1965 год); знак Міністэрства абароны СССР “25 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” і юбілейныя медалі. 

Каваленка Іван Маркавіч – інвалід ІІ групы Вялікай Айчыннай вайны. Пахаваны ў г.Орша Віцебскай вобласці.

 

Масько Андрэй Нікіфаравіч

Masko AНарадзіўся Масько Андрэй Нікіфаравіч (19.08.1923 г. - 16.11.2002)  у в.Лежні Шумілінскага раёна. Бацькі былі простымі сялянамі. У 1941 г. закончыў школу. Калі пачалася вайна пайшоў у партызаны. Потым быў у дзейнічаючай арміі. Але, цяжка захварэўшы менінгітам, быў пераведзены ў працоўны батальён. Там і прайшоў усю вайну.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны паступіў вучыцца ў Віцебскі педагагічны інстытут і закончыў яго з чырвоным дыпломам.

З 1947 па 1954 г. працаваў у Шумілінскай сярэдней школе. З 1954 па 1978 г. -- настаўнікам матэматыкі ў Празароцкай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Андрэй Нікіфаравіч меў наступныя ўзнагароды: Ордэн Вялікай Айчыннай вайны І ступені, Медаль Жукава і юбілейныя медалі. 

Пахаваны ў в.Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

 

Хамёнак Часлаў Іосіфавіч

Hamenok ChНарадзіўся ў 1925 г. ў вёсцы Забалоцце Кубліцкага сельскага савета Ушацкага раёна. Часлаў Іосіфавіч – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран працы, вядомы ў нашай мясцовасці гарманіст. Меў шэраг узнагарод:

  • ордэн Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.; ордэн “Партызан вайны”; медаль “Ветэран вайны”; медаль “Георгій Жукаў” і юбілейныя ммедалі

За доўгачасовую і добрасумленную працу ў калгасе “Празароцкі” ўзнагароджаны медалём “Ветэран працы”, а таксама Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркай “За бездакорную працу без аварый” (працаваў шафёрам у калгасе “Празароцкі”).

Гармонік Чаславу Іосіфавічу дастаўся аб бацькі, які таксама быў гарманістам. Спачатку сын ад бацькі гармонік браў употайкі і іграў. Сам падбіраў мелодыі і іх наігрываў, а бацька і не ведаў, што сын іграе. Але аднойчы пачуў, што сын узяў гармонік і хораша зайграў. Пасля гэтага бацька дазволіў яму іграць.

Добра іграў на гармоніку і яго родны брат Віктар.

 Часлаў Іосіфавіч з’яўляўся ўдзельнікам шматлікіх фестываляў “Іграй, гармонік!”. 11 чэрвеня 1989 года атрымаў Дыплом рэспубліканскага аргкамітэта “За высокае выканаўчае майстэрства”.

 

Шыпіла Антон Альбертавіч

Shipilo A5 сакавіка 1939 г., адбыўшы службу ў Варшаве ў Польскай арміі, Антон Альбертавіч Шыпіла вярнуўся дадому, у вёску Кісялёва. А ўжо ў верасні (Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 года), калі з двума іншымі разведчыкамі ехалі на конях па лесе, упершыню сустрэўся з немцамі. У кароткім баі Антон атрымаў кантузію і дацямна праляжаў на ўскрайку лесу. Верны конь не пакінуў яго. І разам яны знайшлі свой полк. …З гэтай вайны дадому Антон вярнуўся на зыходзе верасня.

Калі пачалася Вялікая Айчынная, Антон Шыпіла працаваў на чыгунцы (меў “бронь”), але ў ліпені 1944 года апынуўся на фронце і ён. Ваяваць пачаў пад Брэстам, удзельнічаў у баях за Берлін. 

Давялося яму выконваць і баявое заданне, дадзенае Г.К. Жукавым. Вось як гэта па ўспамінах ветэрана было: "Жукаў, абыходзячы строй нашай часці, зусім выпадкова спыніўся каля мяне і даў мне і яшчэ аднаму салдату такое заданне: узняць сцяг над будынкам цукровага завода (непадалёк ад рэйхстага). Я выйшаў са строю, стаў на калені, пацалаваў сцяг, памаліўся Богу, і мы пайшлі. Заданне Жукава было выканана".

Давялося нашаму земляку і на танку паваяваць: падаваў снарады, зараджаў кулямёт. У адным з баёў танк быў падбіты і Антон Альбертавіч апрытомнеў толькі ў шпіталі. “На гэтым, - кажа ён, - і скончылася мая вайна”. Ордэн Чырвонай Зоркі і дзесятак медалёў на грудзях ветэрана, сведчаць аб тым, якія цяжкія былі яны, - франтавыя дарогі.

Антон Альбертавіч Шыпіла жыў у Празароках са сваёй дачкой Бажэнай. Яна расказвае: “Перажыў мой тата шмат. Страшна яму было вяртацца з адной рукой у сям’ю. А потым калгас, працадні… Пенсію інваліду ІІІ групы давалі тры рублі. Брыгадзір пасылаў і на такія работы, якія выконвалі здаровыя людзі. Напрыклад, ставіць снапы ў бабкі. Спраўляўся тата...”

Па сваёй натуры Антон Альбертавіч быў добры, чулы, спагадлівы чалавек, не бурклівы, не зайдрослівы.

 

Рэкун Фёдар Іванавіч

Rekun FНарадзіўся Фёдар Іванавіч 13 чэрвеня 1925 г. у вёсцы Шантарава Міёрскага раёна ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Закончыў 4 польскіх класы. Вайна пачалася, калі Фёдару Іванавічу было 16 гадоў. Разам з бацькамі пражываў на акупіраванай тэрыторыі і займаўся земляробчай справай.

У 1943 годзе быў залічаны ў 4-ую беларускую партызанскую брыгаду ў групу разведкі. Разам з таварышамі хадзіў у разведку ў нямецкія гарнізоны Чарапы, Узмёны, Жыгулі, якія размяшчаліся на тэрыторыі Верхнядзвінскага і Міёрскага раёнаў. Здабывалі неабходную інфармацыю, знішчалі фашысцкіх акупантаў. У 1944 г. партызанская брыгада папала ў акружэнне. Вельмі цяжкія былі баі з немцамі. Фёдар Іванавіч быў ранены ў плячо левай рукі, быў забіты яго конь. Так з баямі партызаны прабіваліся з акружэння і злучыліся з дзеючымі часцямі Чырвонай Арміі. Пасля ранення знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі пасёлка Ветрына. З 1944 па 1950 гг. служыў радавым 287 стралковага палка. Прайшоў Беларусь, Прыбалтыку, Закарпацце. Быў членам камуністычнай партыі.

 Узнагароджаны медалём “Партызан Вялікай Айчыннай вайны І ступені”, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалём Жукава, медалём “За перамогу над фашысцкай Германіяй”, шэрагам юбілейных медалёў і знакаў. Усяго меў 17 узнагарод за ваенныя заслугі.

 Пасля службы працаваў агентам у Дзісненскім фінаддзеле. Скончыў Полацкую сельскагаспадарчую школу. Працаваў намеснікам старшыні, старшынёй калгаса ў Дзісненскім раёне Маладзечанскай вобласці. З 1963 г. і да пенсіі працаваў аграномам калгаса “Празароцкі” Глыбоцкага раёна. За добрасумленную працу ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, граматамі Глыбоцкага РК КПБ.

 На пенсіі Фёдар Іванавіч займаўся грамадскай дзейнасцю, узначальваў ветэранскую арганізацыю, даглядаў сад, займаўся земляробствам.

 

Саламянка Сямён Паўлавіч

Solomjanko SСямён Паўлавіч (15.02.1922 - 24.11.2011) у Беластоку. У 18 гадоў напачатку вайны папаў унямецкі палон, адкуль яго вызвалілі байцы Першага Беларускага фронту ў 1944 годзе. Сямён Паўлавіч быў ранены, ляжаў у шпітале. Калі закончылася Вялікая Айчынная вайна, яму было толькі 22 гады. Пасля вайны Сямён Паўлавіч пераехаў жыць у вёску Палевачы Глыбоцкага раёна.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, знакам “25 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, медалямі “За мужнасць”.

 

Саламянка Сцяпан Паўлавіч

Solomjanko St Сцяпан Паўлавіч нарадзіўся 14 жніўня 1926 года. Пайшоў у армію ў 1945 годзе. Служыў на Кольскім паўвостраве да 1951 года.

 Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём Жукава, медалём “За мужнасць”. Меў 5 юбілейных медалёў.

  

 

 

 Дударонак Таццяна Уладзіміраўна

Dudarenok TНарадзілася Дударонак Таццяна Уладзіміраўна 31 мая 1941 года ў г.п. Лёзна Віцебскай вобласці. Яна ўспамінае: “У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я наша не змагла эвакуіравацца, таму што наш тата працаваў у банку касірам. Яму неабходна было падрыхтаваць усе дакументы для адпраўкі на акупіраванай тэрыторыі ў вёсцы Красыні Лёзненскага раёна.

У кастрычніку 1943 г., калі Савецкая Армія пачала весці наступленне, нашу сям’ю насільна вывезлі з родных мясцін. Спачатку мы апынуліся ў Літве (ля горада Алітус), працавалі мае бацькі ў памешчыка. Тата быў разам з намі, з мамай і трымя дочкамі. Потым нас вывезлі ў Германію (горад Лігфендорф ля Патсдама), там мы знаходзіліся ў рабочым лагеры, бацькі працавалі на будоўлі: выраблялі шлакабетонныя блокі для аднаўлення будынкаў на зруйнаванай тэрыторыі. У лагеры былі людзі з Украіны, Арлоўскай вобласці, з Італіі.

Умовы жыцця былі вельмі цяжкія, часцей за ўсё кармілі баландай з гнілой бручкі. Да лагера часта прыбягалі нямецкія падлеткі, называлі нас “свіннямі”. Нашы хлопчыкі тады кідалі ў іх камянямі. Аднойчы немец амаль не забіў майго брата за тое, што ён падабраў некалькі бульбін.

Вызвалілі нас воіны Савецкай Арміі ў красавіку 1945 г. Спачатку мы знаходзіліся ў фільтрацыйным лагеры ў г.Люкенвальд, а потым калона ваенных машын павезла нас на Радзіму. Тату ў 1944 г. забралі на вайну, ён удзельнічаў у баях за вызваленне Венгрыі, Румыніі, Чэхаславакіі. У ліпені 1945 года ён вярнуўся дадому”.

 З 1948 па 1958 год Таццяна Уладзіміраўна вучылася ў Лёзненскай СШ, потым у Віцебскім педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. З 1953 г.працавала ў Глыбоцкім раёне, з 1971 г. – ў Празароцкай СШ, з 1983 па 1997 год – на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

 

Зубко Антон Адольфавіч

Zubko AНарадзіўся Зубко Антон Адольфавіч ў 1922 годзе ў вёсцы Фурсы Міёрскага раёна. У сям’і было чацвёра дзяцей (два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна яму толькі споўнілася 18 год.

 Антон Адольфавіч успамінае: “Наша сям’я, як і ўсе аднавяскоўцы, аказалася на акупіраванай тэрыторыі. У 1942 годзе фашысты ўнеслі мяне ў спісы для адпраўкі ў Германію. Так я аказаўся ў горадзе Эсмінген. Працаваў там на заводзе, мы выраблялі балванкі для патрэб нямецкай арміі. Кармілі нас вельмі дрэнна: на дзень давалі 10 грам маргарыну, 100 грам хлеба і 1 літр “баланды”. Часам у “баланду” дабаўлялі мяса жывёлы, якую забілі ў час бою. Працавалі мы многа, жылі ў бараках, дзе адсутнічалі элементарныя ўмовы санітарыі. Вызвалілі нас савецкія войскі ў 1945 годзе. Я адразу вярнуўся на радзіму. Спачатку жыў на хутары Фурсы, дзе працаваў брыгадзірам. Але ў хуткім часе пачалася меліярацыя і я пераехаў у вёску Забалоцце. У 1945 годзе ажаніўся”.

 Меў 7 дзяцей, 9 унукаў.  Захапляўся пчалярствам.

 

 

 Шастак Надзея Іванаўна

 Shastak NНарадзілася Шастак Надзея Іванаўна ў 1927 годзе ў мястэчку Іст. З 1937 года сям’я жыла ў Навінках, у 1959 г. пераехалі ў Лапезіна, а ў 1967 годзе ў Празарокі.

Надзея Іванаўна ўспамінае: “У 1944 годзе, калі немцы адступалі, пагналі моладзь у Германію. Гналі пешшу, па дарозе спыняліся, рылі акопы. Было вельмі страшна, асабліва страшным быў голад. Потым ва Усходняй Прусіі пасадзілі нас у голы вагон і павезлі ў Германію. Жылі ў лагеры, а працавалі ў розных месцах за 50-60 км ад лагера. Часта бамбілі, людзі паміралі ад хвароб. Калі закончылася вайна, мы былі ў Аўстрыі. Потым трапілі да амерыканцаў, тыя аддалі нас рускім. Усе праходзілі рэгістрацыю, медыцынскі агляд у Будапешце. Там набралі 5 тысяч чалавек, у асноўным гэта былі палонныя з Віцебскай вобласці. Зноў загрузілі ў вагон, выдалі бясплатныя пасведчанні і павезлі дадому.

 Дома працавала з бацькам на зямлі. У 1950 годзе ўступіла ў калгас і адпрацавала да 1980 года. 10 год была цялятніцай, 10 год – даяркай, 10 год - рознарабочай".

Мае ўзнагароды: Тры Пахвальныя граматы “За высокія паказчыкі ў сацыялістычных спаборніцтвах”; 

    • знак “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” (1976 год); О

рдэн Працоўнай Славы (1976 год); юбілейны медаль “50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Ярмош Францішка Іосіфаўна

Нарадзілася Ярмош Францішка Іосіфаўна 10 сакавіка 1923 года ў вёсцы Дзехцярова (зараз Празароцкі сельскі савет). У 1930 годзе пайшла ў Празароцкую школу, дзе і закончыла 7 класаў. Было гэта ў 1937 годзе.

Францішка Іосіфаўна ўспамінае: “Вайна пачалася неспадзявана. Гэтыя гады буду помніць заўсёды. Адразу ж, у 1941 годзе, я трапіла ў Германію. Мне тады не было яшчэ і васямнаццаці гадоў. Адзін чалавек з нашай вёскі, які пайшоў служыць да немцаў, прыпісаў мне 1 год і ўключыў у спіс моладзі для адпраўкі ў Германію. У той час я ўжо была замужам, удваіх з мужам і трапілі мы ў нямеччыну. Многія сем’і разлучалі, але нам пашчасціла застацца разам.

Прывезлі нас у лагер Ален-феленфінд. Жылі мы ў бараках, тэрыторыя ўся была абнесена калючым дротам, да якога быў падключаны электрычны ток. Працавалі на заводзе, які выпускаў снарады. Рабочы дзень працягваўся 12 гадзін, наша змена пачыналася ў 2 гадзіны ночы і заканчвалася ў 14 гадзін дня. Працаваць было вельмі цяжка, увесь час хацелася есці. Кармілі адной баландой, хлеба выдавалі па 200 грам на суткі. Калі з працы прыходзілі ў барак, марылі аб бульбе.

Потым у мяне нарадзіўся сын, я на некаторы час была вызвалена ад працы на заводзе, перайшла працаваць на кухню. Калі дзіця крыху падрасло, зноў вярнулі працаваць на завод.

У 1944 годзе завод пачалі бамбіць амерыканцы. Адна бомба патрапіла ў цэль, усе кінуліся ў бомбасховішча, а я не паспела. Упала ў раўчук, прыкрыла сабой сына. Адна куля трапіла мне ў руку, прайшла на вылет. Відаць, пашанцавала мне і сыну. Бомба тая ўпала ля ўвахода на завод, шмат людзей загінула, а мы засталіся жывыя. У хуткім часе нас вызвалілі амерыканскія войскі. Дамоў вярнуліся.

 Пасля вайны працавала, цяжка было, як і ўсім аднавяскоўцам. Лёс распарадзіўся вельмі жорстка: пахавала мужа, а потым сына, нядаўна і дачка мая памерла. Усё, што маю, што засталося – гэта мае ўспаміны..."

 

 Zaginuyshyjya

 Падрыхтавала бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі Сабачэўская Аліна Віктараўна

29.04.2020

 

 

 

УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, в. Чарневічы

Арлоў Мікалай Іванавіч                 в.Чарневічы

Бабіч Іван Фёдаравіч                      в.Слабада

Бабіч Уладзімір Фёдаравіч            в.Слабада

Балтакіс Браніслаў Казіміравіч     в.Чарневічы

Барысёнак Пётр Ігнацьевіч          в.Чарневічы

Ванславовіч Станіслаў Іванавіч   в.Скражына

Кандзерскі Міхаіл Фёдаравіч        в. Замхава

Корзінак Аляксандр Іванавіч         в. Угрова       

Лаўрыновіч Фёдар Іосіфавіч        в.Скражына

Лось Яўген Аляксандравіч            в.Чарневічы

Муравей Ігнацій Іосіфавіч             в. Замхава

Навойчык Аляксандр Антонавіч   в.Сёмкі

Пялінак Іосіф Станіслававіч         в.Багушэвічы

Рамашка Леанід Іванавіч              в.Шыцікі

Рамашка Браніслаў Вікенцьевіч   в.Шыцікі

Рамашка Антон Адольфавіч         в.Чарневічы

Раслевіч Ігнацій Герасімавіч         в.Чарневічы

Струй Ян Казіміравіч                     в.Лапезы

Фядзьковіч Віктар Фёдаравіч       в.Сёмкі

Фядзьковіч Іосіф Фёдаравіч         в.Сёмкі

Фядзьковіч Аляксандр Фёдаравіч в.Сёмкі

Хахолка Міхаіл Паўлавіч               в.Чарневічы

Чабан Канстанцін Сямёнавіч        в.Чабаны

Шынкевіч Васіль Фаміч                в.Лісіцы

Шыцёнак Фёдар Антонавіч          в.Шыцікі

BABICH I.F. 01Бабіч Іван Фёдаравіч (11.09.1914 – 1987, в.Слабада). Свой баявы шлях пачаў у 1944 годзе. Служыў у 5-м Гаубічным артылерыйскім палку. З 1944 па 1945 г. удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Германіі. Вайну скончыў у Берліне.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя у баях з фашысцкай Германіяй, узнагароджаны медалямі: “За взятие Варшавы” (1946), “За взятие Берлина” (1947), “За Победу над Германией в Великой Отечественной Войне” (1946).

 

 

 

Barysenok P.I. 02

Барысёнак Пётр Ігнацьевіч (13.06.1910 г.н., в. Якушова (была такая вёска каля Скражына)). 23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны Пражынскім ваенкаматам (Карэлія) ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у фінскай вайне. 20 кастрычніка 1941 года папаў у фінскі палон.

Лагер для ваеннапалонных знаходзіўся сярод балот і лесу. Калючая провалка, сабакі, часавыя на вышках. Тут мне і многім маім саслужыўцам прыйшлося правесці доўгія чатыры гады..

28 кастрычніка 1944 года быў вызвалены з лагера згодна Палажэння аб перамір’і з Фінляндыяй, якая выйшла з вайны. У СССР вярнуўся 7 лістапада 1944 года. Пасля праверкі ў контрразведцы быў адпраўлены ў Краснаярск, дзе служыў ва унутраных вайсках.

           Крыніца:

  1. Марцынкевіч, Р. Дачка за бацьку // Веснік Глыбоччыны. – 2004. — 26 мая. — [Барысёнак П.І. ветэран Вялікай Айчыннай вайны, в.Чарневічы]
  2. Зуй Г. Незабыўны дзень// Веснік Глыбоччыны. – 2007. — 19 мая. — [Барысёнак П.І. ветэран Вялікай Айчыннай вайны, в.Чарневічы]
  3. Зуй Г. Удзячны за памяць,увагу і пашану// Веснік Глыбоччыны. – 2008. —24 мая. — С.1. — [ Барысёнак П.І. ветэран Вялікай Айчыннай вайны, в.Чарневічы]

Кандзерскі Міхаіл Фёдаравіч (1918 г.н., в. Замхава). У 1944 годзе быў прызваны на ваенную службу Пліскім РВК. Прайшоў баявы шлях у саставе 172-й Гаўбічнай артылерыйскай брыгады Першага Беларускага фронта. Удзельнічаў у Бабруйскай, Люблінска-Брэсцкай наступальных аперацыях. Вайну скончыў у Берліне.

Узнагароды: Медаль “За адвагу” (04.04. 1945), медаль “За адвагу” (05.06.1945), медаль “За взятие Берлина” (01.11.1945).

Навойчык Аляксандр Антонавіч (1926 г.н., в.Сёмкі). У ліпені 1944 года быў прызваны Пліскім РВК у рады Чырвонай Арміі. У саставе 80-й Гвардзейскай стралковай Уманскай дэвізіі. Вызваляў краіны Усходняй Еўропы.

Узнагароджаны медалём “За адвагу”. Вытрамка з дакумента аб узнагароджанні:

“У баях з нямецкімі захопнікамі праявіў мужнасць і адвагу. Падчас вулічных баёў у горадзе Вена 11.04.1945 года, рушаўшы наперад, агнём з аўтамата заставіў змоўкнуць кулямёт праціўніка, пасля чаго падраздзяленне перайшло ў атаку. Адважны баец тав. Навойчык у гэтым баі знішчыў да 10 нямецкіх салдат”.

Шыцёнак Фёдар Антонавіч (1919 г.н., в.Паўлінова). У 1940 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Баявы шлях прайшоў гарматным снайперам у саставе 423-га артылерыйскага палка 158-й стралковай дывізіі.

Узнагароджаны: медалямі ”За баявыя заслугі” (05.05.1942), (04.02.1943). Вытрымка з дакумента аб узнагароджанні:

“Наводчика 2-ой батареи младшего сержанта Шитёнок Фёдора Антоновича за то, что он в бою 3.12.42 г. за дер. Мишуково Оленинского района Калининской области, огнём своего орудия стоящего на прямой наводке, под сильным арт.миномётным огнём противника уничтожил: 3 пулемёта, с прислугой; Разбил 4 укрепленных здания с огневыми точками 1 миномёт и до 30 фашистов. В бою 7.12.42г. за д.Ажево того же района, огнём своего орудия прямой наводки разрушил: 1ДЗОТ, 1 блиндаж, уничтожил:1 противотанковое орудие с прислугой, 2 пулемёта и до 27 солдат”; Медалём”За баявыя заслугі” (03.09.1943). Вытрымка з дакумента аб узнагароджанні: В бою 19.8.1943 года в районе деревни Ломоносава, Пречистинского района Смоленской области, тов. Шитёнок проявил мужество и отвагу. Под сильным миномётным и пулемётным огнём противника, своим орудием прямой наводки разбил один блиндаж, уничтожил один пулемёт и до десяти солдат противника, чем помог нашей пехоте овладеть опорным пунктом”; Ордэнам Чырвонай Зоркі (25.10.1943). Вытрымка з дакумента аб узнагароджанні: В наступательном бою 15.10.1943 года в районе деревни Ляховщина Лиозненского района Витебской области, под арт.миномётным и пулемётным огнём противника, огнём орудия наводки разбил 9 домов с засевшими автоматчиками при этом было убито до 30 солдат и уничтожено три станковых пулемёта, что дало возможность нашей пехоте продвинуться вперёд”; Медалём “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).

Крыніца: Жыгуноў, А. Цёркін з Шыцікаў // Шлях Перамогі. — 1990. — 26 мая. – С.3. — [Шыцёнак Ф.А. ветэран Вялікай Айчыннай вайны, в.Чарневічы]

 

Матэрыял падрыхтавала 
бібліятэкар Чарневіцкай сельскай бібліятэкі Пратасевіч Н.Ф.

 

Са слоў дзядоў сваіх мы знаем –

Даўно грымела ў нас вайна.

Ды засталася з родным краем

Навечна ў памяці яна.

 Не замялі вятры дарогу,

Не зараслі ў палях сляды,

Дзе здабывалі перамогу

Тады вы юныя, дзяды.

 Закончылася там змаганне,

Дзе катаў логава было.

А над зямлёю нашай ранне

Вясеннім сонцам узышло.

 І дачакалася планета

Нарэшце мірных, ціхіх дзён.

Героі – воіны, за гэта

Вам ад усіх дзяцей паклон.

  П.Прыходзька

 

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2024 gk

80 god vuzvalennya Belarusi

forum 2024

bazar 2024g

mchs

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 6

Учора 190

За тыдзень 196

За месяц 2356

Усяго 138517

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-04-16

Зарэгістравалася: 283