Гісторыя аднаго экспаната

01 09Рукапісны зборнік вершаў і песень ваеннага часу Афанасія Ціханава, жыхара вёскі Залессе

 Гісторыка-краязнаўчы музей “Мінулае Залесчыны” ў Залескай сярэдняй школе ўрачыста адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў 18 сакавіка 2007.  Колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае звыш 800 экспанатаў, дапаможны фонд налічвае каля 80 адзінак. Наш музей – не толькі збор экспанатаў, якія распавядаюць пра багацейшую гісторыю Залесчыны, гэта яшчэ і месца стварэння і напісання летапісаў.

Цэнтральнае месца ў выставачнай структуры школьнага музея займае экспазіцыя “Вялікая Айчынная”, матэрыялы якой знаёмяць наведвальнікаў з самым цяжкім і трагічным перыядам гісторыі нашых мясцін – падзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 г.г.

…Што можна сказаць аб вайне? …Як можна сказаць аб вайне? Мы прывыклі лічыць, што вайна – гэта атака і бой, гэта разрывы снарадаў і вогнішчы згарэлых хат. Але ж не забывайце, што вайна – гэта яшчэ і жыццё пад акупацыяй, нават, і не жыццё, а выжыванне. Іншы раз памяць аб вайне можа захоўваць не толькі гістарычны экспанат прамога ваеннага назначэння, а звычайны лісток паперкі, за якім крыецца лёс і жыццё аднаго чалавека, які нават у час фашысцкай акупацыі здолеў захаваць ў сваёй душы нейкую светлую мару аб шчасці, наіўны рамантызм простага вясковага хлопца…

…2010 год. Насупраць будынка нашай школы зносяць старую хату. У ёй калісьці жыў добравядомы ўсёй акрузе залескі старавер Афанасій Ціханаў. Пра гэтага чалавека хадзілі легенды ў нашым Залессі: чалавек-інвалід, з юнацтва застаўшыся без адной нагі, аднак спраўляўшыся з любой цяжкай фізічнай працай; нягледзячы на сваё калецтва, здолеўшы знайсці сваё шчасце  і ажаніцца з цудоўнай дзяўчынай; уласнымі рукамі пабудаваўшы свой дом; малапісьменны чалавек, які валодаў граматай на ўзроўні нашых чацвёракласнікаў, але свята захоўваў у сваёй хаце цэлую бібліятэку старадрукаў часоў Расійскай імперыі, навуковыя і рэлігійныя кнігі.

 01

Афанасій Ціханаў з жонкай. 1946 год.

 

 

 

 

02Афанасій Ціханаў на парозе свайго пабудаванага дома. 1946 год.

Пры зносе хаты Афанасія Ціханава ўлады Залескага сельсавета дазволілі нам, гурткоўцам, агледзець гарышча. Мы спадзяваліся знайсці і выратаваць для гісторыі і нашага музея хоць некалькі экспанатаў… Вось тое, што перавярнула наша ўяўленне аб змрочных часах фашысцкай акупацыі: некалькі лісцінак самапіснага зборніка вершаў і песень, які ў ваенны час вёў  Афанаска.

 

03Што ўяўляе сабою фрагмент гэтага зборнічка? Вершы і песні аб каханні, народныя частушкі і незацейлівыя па сюжэту прысвячэнні дзяўчыне. Нават дзіўна, што зборнік складзены хлопцам. Кожны верш і песня датаваны: 1942 год, 1943 год, 1944 год, красавік і май 1945 года, кожны верш акуратна падпісаны самім Афанасіем… І раптам на адной старонцы за 1942 год трапляецца запіс песні “Пулемётчику”:

 Когда я мальчиком родился

И пулемётчиком возрос,

Мы в бой поедем на машине

И пулемёт с собой возьмём.

Наш пулемёт в бою горячий

Не остывает никогда.

Наши знамёна боевые

Они всё время впереди.

А у ворот военной школы

Стоит советский часовой.

А у крыльца военной школы

Стоит красотка со слезой…

 …1942 год. У вёсцы Залессе дзейнічае акупацыйная адміністрацыя – Залеская валасная ўправа. У суседнім Залессі ў маёнтку графа Молле размясціўся паліцэйскі гарнізон. На Залесчыне шукаюць, арыштоўваюць і расстрэльваюць былых партыйных актывістаў, камуністаў, спачуваючых Савецкай уладзе, яўрэяў, падазроных у сувязі з партызанамі…

На адной вуліцы з Афанасіем Ціханавым жыў Антон Сямёнавіч Дайлідзёнак. Ён працаваў старшынёй Залескага сельсавета у 1939-1941 г.г., быў камуністам. З прыходам немцаў Антон Сямёнавіч доўга хаваўся ў навакольных лясах. Немцы ўзялі ў закладнікі ўсю яго сям’ю, трымалі пад пагрозай расстрэлу ў Залескім маёнтку ў паліцэйскім гарнізоне. Па Залессю і ў наваколлі расклеілі лістоўкі аб тым, што калі бацька не здасца ўладам добраахвотна, уся сям’я будзе расстраляна ў вызначаны тэрмін… Антон Сямёнавіч, ратуючы жыццё сваіх дзяцей і жонкі, сам з’явіўся ў Залескую управу, здаўся акупантам. 23 сакавіка 1942 года яго, а з ім яшчэ 11 чалавек, былых актывістаў Залесчыны, вывезлі ў Глыбокае, пасля допытаў усіх расстралялі ў Беразвеччы, у лесе…

У чым подзвіг нашага героя – Афанасія Ціханава? Подзвігу не было. Быў просты і шчыры зборнік вершаў і песень. Для нашага героя, можа быць, гэтыя наіўныя запісы з’яўляліся маленькім акенцам памяці аб шчаслівай даваеннай маладосці, спробай захінуцца ад змрочнага камендацкага часу і пагрозы кожны дзень быць магчымым арыштаваным і расстраляным толькі за тое, што ты жывеш на сваёй зямлі, у сваім доме, у сваёй краіне…

04Вы можаце сабе ўявіць, што здарылася б з нашым Афанасіем, калі б выпадкова ў час вобыску немцы знайшлі гэты верш? За адны толькі словы “советский часовой”, “наш пулемёт в бою горячий”, “наши знамёна боевые” Афанасія Ціханава маглі расстраляць за савецкую і камуністычную агітацыю, за прапаганду моцы Чырвонай Арміі, за ўслаўленне духу савецкага воіна…

Афанасій Ціханаў моцна рызыкаваў. Магчыма, ён не ўсведамляў, пад якой пагрозай быў ён сам, яго жонка і яго дзеці, калі б гэты зборнік адшукалі немцы. Для яго гэтыя запісы былі маленькім праменьчыкам сонца, які свяціў у ягонай хаце ўвесь час акупацыі…

На яшчэ адной старонцы за 1944 год мы сустракаем верш, а дакладней, песню часоў грамадзянскай вайны “По долинам и по взгорьям…”, якую Афанасій Ціханаў умоўна сам назваў “Русская песня”. Што ж, і з гэтай “русскай песняй” наш герой вельмі рызыкаваў: там скрозь гучыць слова “партызаны”… 

 

05

 

Абрываецца наша знаходка запісам “май 1945 года”:

Солнце взошло за горою,

Я ожидаю тебя.

Выйди послушать со мною

Чудную трель соловья.

 

 

0609Ці не здаецца Вам сімвалічным заканчэнне гэтага зборніка?

Пажаўцелыя лісцінкі з наіўнымі вершамі і песнямі… 1942, 1943, 1944, 1945 год. Для нас – гэта скарб, неацэнны, духоўны. Гэта – памяць, памяць аб вайне, памяць аб чалавеку, які застаўся быць чалавекам…

 

 

 

Загадчык школьнага краязнаўчана музея Шарыпкін Рыгор Леанідавіч.

 

 

 

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 20

За тыдзень 194

За месяц 640

Усяго 47255

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186