Людміла Андзілеўка

Людміла Андзілеўка.  

news 2014-12-02-12

Мастак аматарскага жывапісу, пісьменніца. Нарадзілася 13 лютага 1958 года ў г. Глыбокае. Вучылася ў Глыбоцкай музычнай школе. У 1973 годзе стала студэнткай Наваполацкага музычнага вучылішча, якое скончыла ў 1977 годзе.

Працавала выкладчыкам Падсвільскай дзіцячай музычнай школы (1977-1983) , затым дырэктарам (1984-2007). сКОНЧЫЛА завочнае аддзяленне Мінскага інстытута культуры (1989). 

Сваю першую рукапісную кніжку напісала ў 7 класе. Да 1994 года пісала на рускай мове, потым перайшла на беларускую. Аўтар апавяданняў, эсэ. Першая публікацыя адбылася на старонках часопіса “Літаратура і Мастацтва”. Друкавалася таксама ў часопісах “Маладосць”, “Вожык”. У 1998 годзе выйшаў зборнік лірыкі Людмілы Андзілеўка “Проста ноч на двары”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2002 года.

З 1989 года займаецца жывапісам. Удзельнік абласных выставак народнага мастацтва ў межах рэспубліканскіх фестываляў “Беларусь – мая песня” (1997 – 2005). Персанальныя выставы твораў адбыліся ў 1995 годзе ў Віцебску, у 1994 і 2004 гадах у Глыбокім. Карціны Людмілы Фёдараўны ўпрыгожваюць сцены актавай залы Падсвільскай музычнай школы.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2004) і Глыбоцкага райвыканкама (2006).

Творы:

Андзілеўка Л. Проста ноч на дварэ : апавяданні, мініяцюры / Людміла Андзілеўка. – Мінск : часопіс “Маладосць”, 1998. – 96 с.

Андзілеўка, Л. Гэта ты : апавяданні / Людміла Андзілеўка. – Мінск : Кнігазбор, 2013. – 71 с.

Андзілеўка, Л. Паляванне на музу : Кніга прозы. – Мінск : Кнігазбор, 2015.  – 168 с. , мал.

Андзілеўка, Л. Ключ у боціку (З жыцця маленькіх чалавекаў) : чытанка для дзяцей і дарослых /  Людміла Андзілеўка. – Мінск : Кнігазбор, 2017.  – 48 с. , мал.

У 2013 годзе з’явілася кніга апавяданняў “Гэта ты”. “... У прыцемках прыдарожны куст выглядае жахлівай пачварай, зорнае неба прыцягвае таямнічасцю, а шапаценне лістоты падаецца чалавечымі крокамі. «Ты падыходзіш да акна, доўга прывыкаеш да цемры за шклом, раптам размыты контур складае абрыс незнаёмай постаці — там стаіць...чалавек...Зусім побач, за лёгкай фіранкай, твар у твар з табою...Можа гэта тваё адлюстраванне?» — так заканчваецца мініяцюра, што дала назву кнізе...”

У бібліятэках сістэмы можна азнаёміцца з выданнямі:

АндзілеўкаЛ. Проста ноч на дварэ : апавяданні, мініяцюры / Людміла Андзілеўка. – Мн. : Дом прэсы, 1998. – (Бібліятэка часопіса «Маладосць»)

Андзілеўка, Л. Гэта ты : апавяданні/ Людміла Андзілеўка. – Мн. : Кнігазбор, 2013. – 71 с.

Андзілеўка, Л. Ключ у боціку

Andilevko.L. 1Andilevko.L. 2news 2014-12-02-11

news 2014-12-02-10

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 9

Учора 33

За тыдзень 70

За месяц 114

Усяго 45767

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-05

Зарэгістравалася: 182