:

Вацлаў Ластоўскі

news 2014-11-26-lactoyski

Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч. (27.10.1883-1938) Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнаўца, этнограф.

Нарадзіўся  ў засценку Калеснікі Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). з 1902 г. актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці быў актыўным удзельнікам беларускага руху ў Вільні. З 1927 г. пражываў у БССР.

Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, падчас адной з якіх быў знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай.

Акрамя грамадска-палітычнай дзейнасці, Ластоўскі вядомы як даследнік гісторыі Беларусі. У 1910 г. ён выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі", у пачатку 1920-х гадоў працаваў над "Нарысамі беларускай гісторыі". Даследаваў старажытнабеларускую літаратуру, вынікам чаго стала выданне ў 1926 г. "Гісторыі беларускай (крэўскай) кнігі". Аўтар гістарычнай аповесці "Лабірынты" (1923), серыі "чытанак", прызначаных для дзяцей і моладзі.

2014-08-14-16

Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с.; іл.

Кніга В.Ю.Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» з'яўляецца грунтоўным выданнем па гісторыі кніжнасці на Беларускіх землях на працягу амаль тысячагоддзя. Аўтар правёў каласальную працу па выяўленню і сістэматызацыі рукапісных і старадрукаваных помнікаў кніжнага пісьменства. Увага ўдзяляецца як грамадска-палітычным і культурным абставінам узнікнення, так і мастацкім вартасцям кнігі. Выданне багата ілюстравана. Нягледзячы на тое, што з моманту выдання кнігі прайшло амаль 100 гадоў, праца В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не страціла сваёй каштоўнасці.

Факсімільнае выданне кнігі (2012 г.) маецца ў фондзе чытальнай залы Глыбоцкай раённай бібліятэкі.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 1

Учора 41

За тыдзень 122

За месяц 301

Усяго 40942

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-09

Зарэгістравалася: 177