”Конституция – гарант мира и согласия‟
Сергий Радонежский. Светоч мира и любви
Литературно-музыкальный альянс "Вясна спявае гімн жанчыне" сложился в Глубокской библиотеке
За монастырскими стенами. Тайны и легенды
Новые поступления в фонд Глубокской ЦБС в октябре-декабре 2025 года
Новык книги, поступившие Глубокскую ЦБС в июле - сентябре 2025 г.
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” у Дзеркаўшчынскай бібліятэцы
Сергий Радонежский — святой, преподобный, величайший подвижник земли русской, преобразователь монашества в северной Руси.  ... Читать далее...
Проживающие в Глубокском социальном пансионате "Вишневый" навестили Глубокскую районную библиотеку. ... Читать далее...
За монастырскими стенами.  ... Читать далее...
Информационный список литературы, поступившей в Глубокскую ЦБС в октябре — декабре 2025 г. ... Читать далее...
Информационный список литературы, поступившей в Глубокскую ЦБС в июле - сентябре 2025 г. ... Читать далее...
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” прайшла ў Дзеркаўшчынскай сельскай  бібліятэцы. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-03-14

Зарегистрировалось:

295

Сёння 721

Тыдзень 6,803

Месяц 16,675

Усяго 332,643

 

news 2014-11-26

Ганна Баніславаўна Зінкевіч. Дзявочае прозвішча – Парфімчык. Нарадзілася 9 снежня 1955 г. у в. Рагачы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Пазней сям'я пераехала ў в. Дагі. Закончыла Лядскую васьмігадовую школу, атрымала сярэднюю адукацыю ў Каменскай СШ Шчучынскага раёна.

Першы верш надрукаваны ў Шчучынскай раённай газеце “Савецкая вёска” у другой палове 1960-х гг. У 1973 г. паступіла ў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы на філалагічны факультэт, які закончыла ў 1977 годзе. У студэнцкія гады была членам літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы” (кіраўнік Пяткевіч Аляксей, крытык, літаратуразнаўца). Вершы, напісаныя ў студэнцкія гады, атрымалі высокую ацэнку вядомых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Максіма Танка. Маладую паэтэсу запрасілі прыняць удзел у рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Каралішчавічах. У час вучобы даследавала творчасць Рыгора Барадуліна, пісала навуковыя работы.

Пасля заканчэння інстытута Ганне прапанавалі працаваць на кафедры беларускай літаратуры і вучыцца ў аспірантуры, аднак яна паехала на Глыбоччыну, выйшла замуж. З 1977 г. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Карабоўскай сярэдняй школы, стварыла ў школе літаратурнае аб’яднанне “Верасок”. 

         Zinkevich 2 У другой палове 70-х гг. ХХ ст. вершы Ганны Зінкевіч пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскага друку -- у часопісе “Родная прырода”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Чырвоная змена”, “Настаўніцкая газета”. Творы Ганны Зінкевіч друкавалі ў калектыўных зборніках – літаратурных альманахах “Дзвіна”, “Край”; у рубрыцы “Далягляды” раённай газеты “Шлях Перамогі” (“Веснік Глыбоччыны”).

         З 1986 года правала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мярэцкаўскай базавай школы Глыбоцкага раёна, кіравала школьным літаратурным гуртком “Зараначка”. Бывае частым госцем Глыбоцкай раённай бібліятэкі.

         Замужам, мае дачку і сына.

         У 2006 годзе ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшаў першы зборнік паэзіі Ганны Зінкевіч “Шляхам любві”.

         Zinkevich 12014-08-14-13З 2006 года Г. Зінкевіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Зінкевіч, Г. Шляхам любові: Вершы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. – 92 c.
Радзма, маці, каханне, дзеці, мова, Бог... Гэта тэмы цудоўных лірычных вершаў, у якіх адчуваецца высокая духоўнасць паэткі.