:

Знакамітыя ўраджэнцы Глыбоччыны. Мікалай Савіцкі

fotogl

 

Глыбоччына – край знакамітых людзей, сярод якіх - грамадскія дзеячы, вучоныя, веннаначальнікі, спартсмены, мастакі, літаратары.  Адны жылі і працавалі на пачатку ХХ стагоддзя, іншыя – нашы сучаснікі.

Savicki M.I. 1Імя прафесара Мікалая Іванавіча Савіцкага вядома тым, хто быў студэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Хто на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя, далучыўся да працэсу нацыянальнага адраджэння. Хто працаваў над упарадкаваннем навуковай і тэхнічнай беларускамоўнай тэрміналогіі.

Працоўная біяграфія Мікалая Іванавіча Савіцкага звязана з Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, вядомым сярод студэнтаў як “нархоз”. Ва ўніверсітэт  М.І. Савіцкі прыйшоў у1964 г. пасля заканчэння аспірантуры ў Маскве, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па машыннай апрацоўцы эканамічнай інфармацыі. Праца была  першай ў Беларусі, зацверджанай ВАК СССР у гэтай галіне.

У 1982 г. М.І.Савіцкі  атрымаў званне прафесара кафедры “Вылічальныя машыны і праграмаванне на ЭВМ”, якой ён загадваў амаль 20 год (з 1988 г. – кафедра “Інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі”). Мікола Савіцкі надрукаваў больш як 100 навуковых прац, а таксама шэраг публіцыстычных артыкулаў па пытаннях адраджэння беларускай мовы і культуры.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспулікі Беларусь у 1991 годзе і прыняцця Закона аб мовах М.І.Савіцкі стаў адным з першых сярод  прафесарска-выкладчыцкага складу РБ, хто зразумеў важнасць распрацоўкі беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы і зрабіў у гэтым  кірунку неацэнны ўклад. У 1992 г. выходзіць унікальны па задуме трохмоўны “Руска-беларуска-англійскі слоўнік па  інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы”. Следам выходзяць грунтоўныя вучэбныя дапаможнікі і падручнікі па зусім новых і  запатрабаваных дысцыплінах, што склаліся ў галіне інфармацыйных тэхналогій: “Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка” (1996), ”Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак” (2000).

Яшчэ ў 1990 годзе прафесар Мікола Савіцкі пераходзіць да выкладання ўсіх навучальных прадметаў па інфарматыцы на беларускай мове і застаецца верным свайму выбару да канца. Ягоны прыклад ў 90-я гады ХХ стагоддзя перанялі многія выкладчыкі самых розных галінаў ведаў.

Пасля выхаду на пенсію ў 2001 г. Мікалай Іванавіч не спыпыняе творчай працы над вучэбна-метадычнай літаратурай. 

58 1

Savicki M.I. 2“Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” прафесара М.І. Савіцкага – вынік шматгадовых творчых пошукаў і руплівай працы на ніве фармавання беларускамоўнага мыслення ў навуцы і адукацыі. Слоўнік абагульняе вопыт дванаццацігадовага выкладання на беларускай мове розных дысцыплін па інфарматыцы ў БДЭУ, а таксама працы ў тэрміналагічнай камісіі пры Таварыстве беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

Аўтар дае тлумачэнне больш як 2500 тэрмінам, што найбольш часта ўжываюцца ў галіне інфармацыйных тэхналогій, інфарматыцы, вылічальнай тэхніцы і кіраванні.

Дарэчы, слоўнік выдадзены за ўласныя сродкі аўтара-пенсіянера. Нам прыемна, што ў фондзе Глыбоцкай раённай бібліятэкі маецца дадзенае выданне з уласным надпісам аўтара. 

     4 лютага  спаўняецца 85 год з дня нараджэнн яСАВІЦКАГА Міколая Іванавіча. Нарадзіўся ён  у в. Паўлаўшчына, Празароцкага сельсавета Глыбоцкага раёна. Пражывае ў г. Мінску.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 44

Учора 47

За тыдзень 229

За месяц 773

Усяго 25842

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-09-20

Зарэгістравалася: 143