Ірына Францаўна Жарнасек нарадзілася 17.01.1953 г. ў вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна . Пасля заканчэння Пліскай СШ працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Звочна закончыла Мінскі інстытут культуры. У 1977 годзе пераехала ў Наваполацк. 3 1988 года член Саюза журналістаў.
Ірына Францаўна з’яўляецца членам рэдкалегій каталіцкіх часопісаў “Аве Марыя” і “Наша вера”, рэдактарам часопіса “маленькі рыцар Беззаганнай”.
Ірына Жарнасек піша для дарослых і дзяцей. Пісьменніцу цікавяць пераважна маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Яе пяру належаць зборнікі апавяданняў «Ліст да сына» і «Гадара», зборнік аповесцяў «Гульні над студняй», аповесць-казка «Спрэчка анёлаў», зборнік вершаў «Шукаю цябе", п'есы.
Жарнасек І. Ліст да сына: зборнік апавяданняў. – Мн., 1986
Героямі аповесці з'яўляюцца наша маладыя людзі, якіх хвалююць праблемы сучаснага жыцця, дзе б яны ні жылі,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі.
Жарнасек І. Гульні над студняй . – Мн., 1993,
Жарнасек І. Гадара. –Мн., 2003
Жарнасек І. Спрэчка анёлаў.- 80 с.
Анёлы бываюць розныя: добрыя і злыя. Таму яны і варагуюць паміж сабой. Часта людзі таксама ўдзельнічаюць у вялікай спрэчцы анёлаў, як гэта здарылася з героем казкі Міхаськам. Магчыма, Міхаськавы прыгоды падкажуць чытачам, як ім таксама перамагаць у такіх спрэчках.
Самы значны твор І. Жарнасек – раман «Будзь воля Твая», прысвечаны Росіцкай трагедыі.
Жарнасек І. Будзь воля Твая: Раман.- Мн.: Про Хрысто 2004. - 432 с.
...У лютым 1943 г., падчас карнай экспедыцыі «Зімовыя чары», фашысты выкарысталі будынак касцёла ў вёсцы Росіца (зараз Верхнядзвінскі раён) як накапляльнік сваіх ахвяр. Людзей тут сартавалі, адбіраючы на рабства або пагібель. Жывымі ў агні тады згарэлі каля 1500 чалавек. З імі на пакутніцкую смерць па сваёй волі пайшлі ксяндзы Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.