22 ліпеня 1895 г. года ў мястэчку Глыбокае нарадзіўся савецкі авіяканструктар, заснавальнік рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, доктар тэхнічных навук, прафесар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Сталінскай, Ленінскай і Дзяржаўнай (пасмяротна) прэмій, Дзяржаўнай прэміі РФ (пасмяротна) Павел Восіпавіч Сухі.
Імя геніяльнага канструктара авіяцыйнай тэхнікі сёння вядома ва ўсім свеце. Самалёты з маркай “Су” займаюць вартае месца ў гісторыі развіцця савецкага і сусветнага самалётабудавання.
Канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам П.В.Сухога за паўвекавы перыяд сваёй дзейнасці было спраектавана звыш 50-ці арыгінальных канструкцый, пабудавана больш чатырох дзясяткаў тыпаў самалётаў, каля дваццаці з якіх ствараліся серыйна і знаходзіліся на ўзбраенні савецкіх ваенна-паветраных сіл. На самалётах маркі “Сухой“ паспяхова лятае авіяцыйная група вышэйшага пілатажу ВПC Расіі “Русские Витязи”.
Памяць аб Паўле Восіпавічу Сухім увекавечана ў гісторыі вялікіх і малых гарадоў
1977 г.
- Імя П.В.Сухога прысвоена Канструктарскаму бюро, якім ён кіраваў (сакавік 1977).
- Бюст П.В.Сухога ўстаноўлены ў Гомелі на праспекце Леніна, супраць дома №22. Аўтары — скульптар З. Віленскі, архітэктар В. Саенка.
- Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў Гомелі на будынку колішняй мужчынскай гімназіі (сучасным Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, вул. Кірава, 34), у якой у 1905-1914 гадах вучыўся П.В.Сухі.
1985 г.
Да 90-годдзя авіяканструктара ў сярэдней школе №1 г. Глыбокае быў адкрыты музей П. В. Сухога (2 ліпеня 1985).
1995 г.
Імя П.В.Сухога прысвоена Гомельскому дзяржаўнаму тэхнічнаму ўніверсітэту (Пастанова кабінета міністраў РБ №333 ад 27.06.1995 г.).
1996 г.
На трасе Мінск—Рыга перад Глыбокім, да 101-й гадавіны з дня нараджэння авіяканструктара, устаноўлены самалёт маркі "СУ" — знішчальнік-бамбардыроўшчык СУ-17 (06.07.1996).
2005 г.
У гонар знаходжання будучага знакамітага авіяканструктара ў Лунінцы ў горадзе быў устаноўлены помнік П.В.Сухому (25.09.2005).
2006 г.
Мемарыяльная дошка з надпісам: «В 1925 году окончил МВТУ выдающийся конструктор авиационной техники Павел Осипович Сухой» устаноўленаў Маскве па вул. Бауманская 2-я, 5, буд.1.
2013 г.
У Маскве па Ленінскаму праспекту, д. №7 устаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам: "В этом доме с 1947 по 1965 год жил выдающийся авиаконструктор Павел Осипович Сухой".
2012 г.
- У 2012 годзе на Алеі знакамітых землякоў у Глыбокім ўстаноўлены бюст Паўла Восіпавіча з надпісам: "Авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы".
- 1 верасня 2012 года СШ №1 г. Глыбокае было прысвоено імя П.В.Сухога. На будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка.
2018 г.
У 2018 годзе ў Глыбокім устаноўлены два самалёты маркі "СУ" — знішчальнік СУ-27 у парку Перамогі і бамбардыроўшчык СУ-24М побач са школай №1.
2019 г.
У Гомелі, ля галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўстаноўлены памятны знак з самалётам СУ-24 (бамбардыроўшчык СУ-24М).
2020 г.
- У г. Крычаў, на алеі Славы побач з Курганам Славы, устаноўлены памятнік-самалёт СУ-9, у памяць аб подзвігу лётчыка, капітана Лашкіна В.Г, які 04.06.1964 г. адвёў пацярпеўшы аварыю самалёт ад горада, чым выратаваў жыцці гараджан.
Імем П.В.Сухога названы вуліцы ў Віцебску (1987), Маскве (2004), Гомеле, Лунінцэ (У 1918—1920 гг. П.Сухі працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Лунінецкай школе) і Глыбокім.
Больш падрабязную інфармацыю пра жыццё і дзейнасць выдатнага авіяканструктара вы зможате знайсці ў фондах нашай бібліятэкі.
- Багаж для высокого полета // Наука и жизнь. – 2002. – № 1. – С. 26-28.
- Баранец, В. При виде «Сухого» американцы отключились / В.Баранец // Комсомольская правда. – 23 июля.
- Жыгуноў, А. “Кранута да глыбіні душы” / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 16 ліп. – С.1. – (Нашы славутыя землякі).
- Ермоленко, В. Сухой есть Сухой / В.Ермоленко // Асы – белорусы. – Минск: Мастацкая літаратура, 2014. – С. 350-365.
- Кавалёў, В. Вітайма спадкаемцу / В.Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 2 верасня. – С.24.
- Клеванец, Ю.В. Воздушная война конструкторов / Ю.В.Клеванец // Репетитор. – 2005. – №9. – С.66-73.– (Неизвестное об известном).
- Кузьмина, Л. Генеральный конструктор Павел Сухой / Л. Кузьмина. - Минск: Беларусь, 1985. - 239 с.: ил.
- Кузьмина, Л. Павел Сухой и его крылатые шедевры / Лидия Кузьмина. – Минск: Беларусь, 2010. – 383с.: ил.
- Латыніна, Ю. Война за “Сухога” / Ю.Латыніна // Известия. – 1997. – 25 июля.
- Макарэвіч, С. Мікола Мокры з Сухіх / С.Макарэвіч // Краязнаўчая газета. – 2007. – №10. – С.4
- Марціновіч, А. Сполахі далёкіх зарніц: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы / А.Марціновіч.– Мінск: Мастацкая літаратура, 2005.– 334 с.
- Мірончык, Ул. Геніяльны канструктар і просты чалавек / Ул.Мірончык // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 21 ліпеня. – С.2.
- Магомаева, А. Бессмертные поколения «Сухого» / А.Магомаева // Наука и жизнь. – 2001. – № 9. – Ст.14-20.
- Недведзь, Г. Наша крылатая славутасць / Г.Недведзь // Веснік Глыбоччыны. – 1997. – 18 ліпеня.
- Новгородская, Т. Воздушные виртуозы “Сухого”. Высший пилотаж легких машин / Т. Новгородская // Наука и жизнь. – 2002. – № 8. – Ст.14-18.
- «ОКБ Сухого»: в новый век с новыми технологиями // Наука и жизнь. – 2002. – № 2. – Ст.58-62.
- Павел Сухі – наш зямляк // Веснік Глыбоччыны. –– 5 ліпеня.
- Павел Сухі быў і застаецца нашым! // Вольнае Глыбокае. – 2004. – 6-12 траўня.
- Палет П.О. Сухога // Веснік Глыбоччыны. – 1993. – 12 кастрычніка.
- Прорыв в сверхманевренность // Наука и жизнь. – 2002. – № 4. – С.26-32.
- Радечко, П. Памятники, как и люди: у них разные судьбы / П.Радечко // Современная Белоруссия. – 1997. – 18 апреля
- Рогач, П. Стваральнік крылатых маланак / П. Рогач // Народная газета. – 2004. – 25 жніўня.
- Сауліч, Ул. Стваральнік “крылатых маланак” нарадзіўся ў Глыбокім! / Ул.Сауліч // Віцебскі рабочы. – 1995. – 11 ліпеня.
- Сауліч, Ул. Ірвуцца ў неба імклівыя Су / Уладзімір Сауліч // Беларуская думка. – 1999. – № 18.
- Саулич, Вл. И энциклопедии бывают неправы / Владимир Саулич // Віцебскі рабочы. – 2010. – 23 лютага.
- Сауліч, Ул. У дазоры – СУ / Ул. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 16 жніўня.– С. 16.
- Сауліч, Ул. Загадкі ленендарнага Су / Ул. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 29 мая. – С. 15.
- Сауліч, Ул. Загадкі ленендарнага Су / Ул. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 31 мая. – С. 31.
- Слізкая, В. Яшчэ раз аб славутым земляку / В. Слізкая // Шлях перамогі. – 1984.– 31 студзеня.
- Сухой Павел Осипович // Большая Советская Энциклопедия: в 30 т. – Москва: Советская энциклопедия,1976.– Т.25. – С. 294-295.
- Сухі Павел Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. – Т.15. – С. 297.
- Сухой Павел Осипович // Республика Беларусь: энцыклопедия в 6 т . –Минск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. – Т. 7. –С.163.
- Татаринов, Ю.А. Глубокое / Ю.А. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. – Минск, 2006. – С. 44-61.
- Цішук, Г. Наперадзе звышгуку / Г. Цішук // Беларусь. – 2004. – № 3.
- Шик, В. Сухой – уроженец Витебщины / В. Шик // Витебский курьер. – 2005. – 29 июля. – С.2
- Чарнушэвіч, А. Дакрануцца да неба / А. Чарнушэвіч // Беларускі час. – 2012. – №29. – С. 17.
- Человек, чье имя носит КБ // Наука и жизнь. – 2001. – № 9. – Ст.18-19.
- Птичкин, С. Как бы не замочить марку “Сухого” / С.Птичкин // Российская газета. – 1997. – 14 августа.
- Рабиза, Т. Советская авиация в годы войны / Т.Рабиза // Веснік Глыбоччыны. – 2005.– 25 чэрвеня. – С. 6-8.