10 июня – Всемирный день мороженого
У бібліятэку за падарожжамі
Бібліятэчнае лета ў Шунеўцах
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу»
Святая заступніца зямлі Беларускай
Выставка-портрет «Небесные покровительницы Беларуси»
"Чытацкі чамадан на лета"
ВКУСНЫЙ ДЕНЬ!!!!  А ещё вкуснее мороженое за прочтением книги! ... Читать далее...
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк падчас летніх канікул запрашаюць юных чытачоў наведаць краіну Літаратурыю. ... Читать далее...
Для юных чытачоў Шунеўскай бібліятэкі летнія канікулы пачаліся з гульні-квэста "У пошуках лета".  ... Читать далее...
Галерея книжных новинок «Летом с книгой я дружу» действует в Глубокской детской библиотеке в рамках акции «Вместе весело читать» ... Читать далее...
У чытальнай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы створана тэматычная паліца ”Святая заступніца зямлі Беларускай‟, прымеркаваная да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня). ... Читать далее...
   С 5 по 21 июня в читальном зале Глубокской детской библиотеки работает книжная выставка «Небесные покровительницы Беларуси», которая посвящена судьбам, жизни и деятельности двух... Читать далее...
У першую летнюю пятніцу бібліятэкары Глыбоцкай раённай бібліятэкі сабралі вось такі чамаданчык для нашых чытачоў! ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-06-10

Зарегистрировалось:

299

Сёння 534

Тыдзень 1,940

Месяц 10,054

Усяго 413,978

 Glubochane 12

 

Андрэй Георгіевіч Майсяёнак адзначае юбілей. 

Вучоны ў галіне біяхіміі і нутрыцыялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі,
краязнавец, даследчык гісторыі медыка-біялагічных навук і медыцыны.

Mоyceenok Andrey Georgievich Нарадзіўся 1 чэрвеня 1943 года ў горадзе Глыбокае.

Яго прадзед Фёдар Ігнатавіч Майсяёнак перад Першай сусветнай вайной быў абраны Глыбоцкім валасным старшынёй. Дзед, Нікіфар Фёдаравіч, быў шмат гадоў настаяцелем Галубіцкай, а пазней Стэфанпольскай царквы. Бацька, Георгій Нікіфаравіч, у пачатку 1940-х гадоў працаваў лекарам-хірургам у Пліскім і Глыбоцкім раёнах, а пасля вайны – у Шаркаўшчыне і Варапаеве. Маці Андрэя Георгіевіча – Антаніна Фёдараўна Родчанкава паходзіла з вёскі Астаноўка Шаркаўшчынскага раёна, працавала настаўніцай, спачатку ў пачатковай школе, потым выкладала біялогію. Перад Вялікай Айчыннай вайной працавала загадчыцай навучальнай часткі ў Лужкоўскай школе, добра ведала мастака Язэпа Драздовіча, які ў той час выкладаў тут маляванне.

У 1965 годзе Андрэй Майсяёнак скончыў медыцынскі інстытут, потым аспірантуру пры ім. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў кіраўніком лабараторыі клінічнай біяхіміі і асістэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага медінстытута. Потым па прапанове акадэміка Ю. М. Астроўскага перайшоў на працу ў Акадэмію Навук БССР. У 1970-х гадах у Гродне быў створаны Аддзел рэгуляцыі і абмену рэчываў Акадэміі Навук БССР, які ў 1985 годзе быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі. Першым вучоным сакратаром гэтага інстытута і стаў Андрэй Майсяёнак.

Потым ён працаваў на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі. З 1992 года А. Г. Майсяёнак стаў намеснікам дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Потым ён абараніў доктарскую дысертацыю, стаў прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук. З 1998 года – загадчык лабараторыі каферментаў Інстытута біяхіміі, прызнаны аўтарытэт у галіне вітаміналогіі, біяхіміі вітамінаў і каферментаў. Стварае новыя лекі і прафілактычныя сродкі на іх аснове.

Яму належыць больш за 200 друкаваных прац, 7 манаграфій, 10 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. За сваю паспяховую навуковую і грамадскую дзейнасць А. Г. Майсяёнак узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку”. Ён лаўрэат міжнароднай польскай прэміі за беларуска-польскае супрацоўніцтва ў галіне культуры.

Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі медыцыны на Беларусі. Вядзе актыўную грамадскую і краязнаўчую дзейнасць. 3 1991 года займаецца стварэннем нацыянальнага фонду рукапісаў, старадрукаў, рэдкай кнігі і перыёдыкі імя Я.Л. Храптовіча. Выступае ў друку, на тэлебачанні і радыё па праблемах вывучэння і захавання культурна-гістарычнай спадчыны.

Асаблівую ўвагу надае Андрэй Георгіевіч вывучэнню гісторыі сваёй роднай Глыбоччыны: ім даследаваны малавядомыя старонкі жыцця знакамітага земляка, мастака Язэпа Драздовіча; вернута з нябыту імя рэпрэсіраванага генерала П.В. Пугачэўскага, які родам з вёскі Чарневічы; апісаны трагічны лёс глыбоцкіх медыкаў У. Шырана і М. Алехны-Гушчы і іншыя старонкі багатай гісторыі роднага краю.

Віншуем земляка з юбілеем і жадаем здароўя і творчага настрою!