Курган Славы. Псуеўскі сельсавет

01 Psuya Kurgan slavy 250 год таму назад на тэрыторыі  Псуеўскага сельсавета быў узведзены Курган партызанскай славы.

#75_лет_Победы 

"Курган Славы

Да 30-годдзя вялікай Перамогі

Дарога доўгі час ідзе лесам. Нарэшце ён расступаецца, вузкая паляна паступова спадае да ракі. Рака Шоша нават у люты мароз не замярзае. Над вадой клубіцца пара.

Psuya Kurgan slavy Адразу за мастом на невялікім узгорку стаіць помнік-абеліск. На ім здалёку бачны ордэн Вялікай Айчыннай вайны і надпіс: «Тут была арганізавана і вяла барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі брыгада імя Суворава». А водаль на беразе ракі Шоша, сярод беластвольных бяроз і маладых со­сен узвышаецца васьмі-метровы Курган Славы.

У красавіку 1944 года тут ішлі жорсткія баі партызанскіх атрадаў брыгады імя Суворава з фашысцкімі захопнікамі. Гэта была апошняя карная экспедыцыя акупантаў супраць партызан. На месцы, дзе насыпаны Курган Славы, быў партызанскі бункер-дзот. У ім умацаваліся камсамольцы-кулямётчыкі: камандзір Сяргей Заяц і баец Веньямін Мірош, абодва ўраджэнцы на­шага раёна, пеіршы з вёскі Баяры Падсвільскага гарпасялковага Савега, а другі з вёскі Мацясы Пліскага сельсавета.

18 красавіка 1944 года пачаліся баі з карнікамі. Партызаны праявілі сапраўдную мужнасць ужо ў першай схватцы з ворагам на рацэ Шоша. Пазіцыі партызан бамбілі нямецкія самалёты. У поўдзень ударылі дзве варожыя артылерыйскія батарэі. Слупамі ўзнімаўся чорны дым. Страшэнны гул стаяў у лесе.

Неўзабаве на ўскрайку яго паказаліся два нямецкія танкі і бронемашына, за імі ішлі ланцугі пяхоты.

Вораг з ходу спрабаваў змяць партызан і прарваць лінію абароны. Два батальёны гітлераўцаў пад прыкрыццём самалётаў, танкаў і артылерыі, не лічачыся з ахвярамі, атакавалі ажно да наступлення цемнаты, Але кулямётны разлік партызанскага дзота стойка вытрымаў усе атакі. Дзесяткі фа-шыстаў знайшлі сабе магілу на беразе ракі. Партызаны не адступілі ні на крок. Чацвёра сутак фашысты не змаглі пераправіцца на другі бераг.

22 красавіка 1944 года бой разгарэўся з новай сілай. Ізноў фашысты кінулі танкі. Адзін снарад з варожага танка трапіў у дзот. Камсамольцы — кулямётчыкі С. П. Зайцаў і В. П. Мірош загінулі.

Прайшлі гады. 8 мая 1966 года на Шошы быў адкрыты помнік-абеліск. 22 чэрвеня 1969 года, напярэдадні 25-й гадавіны з дня вызвалення Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на беразе Шошы адбыўся раённы злёт ветэранаў вайны. Школьнікі Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў у гэты дзень у час сустрэчы з былым камісарам партызанскай брыгады імя Суворава Шкалаем Ягоравічам Усавым унеслі прапанову: на месцы, дзе загінулі камсамольцы - кулямётчыкі, насыпаць Кур­ган Славы. Мікалай Ягоравіч падтрымаў ініцыятыву сваіх юных сяброў.

Ён сам распрацаваў праект будучага помніка. Ідэю аб узвядзенні Кургана Славы аднадушна падтрымалі таксама былыя партызаны-сувораўцы. Рабочыя саўгаса «Ябльнька», Ліпаўскага лясніцтва, калгаснікі калгасаў «1-е Мая», «Дружба» нашага раёна, рабо­чыя Пастаўскага шклозавода «Гута», вучні многіх щкол нашага і суседніх раёнаў выказалі жаданне прыняць удзел у будаўніцтве Кургана Славы.

Хутка магутныя трактары на спецыяльных санях даставілі на месца чатырохтонную гранітную глыбу. Да работы прыступіў каменшчык-гравійшчык В. В. Пліско. Адзін бок глыбы быў адшліфаваны і на ім выгравіраваны надпіс «22 красавіка 1944 года на гэтым месцы ў няроўнай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў геройскі загінуў ку­лямётны разлік брыгады імя Суворава, камандзір аддвялення С. П. Заяц, баец В. П. Мірош».

Psuya Kurgan slavy 219 кастрычніка 1969 года на беразе Шошы пачалося ўзвядзенне Кур­гана Славы. Вялікі гонар — усыпаць першыя прыгаршчы зямлі — быў аказаны Усаву Мікалаю Ягоравічу, былым партызанам і падпольшчыкам Станіславу Паўлавічу Лотышу, Канстанціну Аляксандравічу Марцынкевічу, Іосіфу Ігнатавічу Лотышу, лепшым вучням Псуеўскай школы Мікалаю Маўчуну, Віктару Мацко, Івану Лапатку, Мікалаю Карандзею.

На вачах рос Курган, аднак за адзін месяц закончыць работы не удалося. Летам 1970 года яны былі прадоўжаны. 3 усіх куткоў нашай неаб­сяжнай краіны з’ехаліся партызаны - сувораўцы, каб прыняць удзел ва ўзвядзенні помніка. Сваю лепту ў будаўніцтве Кургана Славы ўнеслі прыбыўшыя з Сімферопаля і Свярдлоўска былыя партызанкі Ларыса Ігнатаўна Жукава (Лаўрыновіч) і Ванда Станіславаўна Лявонцьева (Маўчун).
Работы па насыпцы Кургана Славы, не спыняліся ні на адзін дзень. Па трох трапах уручную, па жывому канвееру, вёдрамі падавалася наверх зямля. На лузе наразаўся дзірван, тут жа грузіўся на аўтамашыны і трактарныя прычэпы і дастаўляўся да Кургана. Партызаны і  падпольшчыкі, рабочыя і калгаснікі абкладвалі ім Курган. Усе працавалі дружна, шчыра, з уздымам. У гады Вялікай Айчыннай вайны гэтыя людзі разам білі ворага.

Цяпер яны разам з натхненнем працавалі, каб увекавечыць подзвіг сваіх землякоў. У час кароткіх перапынкаў, сабраўшыся каля кастроў, слухалі вучні, моладзь, рабочыя, калгасяікі ўспаміны ветэранаў аб подзвігах савецкіх людзей у гады мінулай вайны.      

Psuya Kurgan slavy 1...Стаяць цад лясной рэчкай Шоша помнік-абеліск і Курган Славы. Ідуць на Шошу экспедыцыйныя атрады школьнікаў нашага і суседніх раёнаў. Тут праводзяцца, стаўшыя ўжо тра­дыцыйнымі, шматдзенныя камсамольска-маладзёжныя злёты, суст­рэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, спаборніцтвы па многабор'ю. Неаднаразова такія злёты, сустрэчы, спаборніцтвы праводзілі Глыбоцкі райком камсамола і райваенкамат. У дні падрыхтоўкі да 30-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне паток турыстаў на Шошу на­растае. Нядаўна тут пабывалі ўдзельцікі «зоркавага» паходу па месцах баявой славы студэнтаў Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава.

Брэсцкая крэпасць, Курган Славы на 21-м кіламетры Маскоўскай шашы, Хатынь, мемарыяльны комплекс «Прарыў» каля вёскі Паперына Ушацкага раёна — усё гэта свяшчэнныя месцы савецкага народа. Такім свяшчэнным месцам для працоўных нашага раё­на з'яўляецца помнік-абеліск і Курган Славы на Шошы. У вяках будуць стаяць яны як сімвал неўміручасці подзвігу старэйшых пакаленняў. Яны будуць вучыць маладых быць прадаўжальнікамі справы тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы."

ВОЛКАЎ, І.І., наш няштатны кар. // Шлях Перамогі.- 1975.- 3 красавіка

Інфармацыю аб помніках Вялікай Айчыннай вайны Псуеўскага сельсавета можна знайсці па ссылцы . 

21.04.2020

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

Banner 2 belyj fon

Simvaly RB

kulturaby

gb 2025

80 гадоў вызвалення Беларусі

mchs

pravo.by logo main

glub rik

02

kidspomogut.by

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

ncpi

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 285

Учора 266

За тыдзень 840

За месяц 4369

Усяго 193081

Перыяд:

2018-01-01 - 2025-01-22

Зарэгістравалася: 290