Ля абеліскаў — бярозкі, клёны.
На плітах Славы стаяць імёны
У лесе, полі, каля дарогі.
Прыйшлі імёны да Перамогі.
М.Баравік
У цэнтральным скверы г.п. Падсвілле знаходзіцца брацкая магіла 101 воіна і 11 партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. на тэрыторыі былога Пліскага раёна. Імёны 62-х вядомы, 50 – невядомыя.
Сярод пахаваных і астанкі юнага партызана брыгады “Кастрычнік” Васі Мармашова.
У 1962 годзе на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна, які трымае вянок. Аўтар помніка невядомы.
На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4061”.
Рашэннем выканкама Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў ад 27.12.1990 №348 брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.п. Падсвілле ўнесена ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння.
"В рамках патриотического проекта БРСМ «Зимний маршрут» (проект направлен на становление гражданской позиции молодёжи, реализации трудового, коммуникативного и творческого потенциала. В нём участвуют 147 студентов учреждений высшего и среднего специального образования) студенческий отряд «Время первых» имени дважды Героя Советского Союза Алексея Архиповича Леонова принял участие в торжественном митинге «Память поколений», где были возложены живые цветы к монументу погибшим в годы Великой Отечественной войны.
В ходе митинга посёлок присоединился к международному патриотическому проекту БРСМ «Цифровая звезда» - у братской могилы советских воинов и партизан появилась информационная табличка с нанесенным QR-кодом, перейдя по которому можно ознакомиться с подробной информацией о памятном месте".
У 1972 годзе на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ў в.Стрынадкі ўдзячныя нашчадкі, працаўнікі калгаса імя Дзімітрава ўстанавілі помнік загінуўшым аднавяскоўцам.
Урачыста адкрыты прыгожы, адметны помнік, прадстаўляе сабой трохвугольную стэлу з зоркай наверсе і барэльеф салдата.
На помніку з абодвух бакоў надпіс “За нашу советскую Родину”, побач пліты з імёнамі 68 загінуўшых землякоў.
Першы помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ў цэнтры вёскі Кішы узведзены ў 1967 г.
Пазней быў устаноўлены новы помнік, які выдзяляецца сярод помнікаў, ўстаноўленых на цэнтральных сядзібах раёна. Ён ўяўляе сабой трохбаковую стэлу, на фасадзе якой – фігура воіна з аўтаматам. Наверсе – барэльефы мірных жыхароў.
На помніку надпіс «Светлай памяці аднавяскоўцаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Па баках – шыльды са “Спісам грамадзян СВК “Свіла”, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. На плітах - імёны загінуўшых воінаў з вёсак Баяры, Гарадзішча, Дабрэзіна, Лепляне, Мазнева, Маргі, Кішы, Перадолы, Прапелеўшчына, Свіла-1, Свіла-2, Перавоз, Цінаўка, Якубаўшчына. Усяго 121 імя.