20.12.2021
Вось такімі навагоднімі паштоўкамі віншуе бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі Валянціна Іосіфаўна Бурэнь даўніх сяброў і найбольш актыўных чытачоў бібліятэкі.
Вельмі прыемна, што на паштоўках змешчаны празароцкія святыні — каталіцкі і праваслаўны храмы, якія з'яўляюцца ўпрыгожваннем гэтага старадаўняга мястэчка. Да таго ж, празароцкія паштоўкі папоўнілі фонд краязнаўчых друкаваных матэрыялаў Празароцкай сельскай і Глыбоцкай раённай бібліятэк.
Ідэя стварэння такіх паштовак належыць бібліятэкару, а дызайн і выпуск паштовак ажыццявілі супрацоўнікі Глыбоцкай друкарні.
Кожны, хто не адказаўся ад даўнейшай традыцыі віншавання родных і сяброў па пошце, могуць замовіць такія паштоўкі і для сябе.