Матэрыялы да ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе “Край мой родны – зямля Глыбоцкая”
у намінацыі “Летапіс роднага краю”
“Жыццё вёскі Бабічы і гаспадаркі “Залатая падкова” у датах і падзеях”
ХVII ст.
1795 – першае ўзгадванне вёскі Бабічы ў пісьмовых крыніцах. / Крыніца: “Спис населенных пунктов Минской губернии за 1795 год” – "... деревня Бабичи [имение Уречье] владельца Корсака Игната 4 двора, 31 душ.”
ХІХ ст.
1897 – веска Бабічы налічвала 120 жыхароў / Крыніца: Звесткі аб населеных пунктах Глыбоцкага раёна 1897 да 01.07.2011
ХХ ст.
1916 – ураджэнец Бабічоў Дуброўскі Уладзімір Аляксандравіч ваюе на Заходнім фронце падчас Першай Сусветнай вайны.
1917 – в.Бабічы і навакольныя вёскі ўваходзілі ў склад Залескай воласці
1919, май – Васіль Лабаты, Захарый Андрэеў, І.Дуброўскі і іншыя актывісты пайшлі ў рады Чырвонай Арміі
1939, лістапад – у Бабічах створаны сялянскі орган улады – камітэт беднаты. У маёнтку былога пана Корсака ва Узрэччы арганізаваны першы ў раёне калгас, у які ўвайшлі і жыхары вёскі Бабічы.
1940-я
1944 – пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 102 жыхары Узрэцкага сельсавета пайшлі на фронт. 68 з іх не вярнуліся дадому.
1946 – адкрыты Узрэцкі урачэбны ўчастак. Загадам Глыбоцкага райздрава “На должность зав. Узречским врачебным участком и сельской больницы назначаю врача Михайлова М. С. с 1.06.[19]46 г. с окладом по положению”. Крыніца: Послевоенное развитие Глубокского района: 1944-1950гг.: документы и материалы / сост. Н.А.Боровик [и др.].- Минск: Медисонт, 2010.- 424 с. [4] л. ил.- С.155
1946 – адкрылася Мікуліцкая пачатковая школа.
1948, 12 верасня – на агульным сходзе жыхароў в.Бабічы быў арганізаваны калгас “17 верасня”, быў прыняты Статут калгаса. Зарэгістравалі яго 16 верасня 1948 г. Цэнтр калгаса быў у в.Галубчыкі. Первшым старшынёй калгаса стаў Крывёнак Мікалай Уладзіміравіч, але яшчэ да канца года старшыня мяняецца і новым кіраўніком гаспадаркі прызначаны Бахір Антон Якаўлевавіч.
1948 – у калгасе было 88 чалавек, сярод іх 58 працоўных. Гаспадарка мела 22 кані, 24 конных плугі, 1 культыватар, 1 жатку, 6 саломарэзак.
1949 – адкрыта Чаронкаўская хата-чытальня, якой карысталіся і жыхары в.Бабічы
1950-я
1950, 1 студзеня – у калгасе было 43 двары з агульнай колькасцю 147 чалавек, адзін цялятнік, дзве канюшні, пяць крытых такоў. Крыніца: Раслевіч, З. Калгасу "17 верасня 50 гадоў" // Веснік Глыбоччыны.- 1998.- 16 верасня
1951 – гаспадарка атрымала першы аўтамабіль
1951 – ураджайнасць зерневых склала 8 ц/га
1951, 16 красавіка – старшынёй калгаса абраны Л.К.Пугаўка, былы старшыня Узрэцкага сельсавета. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка дасягнула значных поспехаў у сваім вытворчым і эканамічным развіціі.
1954 – у склад калгаса ўваходзіць 226 двароў.
1954 – адкрылася “Старадворская хата-чытальня Маладзечанскай вобласці Глыбоцкага раёна”.
1956 – калгаснікі намалацілі 21,5 цэнтнеры зерня з гектара. Гаспадарка была прызнана лепшай ў рэспубліцы.
1956 – у хаты калгаснікаў праведзены “электрасвет”.
1956-1957 – справілі наваселле 40 вяскоўцаў.
1957 – “Зорны час” калгаса, сабралі з кожнага гектара па 22 ц/га зерня, 7,3 ц/га льносемя, 155 цэнтнераў бульбы. Лепшая даярка калгаса Марыя Адамовіч надаіла ад кожнай замацавай каровы 4100 кг малака.
1957 – За поспехі, дасягнутыя ў земляробстве і жывёлагадоўлі, ордэнамі Леніна ўзнагароджаны старшыня калгаса "Новы шлях" В. У. Велічковіч і брыгадзір калгаса "17 верасня" Г. Н. Кірэй.
1958 – работнікі гаспадаркі прынялі ўдзел ў Выставе Дасягненняў Народнай Гаспадаркі ў Маскве.
1958 – Л.К.Пугаўка абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР
1958, 18 студзеня – Л.К.Пугаўка ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы за вытворчасць зерня, бульбы, льну, малака, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
1958 – работнікі гаспадаркі прынялі ўдзел у Выставе Дасягненняў Народнай Гаспадаркі ў Маскве.
1958 - група перадавікоў калгаса была ўзнагароджана ордэнамі і медалямі:
Ордэн Леніна атрымаў брыгадзір паляводчай брыгады Уладзімр Глінскі.
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – даярка Вера Ляшонак і загадчык фермы Антон Шломан.
ордэны “Знак Пашаны” – аграном Барыс Заяц і пастух Франц Сіманенка.
медалі “За працоўную доблесць” – даярка Тамара Качан і свінарка Надзея Ляшонак.
1959 – узнагароджаны Ордэнам Леніна Пугаўка Л.К., Кірэй Г.Н., Ляшонак В.Ю., Лук’янёнак Г.Е.
1960-я
1960-я – да калгаса “17 верасня” далучаны калгас імя Жданава.
1960 – з 1958 па 1960 год пяцьдзясят хутароў засяліліся ў адну вёску Мікуліна, якой да гэтага не было на карце // Сцяг камунізма.– 1960.– 27 верасня.– С.3
1960 – пабудаваны новы будынак для Мікуліцкай пачатковай школы
1964 – адбылося першае святкаванне, прыўрочанае да павядзення вынікаў веснавой сяўбы калгасаў “17 версня” і “Перамога”. З гэтага пачалася гісторыя свята “Фэст на “Дзядку”.
1966 – у Бабічах адкрыўся клуб-бібліятэка.
1966 – адкрыўся магазін у в.Бабічы
1967 – ля будынка праўлення калгаса “17 верасня”, у знак памяці 68 землякоў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, пастаўлены ганаровы абеліск
1968 – у жыхароў в.Бабічы з’явіліся першыя тэлевізары.
1969 – пабудаваны бальнічны гарадок, адкрыліся Бабічоўская бальніца і аптэка. “Новае памяшканне сельскай бальніцы ўзводзіць міжкалгасбуд. Бальніца разлічана на 35 ложкаў. На будаўніцтва бальніцы выдаткавана 150 тысяч руб.” // Шлях перамогі .- № 59, 18 мая.- 1965 год.
1969 – ураджайнасць зерневых у калгасе складае 24 ц/га
1970-я
1970 – у Бабічах пабудаваны Дом культуры.
1972 – пры Бабічоўскай сельскай бальніцы дзейнічае піянерскі санаторны лагер “Здароўе”
1973 – камуністы калгаса першымі ў раёне атрымалі партыйныя білеты новага ўзору.
1973 – бібліятэкарам Бабічоўскай сельскай бібліятэкі пачала працаваць Сайкоўская [Дуброўская] Ганна Ювінальеўна.
1973 – Калгас налічвае 28 трактароў, 24 аўтамашыны, 1366 галоў буйной рагатай жывёлы, 2400 галоў свіней.
1974 – у калгасе працуе 110 механізатараў, 5 заатэхнікаў.
1974 – здадзены двухпавярховы чатырохкватэрны дом з усімі выгодамі. Будуецца другі.
1974 – сандружына Бабічоўскай участковай бальніцы стала пераможцай у раённым і абаласным спаборніцтвах.
1975– Г. Н. Кірэй, брыгадзір калгаса "17 верасня" за поспехі, дасягнутыя ў земляробстве і жывёлагадоўлі, узнагароджаны ордэнам Леніна. Крыніца: Веснік Глыбоччыны .- 2007.- 21 лістапада.
1976 – механізатар Ананій Сяргеевіч Шпакоўскі стаў чэмпіёнам 1976 года сярод механізатараў гусенічных машын.
1979 - калгасны машына-трактарны парк гаспадаркі складае 38 трактароў, 20 аўтамабіляў.
1980-я
1980 – узведзены новы будынак магазіна.
1980 – у Бабічах увайшла ў строй аўтаматычная станцыя на 50 тэлефонных нумароў.
1981, 24 лютага – старшынёй калгаса “17 верасня” абраны Анатоль Мікалаевіч Пачопка. Крыніца: Боровік Н. СПК "Золотая подкова" (колхоз "17 сентября") - 60 лет // Веснік Глыбоччыны.- 2008.- 24 верасня
1982 – у Афганістане, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, загінуў Леанід Сандзюк, ураджэнец в.Стуканы. Крыніца: Сутула, Г. Апошняя вышыня // Веснік Глыбоччыны.– 2010.– 13 лютага.– С.3
1989 – створаны фальклорны калектыў “Галубчыкі” калгаса “17 верасня”.
1990-я
1990, красавік – фальклорны калектыў “Галубчыкі” прыняў удзел у фестывалі “Музычная ленінградская вясна-90”. Іх музыка запісана на пласцінку фірмы “Мелодыя” Крыніца: Паляк, М. Глыбоцкія музыкі ў Ленінградзе // Веснік Глыбоччыны. –1990. –21 красавіка. [Пра музыкаў С.А.Арэхава, У.І.Глінскага з вёскі Галубчыкі]
1992 – Мікуліцкая пачатковая школа пераведзена ў будынак дзіцячага садка в. Бабічы.
1993 – Мікуліцкая пачатковая школа перайменавана ў Бабічоўскую пачатковую школу-сад.
1993 – Савет раённага маладзёжнага фонду выступіў ініцыятарам устанаўлення стыпендыіі імя Героя Сацыялістычнай Працы Л.К.Пугаўка. Першым стыпендыятам стаў Ігар Лысёнак.
1994 – у калгасе створана конегадоўчая ферма.
1996 – упершыню на тэрыторыі Узрэцкага сельсавета праводзілася народнае гулянне “Масленіца”.
1998 – веска Бабічы налічвала 236 жыхароў (на 01.01.1998 г.)
1998 – работы мясцовага самадзейнага мастака Дуброўскага Мікалая Віктаравіча [в.Бабічы] прадстаўлены на абласной выставе народнага мастацтва І-га рэспубліканскага фестывалю “Беларусь – мая песня”.
1999 – веска Бабічы налічвала 242 (+6) жыхароў (на 01.01.1999 г.)
1999 – аўтаматычная тэлефонная станцыя в. Бабічы пашырана да 100 абанентаў.
1999 – на абласной выставе жывёл і птушак калагас “17 верасня” за развіццё конегадоўлі ўзнагароджаны атэстатам І-й ступені і грашовай прэміяй у 100 млн. руб.
1999 – на базе конегадоўчай фермы адкрыта школа верхавой язды, трэнер Наталля Бутыльская.
1999 – за ўдзел у УІІ конкурсе Беларускага фонду культуры “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” Бабічоўская сельская бібліятэка [загадчык Сайкоўская Г.Ю.], узнагароджана Ганаровай граматай Беларускага фонду культуры.
ХХІ ст.
2000-я
2000 – веска Бабічы налічвала 234 жыхары (-8) на 01.01.2000 г.
2000 – Шломан Аляксандр [вучань Бабічоўскай школы] стаў дыпламантам ІУ абласнога тура рэспубліканскага конкурсу “Усе мы родам з дзецінства”
2001– веска Бабічы налічвала 235 жыхары (+1) / на 01.01.2001 г.
2002– веска Бабічы налічвала 220 жыхары (-15) / на 01.01.2002 г.
2002 – Бабічоўская сельская бібліятэка перамясцілася з аварыйнага будынка ў памяшканне Бабічоўскай участковай бальніцы.
2002 – Бабічоўская ўчастковая бальніца атрымала статус бальніцы “сястрынскага дагляду” з амбулаторыяй агульнай практыкі.
2002 – Наталля Бутырская заняла ІІ-е месца па канкуру ў сярэднім класе адкрытага первенства КСК “Пегас”.
2003 – веска Бабічы налічвала 214 жыхароў (-20) / на 01.01.2003 г.
2003 – калгас “17 верасня” пераіменаваны ў СВК “Залатая падкова”. На тэрыторыі гаспадаркі 11 населеных пунктаў.
2004 – конегадоўчая ферма СВК “Залатая падкова” налічвае 112 коней.
2004 – праводзіцца конкурсная праграма “Міс “Залатая падкова”.
2004 – Малчун Лідзіі Аркадзьеўне [ур.в. Галубчыкі], перашай ў Віцебскай вобласці прысвоена званне “Ганаровы архівіст Беларусі”.
2005 – Глінская Таццяна Іванаўна, даярка калгаса “17 верасня”, надаіла 3285 кг малака на 1 крову і заняла ІІ месца па раёну. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне.
2005 – Сайкоўскай Ганне Юльянаўне, работніку Бабічоўскай сельскай бібліятэкі, прысуджана прэмія Глыбоцкага аддзела культуры “За лепшую арганізацыю бібліятэчнага аблугоўвання насельніцтва”.
2006 – Лысёнак Таццяна Багданаўна, даярка ААТ “Залатая падкова”, была ўдзельніцай ІІІ Усебеларускага народнага сходу, як заняўшая ІІІ месца ў абласных спаборніцтвах па надоях малака.
2008 – адкрыты памятны знак настаўнікам-землякам. Аўтарам памятнага знака настаўнікам-землякам з’яўляецца Алег Клетавіч Лысёнак. Па яго асабістай іныцыятыве гэты знак устаноўлены на месцы былой школы ў вёсцы Храмыя. На вялікім гранітным валуне прымацавана шыльда з надпісам: “Солдату запаса Орехову Якову Антоновичу, создавшему в 1885 году школу в деревне Хромые, а так же Орехову Александру Яковлевичу, с 1900 года продолжившему дело отца”. Знак устаноўлены ў 2008 г.
З 2007 па 2012 гг. штогод праходзілі святы “Фэст на Дзедку”
2008 – з кожнага гектара сабрана па 37,2 цэнтнера зерня, //https://news.21.by/regional-news/2011/03/14/269658.html.
2007 – Крывёнак Валянціна Міхайлаўна, старшыня прафкамітэта СВК “Залатая падкова”, атрымала падзячнае пісьмо ад старшыні фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі В.Козіка за актыўную добрасумленную працу па правядзенні ўборкі ў раёне.
2008 – СПК “Залатая падкова” стаў пераможцам сярод сельгасгаспадарак па рэалізацыі малака і мяса.
2008 – Хахолка Вольга Сямёнаўна [в.Бабічы] атрымала званне лаўрэата прэміі імя З.Тусналобавай-Марчанка.
2009 – заатэхнік-селекцыянер Ангеліна Уладзіміраўна Лук’янёнак і асеменатар Віталь Міхайлавіч Мішын сталі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягнненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
2010-я
2010 – бібліятэкар Бабічоўскай сельскай бібліятэкі Ганна Ювінальеўна Сайкоўская ў раённым конкурсе на лепшую пастаноўку работы па бібліятэчнаму абслугоўванню насельніцтва выйшла перможцай у намінацыі “Лепшы бібліятэкар 2010 года”.
2010 – зачынена Бабічоўская аптэка.
2010 – у в. Храмыя знойдзены Медальён Караля Польскага Яна III Сабескага. Крыніца: Шарабайка, Ю. Медальён Караля Польскага Яна III Сабескага // Вольнае Глыбокае.- 2010. - 7 ліпеня [в. Храмыя.]
2011 – веска Бабічы налічвала 250 (+26) жыхароў / Звесткі аб населеных пунктах Глыбоцкага раёна.
2011 – даярак-пяцітысячніц у акцыянерным таварыстве толькі трое – Ірына Сацук, Таццяна Глінская, Соф’я Марозава. // https://news.21.by/regional-news/2011/03/14/269658.html
2011 – Сайкоўскай Ганне Ювінальеўна, бібліятэкару Бабічоўскай сельскай бібліятэкі, прысудана прэмія “За высокія творчыя дасягенні ў галіне культуры і мастацтва за 2011 год” у намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік”.
2012 – адкрыты памятны знак на заснаванне Узрэцкага дэндрапарку ва ўрочышчы Дзядок. Адкрывае А.М.Пачопка. На вялікім валуне шыльда з надпісам: “Дендросад заложен в 1989 году трудовым коллективом Узречского лесничества под руководством лесничего Глушина Виктора Викентьевича».
2012 – “Цвіком” свята “Фэст на Дзядку” быў канкур, у якім супернічалі ў асабістым заліку вершнікі конна-спартыўнай школы ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” і “Залатая падкова”. Першым стаў Віталь Чарэднік з “Залатой падковы”.
2012 – сям’я Дмітрыя і Святланы Лук’янёнкаў сталі ўладальнікамі галоўнага тытула конкурса “Уладар сяла”.
2013 – да ААТ “Залатая падкова” далучаюць СВК “Пятроўшчына”.
2015 – веска Бабічы налічвала 236 (+14) жыхароў / на 01.01.2015 г.
2016 – закрыты Бабічоўскі СДК.
2016 – Бабічоўская сельская бібліятэка рэарганізавана ў бібліятэку-клуб.
2017 – Федарэнка Ліза [ур. в. Мікуліна], выпускніца Узрэцкай СШ скончыла школу з залатым медалем.
2017 – зачынена аддзеленне паштовай сувязі в. Бабічы. Станцыя тэлефонных нумароў перанесена ў будынак Бабічоўскай участковай бальніцы.
2018 – закрылася Бабічоўская пачатковая школа-сад.
2019 –в. Бабічы налічваецца пяць вуліц – Л.К.Пугаўка, Маладзёжная, Паркавая, Паўднёвая і два завулкі – Школьны і Юбілейны.
2020-я
Жыццё працягваецца...