Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

“Жыццё вёскі Бабічы і гаспадаркі “Залатая падкова” у датах і падзеях”

01 Babich2020

  Матэрыялы да ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе “Край мой родны – зямля Глыбоцкая”

 у намінацыі “Летапіс роднага краю”

  “Жыццё вёскі Бабічы і гаспадаркі “Залатая падкова” у датах і падзеях”

 ХVII ст.

Babichy 01

1795 – першае ўзгадванне вёскі Бабічы ў пісьмовых крыніцах. / Крыніца: “Спис населенных пунктов Минской губернии за 1795 год” – "... деревня Бабичи [имение Уречье] владельца Корсака Игната 4 двора, 31 душ.” 

 

 

ХІХ ст.

Babichy 01 351897 – веска Бабічы налічвала 120 жыхароў / Крыніца: Звесткі аб населеных пунктах Глыбоцкага раёна 1897 да 01.07.2011

 

 

 ХХ ст.

Babich 1916 21916 – ураджэнец Бабічоў Дуброўскі Уладзімір Аляксандравіч ваюе на Заходнім фронце падчас Першай Сусветнай вайны.

Babichy 01 11917 – в.Бабічы і навакольныя вёскі ўваходзілі ў склад Залескай воласці

1919, май – Васіль Лабаты, Захарый Андрэеў, І.Дуброўскі і іншыя актывісты пайшлі ў рады Чырвонай Арміі

1939, лістапад – у Бабічах створаны сялянскі орган улады – камітэт беднаты. У маёнтку былога пана Корсака ва Узрэччы арганізаваны першы ў раёне калгас, у які ўвайшлі і жыхары вёскі Бабічы.

 

1940-я

1944 – пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 102 жыхары Узрэцкага сельсавета пайшлі на фронт. 68 з іх не вярнуліся дадому.

1946 – адкрыты Узрэцкі урачэбы ўчастак. Загадам Глыбоцкага райздрава “На должность зав. Узречским врачебным участком и сельской больницы назначаю врача Михайлова М. С. с 1.06.[19]46 г. с окладом по положению”. Крыніца: Послевоенное развитие Глубокского района: 1944-1950гг.: документы и материалы / сост. Н.А.Боровик [и др.].- Минск: Медисонт, 2010.- 424 с. [4] л. ил.- С.155

Babichy 01 21946 – адкрылася Мікуліцкая пачатковая школа.

1948, 12 верасня – на агульным сходзе жыхароў в.Бабічы быў арганізаваны калгас “17 верасня”, быў прыняты Статут калгаса. Зарэгістравалі яго 16 верасня 1948 г. Цэнтр калгаса быў у в.Галубчыкі. Первым старшынёй калгаса стаў Крывёнак Мікалай Уладзіміравіч,але яшчэ да канца года старшыня мяняецца і новым кіраўніком гаспадаркі прызначаны Бахір Антон Якаўлевавіч.

 

1948, –  у калгасе было 88 чалавек, сярод іх 58 працоўных. Гаспадарка мела 22 кані, 24 конных плугі, 1 культыватар, 1 жатку, 6 саломарэзак.

1949 – адкрыта Чаронкаўская хата-чытальня, якой карысталіся і жыхары в.Бабічы

1950-я

Babichy 01 31950,1 студзеня  – у калгасе было 43 двары з агульнай колькасцю 147 чалавек, адзін цялятнік, дзве канюшні, пяць крытых такоў / Крыніца: Раслевіч, З. Калгасу "17 верасня 50 гадоў" // Веснік Глыбоччыны.- 1998.- 16 верасня 

 

1951 – гаспадарка атрымала першы аўтамабіль

1951 – ураджайнасць зерневых склала 8 ц/га

 

Babichy 01 4

1951, 16 красавіка – старшынёй калгаса абраны Л.К.Пугаўка, былы старшыня Узрэцкага сельсавета. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка дасягнула значных поспехаў у сваім вытворчым і эканамічным развіціі.

 

1954 – у склад калгаса ўваходзіць 226 двароў.

1954  – адкрылася “Старадворская хата-чытальня Маладзечанскай вобласці Глыбоцкага раёна”.

1956 – калгаснікі намалацілі 21,5 цэнтнеры зерня з гектара. Гаспадарка была прызнана лепшай ў рэспубліцы.

  

 

Babichy 01 51956 – у хаты калгаснікаў праведзены “электрасвет”

 

1956-1957 – справілі наваселле 40 вяскоўцаў

1957 – “Зорны час” калгаса, сабралі з кожнага гектара па 22 ц/га зерня, 7,3 ц/га льносемя, 155 цэнтнераў бульбы. Лепшая даярка калгаса Марыя Адамовіч надаіла ад кожнай замацавай каровы 4100 кг малака.

1957 – За поспехі, дасягнутыя ў земляробстве і жывёлагадоўлі, ордэнамі Леніна ўзнагароджаны старшыня калгаса "Новы шлях" В. У. Велічковіч і брыгадзір калгаса "17 верасня" Г. Н. Кірэй.

1958 –  работнікі гаспадаркі прынялі ўдзел ў Выставе Дасягненняў Народнай Гаспадаркі ў Маскве.

1958 – Л.К.Пугаўка абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 

Babichy 01 61958, 18 студзеня – Л.К.Пугаўка ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы за вытворчасць зерня, бульбы, льну, малака, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту. 

1958 – работнікі гаспадаркі прынялі ўдзел у Выставе Дасягненняў Народнай Гаспадаркі ў Маскве.

1958 - група перадавікоў калгаса была ўзнагароджана ордэнамі і медалямі:

Ордэн Леніна атрымаў брыгадзір паляводчай брыгады Уладзімр Глінскі.

ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – даярка Вера Ляшонак і загадчык фермы Антон Шломан.

ордэны “Знак Пашаны” – аграном Барыс Заяц і пастух Франц Сіманенка.

медалі “За працоўную доблесць” – даярка Тамара Качан і свінарка Надзея Ляшонак.

1959 – узнагароджаны Ордэнам Леніна Пугаўка Л.К., Кірэй Г.Н., Ляшонак В.Ю., Лук’янёнак Г.Е.

1960-я 

Babichy 01 71960-я – да калгаса “17 верасня” далучаны калгас імя Жданава.

1960з 1958 па 1960 год пяцьдзясят хутароў засяліліся  ў адну вёску Мікуліна, якой да гэтага не было на карце // Сцяг камунізма.– 1960.– 27 верасня.–  С.3

1960 – пабудаваны новы будынак для Мікуліцкай пачатковай школы

 

 

 

Babichy 01 81964 – адбылося першае святкаванне, прыўрочанае да павядзення вынікаў  веснавой сяўбы калгасаў “17 версня” і “Перамога”. З гэтага пачалася гісторыя свята “Фэст на “Дзядку”.

1966 – у Бабічах адкрыўся клуб-бібліятэка

1966 – адкрыўся магазін у в.БабічыBabichy 01 9

 

 

 

Babichy 01 101967 – ля будынка праўлення калгаса “17 верасня”, у знак памяці 68 землякоў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, пастаўлены ганаровы абеліск

 1968 – у жыхароў в.Бабічы з’явіліся першыя тэлевізары.

 

 

 

 

 

 

Babichy 01 111969 – пабудаваны бальнічны гарадок, адкрыліся Бабічоўская бальніца і аптэка. “Новае памяшканне сельскай бальніцы ўзводзіць міжкалгасбуд. Бальніца разлічана на 35 ложкаў. На будаўніцтва бальніцы выдаткавана 150 тысяч руб.// Шлях перамогі .- № 59, 18 мая.- 1965 год.

1969 – ураджайнасць зерневых у калгасе складае 24 ц/га

 

 

 

 

 1970-я

Babichy 01 121970 – у Бабічах пабудаваны Дом культуры

 

1972 – пры Бабічоўскай сельскай бальніцы дзейнічае піянерскі санаторны лагер “Здароўе”Babichy 01 13

1973 – камуністы калгаса першымі ў раёне атрымалі партыйныя білеты новага ўзору.

 

 

 

 

 

Babichy 01 14

1973 – бібліятэкарам Бабічоўскай сельскай бібліятэкі пачала працаваць Сайкоўская [Дуброўская] Ганна Ювінальеўна.

 1973 – Калгас налічвае 28 трактароў, 24 аўтамашыны, 1366 галоў буйной рагатай жывёлы, 2400 галоў свіней

1974 – у калгасе працуе 110 механізатараў, 5 заатэхнікаў

1974 – здадзены двухпавярховы чатырохкватэрны дом з усімі выгодамі. Будуецца другі.

1974 – сандружына Бабічоўскай участковай бальніцы стала пераможцай у раённым і абаласным спаборніцтвах

1975– Г. Н. Кірэй,  брыгадзір калгаса "17 верасня" за поспехі, дасягнутыя ў земляробстве і жывёлагадоўлі, узнагароджаны ордэнам Леніна Крыніца:  Веснік Глыбоччыны .- 2007.- 21 лістапада

1976 – механізатар Ананій Сяргеевіч Шпакоўскі стаў чэмпіёнам 1976 года сярод механізатараў гусенічных машын.

Babichy 01 151979 - калгасны машына-трактарны парк гаспадаркі складае 38 трактароў, 20 аўтамабіляў.

1980-я

1980 – узведзены новы будынак магазіна

1980 – у Бабічах увайшла ў строй аўтаматычная станцыя на 50 тэлефонных нумароў

 

 

 

1981, 24 лютага – старшынёй калгаса “17 верасня” абраны Анатоль Мікалаевіч Пачопка. Крыніца: Боровік Н. СПК "Золотая подкова" (колхоз "17 сентября") - 60 лет // Веснік Глыбоччыны.- 2008.- 24 верасня

Babichy 01 16

 

Babichy 01 171982 – у Афганістане, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, загінуў Леанід Сандзюк, ураджэнец в.Стуканы. Крыніца: Сутула, Г. Апошняя вышыня // Веснік Глыбоччыны.– 2010.– 13 лютага.– С.3 

1989 – створаны фальклорны калектыў “Галубчыкі” калгаса “17 верасня”. 

1990-я

 

1990, красавік – фальклорны калектыў “Галубчыкі” прыняў удзел у фестывалі “Музычная ленінградская вясна-90”. Іх музыка запісана на пласцінку фірмы “Мелодыя”  Крыніца: Паляк, М. Глыбоцкія музыкі ў Ленінградзе // Веснік Глыбоччыны. –1990. –21 красавіка. [Пра музыкаў С.А.Арэхава, У.І.Глінскага з вёскі Галубчыкі]

1992 – Мікуліцкая пачатковая школа пераведзена ў будынак дзіцячага садка в. Бабічы

 

Babichy 01 18

1993 – Мікуліцкая пачатковая школа перайменавана ў Бабічоўскую пачатковую школу-сад

 

 

 

 

 

 

Babichy 01 191993 – Савет раённага маладзёжнага фонду выступіў ініцыятарам устанаўлення стыпендыіі імя Героя Сацыялістычнай Працы Л.К.Пугаўка. Першым стыпендыятам стаў Ігар Лысёнак

 

 

1994 – у калгасе створана конегадоўчая ферма.Babichy 01 20

1996 – упершыню на тэрыторыі Узрэцкага сельсавета праводзілася народнае гулянне “Масленіца”.

1998 – веска Бабічы налічвала 236 жыхароў / на 01.01.1998 г.

1998 – работы мясцовага самадзейнага мастака Дуброўскага Мікалая Віктаравіча [в.Бабічы] прадстаўлены на абласной выставе народнага мастацтва І-га рэспубліканскага фестывалю “Беларусь – мая песня”

1999 – веска Бабічы налічвала 242 (+6) жыхароў / на 01.01.1999 г.

1999 – аўтаматычная тэлефонная станцыя в. Бабічы пашырана да 100 абанентаў

1999 – на абласной выставе жывёл і птушак калагас “17 верасня” за развіццё конегадоўлі ўзнагароджаны атэстатам І-й ступені і грашовай прэміяй у 100 млн. руб.

1999 – на базе конегадоўчай фермы адкрыта школа верхавой язды, трэнер Наталля Бутыльская.

Babichy 01 211999 – за ўдзел у УІІ конкурсе Беларускага фонду культуры “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” Бабічоўская сельская бібліятэка [загадчык Сайкоўская Г.Ю.], узнагароджана Ганаровай граматай Беларускага фонду культуры.

ХХІ ст.

 

2000-я

2000 – веска Бабічы налічвала 234 жыхары (-8) / на 01.01.2000 г.

 

 

 

Babichy 01 222000 – Шломан Аляксандр [вучань Бабічоўскай школы] стаў дыпламантам ІУ абласнога тура рэспубліканскага конкурсу “Усе мы родам з дзецінства

 

2001– веска Бабічы налічвала 235 жыхары (+1) / на 01.01.2001 г.

2002– веска Бабічы налічвала 220 жыхары (-15) / на 01.01.2002 г.

2002 – Бабічоўская сельская бібліятэка перамясцілася з аварыйнага будынка ў памяшканне Бабічоўскай участковай бальніцыBabichy 01 23

 

2002 – Бабічоўская ўчастковая бальніца атрымала статус бальніцы “сястрынскага дагляду” з амбулаторыяй агульнай практыкі

2002 – Наталля Бутырская заняла ІІ-е месца па канкуру ў сярэднім класе адкрытага первенства КСК “Пегас”

2003 – веска Бабічы налічвала 214  жыхароў (-20)  / на 01.01.2003 г.

2003 – калгас “17 верасня” пераіменаваны ў СВК “Залатая падкова”. На тэрыторыі гаспадаркі 11 населеных пунктаў.

2004 – конегадоўчая ферма СВК “Залатая падкова” налічвае 112 коней.

Babichy 01 242004 – праводзіцца конкурсная праграма “Міс “Залатая падкова”

2004 – Малчун Лідзіі Аркадзьеўне [ур.в. Галубчыкі], перашай ў Віцебскай вобласці прысвоена званне “Ганаровы архівіст Беларусі”

2005 – Глінская Таццяна Іванаўна, даярка калгаса “17 верасня”, надаіла 3285 кг малака на 1 крову і заняла ІІ месца па раёну. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. 

2005 – Сайкоўскай Ганне Юльянаўне,  работніку Бабічоўскай сельскай бібліятэкі, прысуджана прэмія Глыбоцкага аддзела культуры “За лепшую арганізацыю бібліятэчнага аблугоўвання насельніцтва”.

2006 – Лысёнак Таццяна Багданаўна, даярка ААТ “Залатая падкова”, была ўдзельніцай ІІІ Усебеларускага народнага сходу, як заняўшая ІІІ месца ў абласных спаборніцтвах па надоях малака.

Babichy 01 25

2008 – адкрыты памятны знак настаўнікам-землякам. Аўтарам  памятнага знака настаўнікам-землякам з’яўляецца Алег Клетавіч Лысёнак. Па яго асабістай іныцыятыве гэты знак устаноўлены на месцы былой школы ў вёсцы Храмыя. На вялікім гранітным валуне прымацавана шыльда з надпісам: “Солдату запаса  Орехову Якову Антоновичу, создавшему в 1885 году школу в деревне Хромые, а так же Орехову Александру Яковлевичу, с 1900 года продолжившему дело отца”. Знак устаноўлены ў 2008 г.

 

 

З 2007 па 2012 гг. штогод праходзілі святы “Фэст на Дзедку”

img056img019img030img058img064

img0644

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2008 – з кожнага гектара сабрана па 37,2 цэнтнера зерня, //https://news.21.by/regional-news/2011/03/14/269658.html.    

2007 – Крывёнак Валянціна Міхайлаўна, старшыня прафкамітэта СВК “Залатая падкова”, атрымала падзячнае пісьмо ад старшыні фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі В.Козіка за актыўную добрасумленную працу па правядзенні ўборкі ў раёне.

2008 – СПК “Залатая падкова” стаў пераможцам сярод сельгасгаспадарак па рэалізацыі малака і мяса.

2008 – Хахолка Вольга Сямёнаўна [в.Бабічы] атрымала званне лаўрэата прэміі імя З.Тусналобавай-Марчанка.

2009 – заатэхнік-селекцыянер Ангеліна Уладзіміраўна Лук’янёнак і асеменатар Віталь Міхайлавіч Мішын сталі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягнненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

2010-я

Babichy 01 272010 – бібліятэкар Бабічоўскай сельскай бібліятэкі Ганна Ювінальеўна Сайкоўская ў раённым конкурсе на лепшую пастаноўку работы па бібліятэчнаму абслугоўванню насельніцтва выйшла перможцай у намінацыі “Лепшы бібліятэкар 2010 года”

 2010 – зачынена Бабічоўская аптэка

 

 

 

Babichy 01 292010 –  у в. Храмыя знойдзены Медальён Караля Польскага Яна III Сабескага Крыніца:  Шарабайка, Ю. Медальён Караля Польскага Яна III Сабескага //  Вольнае Глыбокае.- 2010. - 7 ліпеня [в. Храмыя.]

 

 

 

 

2011 – веска Бабічы налічвала 250 (+26) жыхароў / Звесткі аб населеных пунктах Глыбоцкага раёна

2011 – даярак-пяцітысячніц у акцыянерным таварыстве толькі трое – Ірына Сацук, Таццяна Глінская, Соф’я Марозава. // https://news.21.by/regional-news/2011/03/14/269658.html

2011 – Сайкоўскай Ганне Ювінальеўна, бібліятэкару Бабічоўскай сельскай бібліятэкі, прысудана прэмія “За высокія творчыя дасягенні ў галіне культуры і мастацтва за 2011 год” у намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік”.

2012 – адкрыты памятны знак на заснаванне Узрэцкага дэндрапарку ва ўрочышчы Дзядок.  Адкрывае А.М.Пачопка. На вялікім валуне шыльда з надпісам: “Дендросад заложен в 1989 году трудовым коллективом Узречского лесничества под руководством лесничего Глушина Виктора Викентьевича»

 

Babichy 01 30

 

Babichy 01 31

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Babichy 01 322012 – “Цвіком” свята “Фэст на Дзядку” быў канкур, у якім супернічалі ў асабістым заліку вершнікі конна-спартыўнай школы ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” і “Залатая падкова”. Першым стаў Віталь Чарэднік з “Залатой падковы”. 

2012 – сям’я Дмітрыя і Святланы Лук’янёнкаў сталі ўладальнікамі галоўнага тытула конкурса “Уладар сяла”.

2013 – да ААТ “Залатая падкова” далучаюць СВК “Пятроўшчына”

2015 – веска Бабічы налічвала 236 (+14) жыхароў / на 01.01.2015 г.

  

Babichy 01 332016 – закрыты Бабічоўскі СДК.

 

  

  

 

Babichy 01 342016 – Бабічоўская сельская бібліятэка рэарганізавана ў бібліятэку-клуб

2017 – Федарэнка Ліза [ур. в. Мікуліна], выпускніца Узрэцкай СШ скончыла школу з залатым медалем.

2017 – зачынена аддзеленне паштовай сувязі в. Бабічы. Станцыя тэлефонных нумароў перанесена ў будынак Бабічоўскай участковай бальніцы.

2018 – закрылася Бабічоўская пачатковая школа-сад.

2019 –в. Бабічы налічваецца пяць вуліц – Л.К.Пугаўка, Маладзёжная, Паркавая, Паўднёвая і два завулкі – Школьны і Юбілейны.

 

 2020-я

 Жыццё працягваецца...

        

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 5

Учора 56

За тыдзень 256

За месяц 935

Усяго 64038

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-17

Зарэгістравалася: 203