Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

«НАЗВЫ МАЁЙ РАДЗІМЫ» Тапаніміка Мнюцкага краю

01 mnyuta 1 Матэрыялы агляду-конкурсу “Край мой родны – зямля Глыбоцкая”

 

 

 

«НАЗВЫ МАЁЙ РАДЗІМЫ : Тапаніміка Мнюцкага краю» 

"Тапанімія - гэта мова зямлі,

 а зямля ёсць кніга, дзе гісторыя чалавечая запісана

 ў геаграфічных назвах"

І.Філевіч, польскі гісторык.

 

Кожны пагадзіцца з тым, што вывучэнне мікратапонімаў роднай зямлі не проста важная справа, але і актуальны навуковы напрамак. Інтэнсіўнае развіццё тэрыторый, звязаныя з ім дэмаграфічныя змены, знікненне вёсак і хутарў ...  — усе гэтыя з’явы прыводзяць да поўнага знікнення мікратапанімічнай сістэмы.

Знаўцамі мікратапонімаў з’яўляюцца карэнныя жыхары сталага ўзросту. На жаль, паступова яны пакідаюць гэты свет, і аднойчы мы можам страціць назаўсёды адметныя назвы і іх сутнасць. Вось чаму неабходна захаваць мікратапонімы сваёй мясцовасці, зафіксаваць, пакуль яны не згубіліся незваротна. Да таго, даследаванне геаграфічных назваў дапаможа глыбей зазірнуць у гістарычнае мінулае, зразумець, як продкі ўспрымалі навакольную рэчаіснасць.

У ходзе даследвання было запісана 27 тапонімаў мнюцкага краю. Адны з іх паходзяць ад імёнаў і прозвішчаў першапасяленцаў, заснавальнікаў або ўладальнікаў паселішч, другія – геаграфічнага размяшчэння, становішча, іншыя – асаблівасцяў прыроднага асяроддзя і іншых. Немагчыма дакладна вызначыць паходжанне некаторых назваў, але важна, каб яны не зніклі з ужытку. 

Нашы тапонімы можна ўмоўна падзяліць на групы паводле іх паходжання ад:

  1. назваў раслін і жывёл – 2
  2. імёнаў і прозвішчаў людзей, іх характарыстык – 5
  3. геаграфічнага становішча –1
  4. заняткаў і гаспадарчай дзейнасці – 7
  5. асаблівасцяў прыроднага асяроддзя – 6
  6. рэлігійных і гістарычных вераванняў, паданняў, легенд – 4
  7. Паходжанне двух назваў “Тушына”, “Ставэўшчына” вызначыць не ўдалося.

 

 

  1. Баброўка – месца каля вёскі Шэпелева ў бок вёскі Мацюкова, балота, ... там вялося многа баброў.
  2. Бацькава хата – у в. Шэпелева каля млына быў вялікі дуб. Яго так называлі таму, што ўнутры была пустота, дзе змяшчалася 6 чалавек…
  3. Бомба – сажалка каля в. Вялец, якая ўтварылася ад скінутай у вайну з самалёта бомбы.
  4. Бярэзнік – месца за мастом у в. Шэпелева, дзе раслі прыгожыя бярозы і вялікая колькасць грыбоў.
  1. Velec 2Вялец – вёска. 1) Назва ўтворана ад старажытнарускай асновы – «вялікі». 2) У той жа час блізка да гэтай асновы падыходзіць састарэлая назва хвашча – «овель», «овялец», які прымянялі калісьці знахары 3) Назва  паселішча ідзе ад слова “вялес”. Вялес – боства з беларускага паганскага пантэону.
  1. Герасімава балота – у в. Шэпелева, на месцы пабудаванага комплекса, каля балота жыў Герасім. …Ён удзельнічаў у заваяванні Зімовага палаца, абараняў Леніна.
  2. Грынёва – лес уздоўж ракі Мнюта, паміж в. Пліса і в. Сукліна. Пан Берастоўскі падараваў гэты лес свайму зяцю Грыневічу.
  3. Залатая гара – значнае ўзвышша каля в. Шэпелева. Існуе легенда па якой …тут было закапана золата. Людзі шмат часу шукалі яго.
  4. Кабыліца – прыток ракі Мнюта, каля в. Шэпелева, з якога пастаянна паілі статак каней.
  5. Качарга – лес паміж вёскай Сукліна і вёскай Азёркі, па форме нагадвае качаргу.
  6. Леснічоўка – хутар пасярод Грынёўскага леса, дзе жыў ляснік пана, а затым сям’я Ляснеўскіх.
  7. Лука – невялікі луг каля прытока ракі Мнюта, за млынам у в. Шэпелева, формай нагадвае лук.
  8. Ляды – ўчастак пасля высечкі лесу, на якім засталіся карчы, за мастом у в. Шэпелева .
  9. Ляўкова – мясціна за в. Сукліна ў бок в. Шчарбы, дзе калісьці была вёска Ляўкова, знесеная ў час аб’яднання калгасу. Назва вёскі магла пайсці ад імя першапасяленца па прозвішчу Ляўкоў.
  10. Мачулішча –  адведзенае русла ракі Мнюта каля млына у в. Шэпелева, там даўней вымачывалі лён.
  11. 151990222874652100Мельніца – адна з гаспадарчых пабудоў графа Берастоўскага ў в. Шэпелева. …На млыне малолі муку і дралі крупы. Паўразбураны будынак захаваўся да гэтага часу.
  12. reka mnyuta 4Мнюта – назва вескі і вёскі. Назва магчыма паходзіць ад ператворанага імя Міна. Дакладных  звестак пра гісторыю паходжання назвы вёскі Мнюта няма. Аднак, існуе легенда, якая расказвае, што на беразе ракі жыў пан. Была ў яго дачка Маня, якую ён вельмі любіў і ласкава называў Манюта. Дзяўчына любіла гуляць ля рэчкі, гадзінамі сядзела на яе беразе. Але аднойчы Манюта моцна захварэла і памерла. У яе гонар пан даў раке імя сваёй любімай дачкі. З цягам часу рэчка ператварылася ў Мнюту і дала назву вёсцы, якая  была пабудавана  ўніз па  цячэнню ракі.
  1. Моўшыха – сад паміж в. Шэпелева і в. Мнюта-1, забалочаны ўчастак, зарослы імхом. Магчыма, назва ўтворана з польскага дыялекту, азначае “зачараванае, замоўленае”.
  2. Міроніха – кар’ер паміж вёскамі Пліса і Шэпелева, каля выгібу ракі Мнюта. ...з яго бралі жвір для дзяцькі Мірона.
  3. Начоўкі – луг ў Ханякове. Там начавалі статкі жывёл.
  1. Панама – месца у в. Шэпелева, дзе жылі работнікі пана, якія абслугоўвалі мельніцу, электрастанцыю, кузню. Яны не удзельнічалі ў апрацоўцы глебы, таму іх звалі “паны”, а месца "панама".
  2. Сляпая кішка – вуліца Палявая ў в.Шэпелева, якая заканчваецца тупіком.
  3. Ставэўшчына – лес паміж вёскамі Сукліна і Азёркі, на месцы былога аэрадрому.
  4. Сукліна – вёска. Магчыма, назва паходзіць ад слова “сукі′” – адыходы пры прадзенні воўны.
  5. Тушына – знесеная ў час аб’яднання калгасу вёска, паміж сучаснымі вёскамі Шэпелева і Мацюкова.
  6. Velec 2 1Французы – курган каля в. Мнюта, помнік археалогіі,  лічыцца месцам пахавання французаў. Знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
  7. Ханякова – знікшая ў час аб’яднання калгасаў вёска. Стаяла паміж в.Мнюта і в. Вялец уздоўж ракі Мнюта. Назва, магчыма, пайшла ад прозвішча Ханяк.
  8. Цагельня – участак дарогі праз лес з в. Шэпелева да в. Мнюта-1. Побач з дарогай выраблялі цэглу.

 

 

  1. Velec kamen Velec kamen 2 Чортаў камень – вялікі валун каля возера Вялец. 1) На яго паверхні каля 30 ямак дыяметрам 5—6 і глыбінёй да 3 см. Па адным паданні, гэтыя ямкі ўтварыліся на камені ад таго, што на ім скакаў і верацяном круціўся чорт і ад яго пятак утварыліся ямкі на камяні. Па другім — чорт хацеў гэтым камянём разбурыць касцёл... 

 

 

 

 

  1. 2 Szepielewo area Plissa Bridge over Mniuta riverШумнік – мост у в. Шепелева, пабудаваны ў 1912 г., служыў плацінай. Ад яго зыходзіў вялізарны шум, таму так і назвалі...
  1. Zhepelevo 1Шэпелева – вёска. Назва паходзіць ад мянушкі са значэннем “шапялявы, каснаязычны”.

 

 

 

 

 

У якасці ілюстрацыі выкарыстаны фотаздымкі з Інтэрнету.

Бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі Рабянок А.І.

02.10.2020

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 7

Учора 56

За тыдзень 258

За месяц 937

Усяго 64040

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-17

Зарэгістравалася: 203