Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы - 70 год! 1966-1976 гады

01 02

Старонкі гісторыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. 1966-1976  гады.

30.11.20015

На пачатак 1970 г. кніжны фонд Глыбоцкай раённай бібліятэкі складаў больш 36 тыс. экз. літаратуры. Налічвалася звыш 4 тысяч  чытачоў.  На прадпрыемствах і  ўстановах горада дзейнічала 17 бібліятэк-перасовак.

Узросшая актыўнасць, масавае павышэнне прафесійнага ўзроўню праз сістэму завочнага навучання патрабавала змянення форм і метадаў работы з чытачамі. Для гэтага шырока выкарыстоўваліся індывідуальная праца з наведвальнікамі бібліятэкі, агляды літаратуры, масавыя мерапрыемствы. Быў вельмі запатрабаваны фонд чытальнай залы, у якім мелася шмат вучэбнай літаратуры. 

Ідэалагічны накірунак выхавання насельніцтва патрабаваў цесных сувязяў работнікаў бібліятэкі з партыйнымі, камсамольскімі і прафсаюзнымі арганізацыямі горада. З маладымі людзьмі ў чытальнай зале і непасрэдна на прадпрыемствах і ў арганізацыях 1972праводзіліся канферэнцыі “Роль кнігі ў камуністычным выхаванні моладзі”, тэматычныя вечары “Вучымся камунізму, будуем камунізм”, вывучаліся творы генеральнага сакратара ЦК КПСС Л.І.Брэжнева “Малая зямля”, “Возрождение”, “Целина” і інш.   

Дзеля павышэння якасці абслугоўвання чытачоў, аддзел культуры арганізоўваў сярод бібліятэк раёна сацыялістычныя спаборніцтвы па выкананню асноўных паказчыкаў. Вынікі працы падводзіліся штоквартальна, вызначаліся пераможцы. Інфарамцыя аб ходзе выканання размяшчалася на стэндзе ў раённай бібліятэцы і друкавалася ў раённай газеце.

Tarasenka A.A. 2У гэты перыяд на чале Глыбоцкай раённай бібліятэкі стаяла Алена Афанасьеўна ТарасенкаСваю працоўную дзейнасць Алена Афанасьеўна пачала бібліятэкарам Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, разам з калегамі правяла 7415цэнтралізацыю і ўзначаліла Глыбоцкую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Пэўны час працавала загадчыкам Глыбоцкага аддела культуры, на заслужаны адпачынак пайшла з пасады загадчыка Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі.  Адказны кіраўнік, граматны спецыяліст, яна любіла і ўмела працаваць з людзьмі. У сферы культуры Алена Афанасьеўна адпрацавала 35 год.

 

 

 

Tarasenka A.A. 3Пад яе апекай многія маладыя бібліятэчныя работнікі сталі сапраўднымі спецыялістамі сваёй справы. Гэта Людміла Пятроўна Вязьменава, Ніна Андрэеўна Протас, Людміла Міхайлаўна Багдановіч і інш.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 31

Учора 33

За тыдзень 248

За месяц 1176

Усяго 65857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-10-23

Зарэгістравалася: 208