Гісторыя Ломашаўскай сельскай бібліятэкі

  01

ДУК “Глыбоцкая ЦБС”

 Гісторыя Ломашаўскай сельскай бібліятэкі

 2018 г.

Канкрэтнай даты арганізацыі бібліятэкі   знайсці не ўдалася. Магчыма, яе гісторыя пачынаецца ў далёкім 1948 годзе. Вядома толькі тое, што адзін з будынкаў вёскі Старынка быў перададзены кіраўніцтву сельскага Савета народных дэпутатаў, дзе размясціліся разам фельчарска-акушэрскі пункт, клуб-чытальня і некалькі жылых памяшканняў.

Першымі работнікамі Старынкаўскага клуба-чытальні былі Э.В.Чуева і А.П.Дударонак. Камплектаванне кніжнага фонду вялося з бюджэту сельсавета. Чытачамі былі жыхары навакольных вёсак Бобрыкі, Гатаўшчына, Сяменчыкі, Марачы... У 1961 годзе здарылася трагедыя – пажар знішчыў увесь шматфункцыянальны будынак.

У 1963 годзе ў выніку падзелу саўгаса "Дзіснеснкі"  быў створаны саўгас імя Ціміразева з цэнтрам гаспадаркі ў Ломашах.  У хуткім часе ў Ломашах быў узведзены новы адміністрацыны будынак, у якім размясціліся кантора саўгаса, клуб і бібліятэка. Ёй выдзелілі памяшканне плошчай 54 м². Чытачамі бібліятэкі былі 530 вяскоўцаў, фонд складаў 12 555 экз. кніг і перыядычных выданняў.

Lomashi 1 1Lomashi 2 154

 

 

 

 

 

У розныя часы ў Старынкаўскай бібліятэцы працавалі В. Капшуль (1970-1972 гг.), Галіна Мікалаеўна Маслёнак  (1962-1964 гг.), Марыя Юльянаўна   Кавалеўская (1974-1975 гг.), Галіна Андрэеўна Чарняўская (1972-1974 гг., 1975-1977 гг.), Таццяна Аляксандраўна Кавалёнак (1980-1983 гг.),  Ала Аляксандраўна Палатка (1983-1989 гг.). У перыяд з 1970 па 1989 год бібліятэкары мяняліся часта, у кожнага была свая прычына ўладкавацца на працу ў бібліятэку і звольніцца.

 Lomashi 1 2Lomashi 1 3Lomashi 1 4Lomashi 1 5Lomashi 1 6

 

 

 

 

 

 

 

Lomashi 1 7 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Доўгачасовай і плённай была дзейнасць Галіны Леанідаўны Базылюк (1977-1980 гг., 1989-2016 гг.). Шчыравалі на бібліятэчнай ніве Людміла Уладзіміраўна Марозава (2000-2015 гг.), Анастасія Падбярэзка (2016-2020)З 2021 года працуе Марына Вадзімаўна  Спасібёнак.

Lomashi 1 8Базылюк (Казіцкая) Галіна Леанідаўна, ураджэнка  в. Целяшы Глыбоцкага раёна, пачала працоўную дзейнасць загадчыкам Старынкаўскай бібліятэкі адразу пасля заканчэння Ломашаўскай СШ. 

У 1977-1978 гг.. у Глыбоцкім раёне адбылася цэнтралізацыя бібліятэчнай сістэмы, у выніку чаго Старынкаўская бібліятэка стала філіялам № 59 ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і была перайменавана  ў Ломашаўскую. Г.Л.Базылюк была пераведзена на пасаду ст. бібліятэкара Ломашаўскай сельскай бібліятэкі. Закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна (1980). У 1989 г. была прызначана загадчыкам Ломашаўскай бібліятэкі ў якой адпрацавала больш 17 год.

Творчы запал работніка, добрае веданне мясцовага насельніцтва, камунікабельнасць, шчырасць, любоў да людзей і работы паставілі Галіну Леанідаўну на першае месца сярод бібліятэчных спецыялістаў раёна, а бібліятэку – сярод устаноў культуры раёна. 

Lomashi 2 44У 1993 годзе ў Ломашах пабудавалі Цэнтр культуры і вольнага часу. На другім паверсе, у двух прасторных пакоях плошчай 163 м², размясцілася бібліятэка. У снежні 2006 г. вёска Ломашы атрымала статус аграгарадка, быў праведзены капітальны рамонт культустаноў. Бібліятэка атрымала новае абсталяванне, тэлевізар, камп’ютар.

 

 

Lomashi 1 10Галіна Леанідаўна Базылюк, Чэслава Генрыхаўна Ваяводка (дырэктар Дома культуры) і культработнікі заўсёды працавалі ў цеснай сувязі, надзейна падтрымлівалі адзін аднаго на ўсіх участках культурнага фронту,  шмат сіл, энергіі і ўмення ўкладывалі ў арганізацыю вольнага часу аднавяскоўцаў,  правядзенне мясцовых і раённых свят, грамадска-палітычных і інш. мерапрыемстваў.    Святочныя канцэрты, выяздныя агітбрыгады, выставы народных умельцаў, работа гурткоў фарміравала ў мяцовага насельніцтва пачуццё еднасці і сяброўства. Значную ўвагу культурнаму жыццю вяскоўцаў і работнікам культуры аказваў старшыня гаспадаркі Сесіцкі Александр Палікарпавіч. 

   

 Lomashi 1 9У 2000 годзе штат Ломашаўскай бібліятэкі пашырыўся. Марозава (Лагош) Людміла Уладзіміраўна, атрымаўшы дыплом бібліятэкара (1980) усё жыццё аддала бібліятэчнай справе. Працавала бібліятэкарам Кульгаянскай сельскай бібліятэкі, пасля яе закрыцця  -- у Ломашаўскай  На заслужаны адпачынак пайшла ў 2015 г.

Людміла Уладзіміраўна была граматным спецыялістам і адказным работнікам, добра ведала фонд і запыты чытачоў, карысталася аўтарытэтам сярод аднавяскоўцаў, была старастай вёскі Кульгаі, неаднаразова абіралася дэпутатам Ломашаўскага сельскага савета. 

Lomashi 2 156Lomashi 2 155

За час сумеснай работы Базылюк Г.Л. і Марозава Л.У. яскрава праявілі свае лепшыя прафесіныя і чалавечыя якасці: граматанасць, працавітаць, творчасць,  камунікабельнасць, невычэрпную энэргію і апантанасць. Яны добра ведала чытацкія інтарэсы і праз індывідуальныя і масавыя формы бібліятэчнай работы папулярызавала кнігу і чытанне, з дапамогай кнігі і добрага слова выхоўвалі ў юных чытачоў лепшыя чалавечыя якасці: ветлівасць, дабрыню, спагаду. На працягу сваёй работы яны сфарміравалі ў аднавяскоўцаў культуру чытання і павагу да кнігі. Па сённяшні час ў Ломашах і навакольных вёсках лічацца за гонар быць чытачом бібліятэкі.

Podberezko N. Анастасія Бондар (Падбярэзка), выпускніца Мінскага інстытута культуры паказала сябе сапраўдным майстрам на ўсе рукі. Актыўная і крэатыўная, яна вяла эфектыўную работу і ў бібліятэчнай і ў клубнай сферах. Добрае валоданне камп'ютарнымі тэхналогіямі паспрыялі павелічэнню наведвальнасці чытачоў маладога ўзросту, выкарыстанне новых форм работы павысіла наведвальнасць масавых мерапрыемстваў. Яна працягвала традыцыйныя накірункі дзейнасці, імкнулася напоўніць іх новым зместам.

Вялікую ўвагу ўдзяляла падлеткам і моладзі. З мэтай пашырэння іх кругагляду, фарміраванню інтэлекту, у дапамогу вучэбнаму працэсу праводзіла літаратурныя рынгі, інтэлектуальныя гульні, конкурсна-пазнавальныя праграмы, гадзіны карыснай інфармацыі, літаратурна-музычныя вечары, рэкламы прафесій і інш. 

Бібліятэка адклікалася на ўсе  грамадскія падзеі краіны, ішла ў плыні культурнага развіцця Беларусі. 

***

У зону абслугоўвання Ломашаўскай сельскай бібліятэкі ўваходзіць 15 населеных пунктаў Ломашаўскага сельсавета. На пачатак ХХІ стагоддзя бібліятэка абслугоўвала 850 чытачоў, з якіх 140 - дзеці. Кніжны фонд складаў 10238 экзэмпляраў. На 01.01.2019 г. фонд налічвае больш 11 тыс. экзэмпляраў кніг і перыядычных выданняў.

Галоўнымі напрамкі работы бібліятэкі — прапаганда чытання сярод насельніцтва, маральна-прававое і экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыя лепшых твораў беларускай і рускай літаратуры, збор і захаванне краязнаўчых матэрыялаў і пашырэнне  краязнаўчых ведаў. 

Бібліятэкары працавалі і працуюць у патрыятычным, экалагічным, маральна-прававым накірунках, актыўна папулярызуюць беларускую мастацкую літаратуру, займаюцца зборам, захаваннем і распаўсюджваннем краязнаўчых матэрыялаў.

Вялікая ўвага надаецца выхаванню любові да кнігі і чытання ў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Дл яіх праводзяцца экскурсіі па бібліятэцы, пазнавальныя гадзіны, гучныя чытанні казак, прагляды мультфільмаў. Асаблівая ўвага надаецца абслугоўванню чытачоў з ліку пажылых людзей і інвалідаў. Бібліятэкар рэгулярна наведвае іх на даму  з літаратурай, і пазнавальнымі мерапрыемствамі камерных форм.

Адным з асноўных накірункаў работы з'яўляецца эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Шмат год час бібліятэка працавала па мэтавай праграме “Выхаванне прыгажосцю”.  У рамках праграмы створаны кніжная выстава “Гармонія колеру, музыкі і душы”, мастацкая галерэя і куток творчасці. Наведвальнікі  знаёмяцца з работамі супрацоўнікаў Глыбоцкага  Дома рамёстваў, вырабамі  землякоў  “Цудоўны свет беларускага народнага мастацтва!”, выставай інсітнага (наіўнага) мастацтва мастачкі з вёскі Латыгаль Францішкі Станкевіч, фотавыставай Віктара Малышчыца “Беларусь у абдымках зор”, юнай мастачкі з г.п. Падсвілле Кацярыны Яцкоўскай “Симфония красок”, выставай дзіцячых малюнкаў “Краіна маленства, поўнае радасных колераў”, работамі Віктара Арочка “Час. Прырода. Уражанне”, Святланы Скавырка “Казачны свет выцінанкі” і інш.

MyCollagesMyCollages 1MyCollages 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пастаянна працуе дзіцячы клуб "Юныя сябры бібліятэкі" (арганізаваны ў 1989 г. Базылюк Г.Л.). Праз клуб прайшло шмат пакаленняў дзяцей, многія з якіх сталі сапраўднымі сябрамі бібліятэкі. Паседжанні праходзяць у розных формах, па розных тэмах, часам на прыродзе, па сучаснаму кажучы “open air”. Сябры клуба з цягам часу  становяцца памочнікамі бібліятэкара --  праводзяць рамонт кніг, працуюць кніганошамі.

Значная работа вядзецца па краязнаўству. Аформлены краязнаўчы куток “Мой родны край Глыбоччынай завецца”, у якім сабраны краязнаўчы матэрыял пра гісторыю саўгаса імя Ціміразева, унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства ”Ломашы - Агра”, базавую школу-сад, пра вёску Ломашы і навакольныя населеныя пункты, пра дзейнасць Ломашаўскага сельсавета і вядомых ураджэнцаў мясцовасці, у т.л. удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. 

А.Падбярэзка сабрала грунтоўны даведнік пра сваіх таленавітых зямлячак, якія жывуць і Ломашах і ў вольны час ствараюць цудоўнай прыгожосці дэкаратыўна-мастацкія вырабы. У дадатак да краязнаўчай выставы пастаянна дзейнічае куток творчасці “Жывая крыніца творчасці”, на якой дэманстструюцца вырабы землякоў-умельцаў.

 

Адметная рыса работнікаў Ломашаўскай сельскай бібліятэкі – пастаянная сувязі з клубнымі  работнікамі, органамі мясцовага самакіравання, базавай школай. Сумесна з работнікамі Цэнтра культуры праводзіліся і праводзяцца тэматычныя вечары, сямейныя святы, літаратурна-музычныя гадзіны, навагоднія мерапрыемствы, святы вёсак. Склалася сістэма работы з настаўнікамі і вучнямі ў дапамогу вучэбна-выхаваўчаму працэсу.

 Бібліятэка і клуб прымалі  ўдзел у Свяце беларускага пісьменства і друку ў Глыбокім, святкаванні 600-годдзя г. Глыбокае, штогод удзельнічаюць у “Вішнёвым фестывалі”, "Свяце квтетак", "Восеньскім кірмашы".

 За сваю стараннасць, уважлівыя і чулыя адносіны да аднавяскоўцаў, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гаспадаркі калектыў Ломашаўскай бібліятэкі заўсёды карыстаўся заслужаным аўтарытэтам сярод сваіх чытачоў і калег па працы. За высокія паказчыкі ў працы ён неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі аддзела культуры, Граматамі упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.
За ўдзел у 11-м рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” Ломашаўская сельская бібліятэка ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага Фонду культуры. У 1998, 2002, 2007 г.г. Ломашаўская бібліятэка выходзіла пераможцай у намінацыі “Лепшая бібліятэка года”, а яе нязменны загадчык - Базылюк Г.Л. – у намінацыі “Лепшы бібліятэкар года” (1999, 2005, 2014). Таксама адзначым, што Галіна Леанідаўна двочы заносілася на раённую Дошку гонару.

У розныя часы гасцямі Ломашаўскай сельскай бібліятэкі былі намеснік міністра культуры Маліноўскі В.Т.,  удельнікі вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», музычнага гурта «Беларусы». Аставілі аўтографы для чытачоў бібліятэкі вядомыя паэты і пісьменнікі А. Жыгуноў, В. Праўдзін,  Ф. Сіўко. Госцем бібліятэкі быў член Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, сцэнарыст і вучоны – Сяргей Трахімёнак.

Lomashi 4 1Lomashi 4 3Lomashi 4 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Lomashi 6 1Lomashi 6 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ломашаўская сельская бібліятэка ў сродках масавай інфармацыі.

Татарчук, А. З ласкай да людзей / А. Татарчук // Веснік Глыбоччыны. — 1998. — 10 чэрвеня.

Бобрык, Д. Тыдзень дзіцячай кнігі / Д. Бобрык // Веснік Глыбоччыны. — 2005. — 16 красавіка.

Татарчук. А. Самыя актыўныя чытачы ў Ломашах / А. Татарчук // Веснік Глыбоччыны. — 2006. — 15 красавіка.

Старажынскі, А. У тэмпарытме адраджэння / А. Старажынскі // Культура. — 2007. — красавік.

Садовіч, А. Храм кнігі ў Ломашах : пра бібліятэкара Ломашаўскай біьліятэкі Г.Л. Базылюк / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. — 2007. — 1 верасня. – № 70.

Ізаітка, М. Бенефіс сям’і Герасіменкаў : пра бенефіс сям’і Герасімёнкаў, які адбыўся ў Ломашаўскай бібліятэцы / М. Ізаітка // Веснік Глыбоччыны. — 2008. — 30 студзеня. — С.4.

Ізаітка, М. Пішу пра тое, што ведаю : пра вечар-сустрэчу з С. Трахіменкам у Ломашаўскай бібліятэцы / М. Ізаітка // Веснік Глыбоччыны. — 2008. — 23 красавіка. — С.5.

Базылюк. Г. Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся : краязнаўчая гадзіна ў Ломашаўскай бібліятэцы / Г. Базылюк // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — 18 красавіка. — С.5.

Хайноўская, А. Дом, дзе жывуць кнігі / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — 15 верасня. — С.3.

 У век развіцця інфармацыйных тэхналогій хочацца, каб і надалей людзі цікавіліся кнігай, выхоўвалі ў душы чыстыя пачуцці, перадавалі павагу да мудрага слова дзецям і ўнукам, і каб ніколі не абарвалася гэтая нітачка пазнання.

 

 

Пошук па сайту

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English French German Italian Spanish
Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2024 gk

80 god vuzvalennya Belarusi

forum 2024

bazar 2024g

mchs

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

scyag gerb

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 360

За тыдзень 841

За месяц 4209

Усяго 140370

Перыяд:

2018-01-01 - 2024-04-25

Зарэгістравалася: 283