:

Вечар-партрэт Алеся Дубровіча у Галубіцкай сельскай бібліятэцы

2015.05.11-02У Галубіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт  "Палёт душы паэта”, прыўрочаны да 105-годдзя з дня нараджэння паэта Алеся Дубровіча.

Алесь Дубровіч - урадженец вёскі Каралевічы. Самабытны паэт, ён быў актывістампрымаў удзел у рэвалюцыйным  руху, ва ўстанаўленні савецкай улады.У часы Вялікай Айчыннай вайны ён, яго бацька, два браты і другія падпольшчыкі былі растраляны фашыстамі ва ўрочышчы Жвіроўня, непадалёку ад Галубіч.   Як памяць аб паэце застался некалькі яго фотаздымкаў і нізка вершаў.

2015.05.11-2Было прыемна, што на мерапрыемстве прысутнічаў унук паэта Сяргей Дзёмін. С.Дзёмін быў шчыра ўсхваляваны тым, што памяць пра яго дзеда захоўваецца не толькі ў сям'і. У бібліятэцы сабраны ўвесь друкаваны матэрыял, прысвечаны жыццю і творчасці А.Дубровіч.

 

 

 

 

Мы

 

Мы—скрыўджаных няпраўдай струны,

 

Адным распалены агнём.

 

Мы гімн пакуце граем сумны

 

Iславу барацьбе пяём.

 

Натхненне наша у змаганні

 

За шчасце новага жыцця,

 

Мы летуцім аб светлым ранні,

 

І шмат у песнях пачуцця.

 

Мы сэрцам полымным і чыстым

 

Асвецім шлях сябрам другім

 

Iверым: песняй урачыстай

 

Мы перамозе зложым гімн.

 

 

Зорны край

 

Мне песняй выліць хочацца

 

Увесь жар грудзей маіх.

 

Наперад!.. Не варочацца,

 

Хоць шлях калюча-ліх!

 

За хмарамі, за горамі

 

Есць сінязорны край.

 

Іду к яму нязморана —

 

Гэй, сэрца, марш іграй!

 

Прыпол там, зорак поўны я

 

Згарну з той сінявы.

 

Да вас, прасторы родныя,

 

Да сцежак палявых

 

Вярнуся, поўнай жменяю

 

Сыпну пад стрэхі хат,—

 

Няхай гараць праменнямі,

 

Да дня гараць няхай!

 

 

 

***

Старонка   мая,   у   смутку

Ты сына свайго не кляні!

Мне ў кожным лясным закутку

Сняцца твае кляны,

Хваёвыя пералескі,

Кветак мядзяны пах,

Узняўшыя снег пралескі

Як зараз стаяць у вачах...

 

 

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 50

За тыдзень 166

За месяц 797

Усяго 15112

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-01-17

Зарэгістравалася: 132