25 верасня 2020 года ў г.Глыбокае адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч”. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук РБ, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, ксёндз-магістр Завальнюк Уладзіслаў Мацвеевіч, пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў г. Мінску, кандыдат гістарычных навук.
Канферэнцыя праводзілася ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства”.
Праграма канферэнцыі была насычанай: прайшла прэзентацыя выставы “Малой радзіме прысвячаецца”, у рамках якой былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, Глыбоцкай раённай бібліятэкі, Цэнтра традыцыйнай-культуры і народнай творчасці, Дома рамёстваў, Глыбоцкага аддзела па адукацыі.
У рамках пленарнага пасяджэння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурса “Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч”, які быў аб’яўлены аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама на пачатку года.
Цікавай і насычанай была праца ў секцыях. Адна з іх, прысвечаная палітычнаму і эканамічнаму развіццю Беларусі ў ХІХ–пач. ХХ стст., прайшла на базе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
1.Ерашэвіч Аляксандр Уладзіміравіч, кандытат гістарычных навук, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Тэма даклада: Неакладныя зборы ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (першая палова ХІХ ст.)
2.Траскевіч Рафаэл Рафікавіч, студэнт 3 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Тэма даклада: Орша в войне 1812 года.
3.Лішай Дзмітрый Уладзіміравіч, аспірант кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ
Тэма даклада: Прысутнасць “нядобранадзейных” асоб на тэрыторыі Віцебскай губерніі ў 1862 г.
4.Крэнць Максім Аляксандравіч, магістр гістарычных навук, аспірант гістарычнага факультэта БДУ.
Тэма даклада: Кантрыбуцыйныя зборы і эканамічныя абмежаванні ў дачыненні да буйных землеўладальнікаў на тэрыторыі Беларусі (1863-1896 гг.)
5.Байголаў Ягор Аляксандравіч, магістр гістарычных навук, аспірант гістарычнага факультэта БДУ.
Тэма даклада: Удзел чальцоў сельскагаспадарчых таварыстваў у рэвалюцыйных працэсах пачатку ХХ ст.
6. Бабіч Аксана Юр’еўна, выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Тэма даклада: Традыцыйныя ўяўленні беларусаў, звязаныя з выкарыстаннем лясных рэсурсаў (ХХ-пачатак ХХІ ст.)
Інфармацыя аб канфэрэнцыі таксама змешчана на сайце Прэзідэнтскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь .