:

Кому подарить книгу? 

День 14 февраля, безусловно, известен, прежде всего, как День святого Валентина или День всех влюблё…

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Чароўны куточак роднага краю – крыніца “Святога Яна”

001 0

Прапануем аматарам краязнаўства даследчую працу вучаніцы Ганебнай Вікторыі і настаўніцы Ганебнай Ірыны Леанідаўны ДУА “Чарневіцкая дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”.

.

3749284 largeШмат ёсць на Віцебшчыне крыніц. У розным грунце і на розных глыбінях з Зямлі бярэ свае вытокі жыццядзейная вільгаць, струмені якой прабіваюцца на паверхню на берагах рэчак і азёраў, у барах і гаях, на ўскраінах палянак і паміж каранёў векавечных дрэў. Часам на вачах у людзей творыцца чароўная казка: на свет ручаінкі выходзяць нават там, дзе па абставінах і законах зямнога Быцця гэта ўвогуле немагчыма. 

Пералічыць усе крыніцы ў нашай краіне не атрымаецца нават у самага заўзятага географа — у краі, дзе водныя прасторы складаюць значную частку тэрыторыі, гэта непасільная задача. Прынята лічыць, што многія крыніцы — не проста прыродныя помнікі, а сапраўдныя містычныя месцы, якія валодаюць сілай вылечваць хваробы і дапамагаць у няшчасцях. 

Krynica Sv .Yana. Charnevichy 1

І ў нашай мясцовасці на памежжы раёнаў (Міёрскага і Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага) на схіле пагорка, пакрытым высокімі елкамі і соснамі, бруіцца крынічка [1]. Геолагі сцвярджаюць, што гэтаму помніку прыроды не менш за дзве тысячы гадоў.

 

 

 

 

gh8llRWphcgРазмешчана крыніца ў 4 кіламетрах на паўночны ўсход ад аграгарадка Чарневічы, знаходзіцца на ўскрайку Міёрскага раёна, адносіцца да прыходу Чарневіцкай царквы Св. Параскевы. 

Адпаведна легендзе, калісьці невялікая рэчка прынесла сюды абразок, які знайшла мясцовая жыхарка. А ў гонар гэтага з’яўлення была ўзведзена драўляная каплічка. Вада, якая збягала ў глыбокі яр, стала дапамагаць і лекаваць. І месца хутка стала славутым.

Існуе другая легенда. Даўным-даўно ішоў, праз поле ў тых месцах селянін і раптам аслупянеў ад убачанага - над лесам, які знаходзіўся ад яго ў 200-х метрах ўзвышаўся і свяціўся ў небе крыж. Чалавек пайшоў на гэта свячэнне ў лес і, калі апынуўся над месцам, над якім свеціцца крыж, ўбачыў ключ, які струменіўся з-пад зямлі ня ведама адкуль. І пачала разыходзіцца аб гэтым цудзе людская гаворка і было вырашана пабудаваць на гэтым месцы капліцу. Так і было зроблена.

А вось, што гаворыць яшчэ адно паданне: адзін сляпы чалавек хацеў выкапаць на гэтым месцы калодзеж. Капнуў рыдлёўкай раз-другі — хлынуў вадзяны паток. Сляпы памыўся той вадой — і стаў бачыць.

Старажылы ўспамінаюць, што заўсёды  на крыніцы стаяла драўляная капліца. Прыкладна ў 70-тыя гады драўляны зруб капліцы быў забраны на патрэбы “новабудоўляў сацыялізму”, ад капліцы застаўся толькі жасцяны цыбулепадобны купал. Зараз над крыніцы ўзведзена невялікая з белай цэглы капліца, якая ўяўляе кубападобны будынак з чатырохскатным дахам. На вяршыні даху ўзвышаецца праваслаўны крыж. Капліца размешчана на жалезабетоннай платформе, умацаванай такім чынам, што вада выцякае прама з капліцы.

Гэта месца даўно вядомае мясцоваму насельніцтву як крыніца “Святога Яна”. Такую назву далі крыніцы ў гонар Яна ці Іаана Хрысціцеля [2].  

Святы Ян—гэта Іаан Хрысціцель ці інакш Іаан Прадцеча. Згодна біблейскага жыццяапісання, Іаан Хрысціцель быў папярэднікам Іісуса Хрыста, Прадцечай Мессіі. Іаан быў пасланы Богам, каб абвясціць людзям хуткае прышэсце Хрыста і падрыхтаваць сэрцы чалавечыя да пакаяння.

Яго нараджэнне было незвычайным. Яго бацькі—святар Захарыя і жонка яго Елісавета – былі людзьмі старымі. З-за хваробы Елісаветы дзяцей у іх не было. Але аднойчы, калі Захарыя праводзіў богаслужэнне ў царкве, яму з’явіўся Анёл і абвясціў, што народзіцца ў яго сын. Імя яго будзе Іаан. Захарыя не паверыў Анёлу, і за тое быў пазбаўлены мовы да таго моманту, пакуль не народзіцца дзіця. На восьмы дзень, калі, па звычаю, давалі імя немаўляці, Захарыя на дошцы напісаў: “Імя яму Іаан”. І ў той жа час спынілася яго немата і ён расказаў аб яўленні Анёла і аб тым, што дзіця будзе Прарокам.

Іаан падрыхтуе шлях Іісусу.

Калі цар Ірад загадваў забіваць немаўлят, то Іісус Хрыстос быў адпраўлены ў Егіпет, а немаўляці Іаан, будучы Хрысціцель, быў схаваны ў пустынных месцах. Прайшоў час, Іаан выйшаў са свойго ўкрыцця. І пасля таго Іаан прайшоў па ўсёй навакольнай Іарданскай.

Ён прапаведаваў хрышчэнне пакаяння для адпушчэння грахоў. Шмат людей прыходзіла да берагоў Іардана, каб бачыць і чуць новага Прарока. Людзі рознага класавага паходжання ішлі да яго ў пустыню, але Іаан не звяртаў увагі на паходжанне і знатнасць людзей. Ён раскрываў заганы нават самога цара Ірада. Папракаў яго за незаконную жаніцьбу на Ірадзіядзе, жонцы сваго роднага брата. Гэта не магло не выклікаць нянавісці да Іаана. Таму Ірадзіяда запатрабавала ў падарунак галаву Іаана Прадцечы на блюдзе. Просьба была выканана…

У капліцы знаходзіцца драўляная фігура Святога Яна, які лічыцца  духоўным ахоўнікам глыбоцка-міёрскага крынічнага каньёна. Адпаведна і крыніцу называюць “Святы Ян”. Але часцей з вуснаў мясцовых жыхароў можна пачуць, як яны збіраюцца ісці за вадой “пад Яна” або п’юць ваду “з-пад Яна”. У сувязі з гэтым узнікла меркаванне, што крыніца так называецца па назве капліцы, узведзенай над крыніцы.

Krynica Sv .Yana. Charnevichy 4 Крыніца “Святы Ян” унікальнае месца нашых мясцін, куды круглы год прыходзяць або прыязджаюць па аднаму ці цэлымі групамі шмат людзей. Яна стала месцам масавага паломніцтва не толькі беларусаў, але і расіян, латышоў, літоўцаў. Жыхары тутэйшых вёсак сваёй крыніцай ганарацца, пакланяюцца святой вадзе. Людзей старэйшага пакалення, носьбітаў і захавальнікаў традыцый, крыніца “Святога Яна“ збірае двойчы ў год: сёмага ліпеня, на праваслаўнага Яна Хрысціцеля, і адзінаццатага верасня – на Яна Галавасека. Штогод 7 ліпеня, у свята Раства Іаана Хрысціцеля, вернікі хрэсным ходам ідуць праз усю вёску і далей, кіламетры тры, да лясной крыніцы [3].

Крыху далей ад капліцы знаходзіцца “купель” для жадаючых акунацца ў халодныя, але такія гаючыя, воды крыніцы. Лічыцца абавязковым, перахрысціўшыся, пагрузіцца ў купель з галавой тройчы.

s000535 595473Вялікі ўнёсак у добраўпарадкаванне акаляючай тэрыторыі зрабіў жыхар вёскі Язна Міёрскага раёна Алег Вайцяховіч [4]. Алег даўно выношваў думку, прывесці тэрыторыю каля крыніцы ў парадак. Але колькі не думаў, без фінансавых укладанняў справу з месца не зрушыш. І вось яму нарэшце пашанцавала знайшоўся чалавек, якому таксама захацелася зрабіць свой унёсак для землякоў — Васіль Лукашэвіч, былы жыхар суседняй вёскі Завуцце, які зараз жыве ў Маскве. Наведаўшы крыніцу ”Святога Яна”, Алег з Васілём дамовіліся, што ўпарадкаваць яе—справа іхняга гонару. А святару Чарневіцкай царквы а.Сергію, да якога з прапановай прыйшлі землякі, засталося толькі благаславіць іх на добрую справу.

Алег Вайцяховіч быў і прарабам і архітэктарам адначасова. Вазіў на сваім самаробным трактары камяні, цяжкія бярвенні, мяшаў цэмент, капаў зямлю, дамаўляўся ў Глыбокім на распілоўку і дастаўку дошак. Самым цяжкім участкам працы была купель, глыбіня якой дасягае паўтара метра. Прыходзілася часам працаваць у халоднай вадзе, бо не паспявалі адпампоўваць яе. Сам айцец Сергій браўся за рыдлёўку і чысціў купель. “Намучыліся,—кажа Алег,— даводзілася наймаць часовых, часам аднадзённых работнікаў.”  

chernevichi 1 4780 1376118702 b1Васіль Лукашэвіч прывёз з Белакаменнай вадасцёк-кораб з зялёнага граніту, абажурнае кольца на студню, тратуарную плітку.

Над добраўпарадкаваннем крыніцы Алег Вайцяховіч працаваў бясплатна. За час, ахвяраваны на крыніцу ён мог бы змайстраваць добры дзясятак лодак, вырабам якіх займаецца ў паўсядзённым жыцці. Але не шкадуе аб гэтым. Алег Вайцяховіч кажа: "Я рабіў для людзей, для Бога, для маіх веруючых бацькоў, якія вучылі мяне ніколі не рабіць злога іншым..."

Чаму ж крыніца ”Святога Яна” ўнікальнае месца? Збіраецца яна з дзевяці маленькіх крынічак і паступае са значнай глыбіні. Крыніца не замярзае нават у лютыя маразы. Тэмпература крынічнай вады і летам і зімой аднолькавая 8-10 градусаў. Вада падоўгу не губляе сваіх вартасцей, стаіць доўга. Галоўная ўнікальнасць крыніцы заключаецца ў тым, што яе вада з’яўляецца лячэбнай, што падцверджана даследваннямі вучоных аднаго са сталічных даследчых інстытутаў. Крынічная вада ўтрымлівае шмат карысных элементаў: 450,33 мг./л гідракарбанату; 7,44-хлору; 6,72-сульфату; 2,34- нітрату; 83,37-кальцыю; 33,66-магнію; 16.5-натрыю; 2.35-калію; 0.15- жалеза. Агульная мінералізацыя—502,86 мг./л, рН—7,99.

rodnik yana 6

Тэрыторыя вакол Крынічкі пастаянна даглядаецца вернікамі, работнікамі Язненскага лясніцтва, вучнямі Чарневіцкай школы. 

Цудоўнай вадой Святога Яна напачатку 1990-х гадоў зацікавіліся прадпрымальнікі. Хацелі адкрыць вытворчасць мінералкі. Аднак настаяцель Чарневіцкай царквы не дазволіў, каб святая вада ператварылася для кагосьці ў сродак абагачэння. Вада з крыніцы ў літаральным сэнсе слова—святая, намоленая. Айцец Сергій сведчыць, што некалькі гадоў таму з Оршы да крыніцы прыехала хворая жанчына, якая не магла хадзіць. Праз год яна вярнулася сюды—ішла самастойна, толькі з дапамогай палачкі. А праз некаторы час, яна ёй зусім не спатрэбілася. Вада з крыніцы “Святога Яна” дапамагае ад бясплоднасці. Жанчыны, якія не маглі зачаць дзіця, атрымалі шчасце мацярынства.

Ідуць людзі да крыніцы, каб прагнаць смагу не толькі фізічную, але і духоўную. Бо надта нам не хапае гэтага глытка чыстай вады ў паўсядзённым жыцці. Ідуць сюды сем’ямі, пешшу, едуць на машынах, на падводах. Кажуць: “Трэба на фэст у Чарневічы, каб вады дадому прывезці. Бо надта ж яна памоцная гэта вада. І будынак пасвенціць, і сабе, і скацінцы даць”. Ніколі не зарастае гэта чароўная сцежачка праз густы Чарневіцкі лес. І гэта вельмі радуе.

Людзі, ідзіце да гэтай чыстай вадзіцы! Помніце словы святога, якія дайшлі да нашых дзён, дзякуйце ўсемагутнаму Богу, што ёсць яшчэ такія месцы на нашай зямлі, дзе мы можам ачысціць свае душы [4].

 Прыязджайце да нас, у чароўны куточак,

 І абмыйцеся гэтай чароўнай вадой.

 Вы тут сілы пачэрпнеце цэлы каўшочак,

 Што душы так патрэбна самой.

Крыніцы інфармацыі:

  1. https://geocaching.su/?pn=101&cid=4465
  2. https://ru.wikipedia.org/wiki/Иоанн_Креститель
  3. http://www.fotobel.by/kri
    nicy-belarusi/krinica-svyatogo-yana
  4. https://7dney.by/ru/issues?art_id=4489
  5. http://v.pintastic.by/watch/nU9gdMRuw3A

У якасці ілюстрацыі выкарыстаны фотаздымкі з сайтаў інтэрнету.

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 45

Учора 98

За тыдзень 143

За месяц 1864

Усяго 38699

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-25

Зарэгістравалася: 165