:

Фальклорная мазаіка ў бібліятэцы 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень   мовы.…

Кому подарить книгу? 

День 14 февраля, безусловно, известен, прежде всего, как День святого Валентина или День всех влюблё…

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Загадка мосарскага камня

Mosar 01 12

У рамках Года малой радзімы прапануем наведвальнікам сайта пазнаёміцца з даследчымі работамі юных краязнаўцаў. Работы прадстаўляліся на раённым і абласным  канферэнцыях вучнёўскіх даследчых работ “Крок у будучае”.

 

 

  

ДУА “Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, 2019

XI канферэнцыя вучнёўскіх даследчых работ “Крок у будучае”

Загадка мосарскага камня

Аўтар: вучань 5 класа Скукоўскі Мацвей Генадзіевіч

Кіраўнік:  Брэхун Л.Р., настаўнік нямецкай мовы

 

УВОДЗІНЫ

  1. Асноўная частка 

1.1 Ледавіковыя валуны на тэрыторыі беларускага Паазер’я 

   1.2  Помнікі прыроды, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча 

1.3  Адам Міцкевіч на Віцебшчыне 

      1.4  Адам Міцкевіч і Мосар 

ЗАКЛЮЧЭННЕ 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ    

 

Уводзіны

Mickevich F. 0324 снежня 2018 года споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798-1855), славутага польскага паэта беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста.

Сёння няма такога кутка на зямлі, дзе б не ведалі і не чыталі яго твораў. Прасякнутая высокай духоўнасцю, любоўю да жыцця, да чалавека, паэзія Адама Міцкевіча пакінула глыбокі след у літаратурах многіх народаў. Зразумець вытокі творчасці Адама Міцкевіча, яе матывы і вобразы немагчыма без ведання яго біяграфіі, асноўных вехаў жыцця.

Раннія гады жыцця паэта цесна звязаны з яго роднай Навагрудчынай, з Віленскім краем і Паўночным Паазер’ем: дамініканская школа ў Навагрудку, вучоба ў Віленскім універсітэце, школьныя і студэнцкія вакацыі ў маёнтках тутэйшай шляхты. Адам Міцкевіч прысвячаў роднаму краю чароўныя радкі сваёй паэзіі. Родная Навагрудчына, беларускія лясы і азёры, вобразы знаёмых і блізкіх людзей – усё гэта з магутнай мастацкай сілай раскрывалася ў Міцкевічавых вершах, санетах, баладах, паэмах.                                                                                                     

За ўдзел ў арганізацыі тайных студэнцкіх таварыстваў Адам Міцкевіч па загаду царскіх ўладаў быў арыштаваны, а потым высланы з родных мясцін. Каля пяці гадоў паэт пражыў у Расіі: у Пецярбургу, Адэсе, Маскве. Потым яму не без цяжкасцей удалося вырвацца за мяжу. Пасля працяглага блукання па гарадах Еўропы паэт нарэшце пасяліўся ў Парыжы. Аднак душой ён заўсёды зыставаўся на сваёй Бацькаўшчыне, да якой яму былі перакрыты ўсе дарогі. Нязбытная туга па Радзіме змусіла паэта ў 1832 годзе сесці за стварэнне велічнай эпапеі пад назвай “Пан Тадэвуш”.            

У паэме-эпапеі “Пан Тадэвуш”, як жывыя, паўстаюць перад намі вобразы Беларусі. Паэма – гэта велічная песня роднай зямлі. Твор якраз і пачынаецца ўсхваляваным зваротам паэта да Радзімы, якую ён называе па традыцыі Літвою. У “Пане Тадэвушы” Адам Міцкевіч узнавіў сваё былое жыццё на Навагрудчыне. У адным з лістоў да сяброў паэт пісаў: “Нідзе на зямлі няма такога бесклапотнага жыцця, як у літоўскіх вёсках і засценках. Колькі там радасці, любові, заўсёднага шчасця для ўсіх. Можа, Бог не дасць ужо вярнуцца да гэтага жыцця, але я мушу нешта зрабіць, каб захаваць тое дарагое нацыянальнае зерне і даць іншым адчуць яго вартасць”.              

Юбілейны год Адама Міцкевіча надаў нам магутны імпульс для таго, каб больш падрабязна пазнаёміцца з  біяграфіяй паэта, асабліва з гадамі яго юнацтва і маладосці, і высветліць, ці бываў ён у нашай мясцовасці на Мосаршчыне. У вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна многім жыхарам вядома легенда пра тое, што Адам Міцкевіч гасціў у мосарскім маёнтку, і ў памяць аб гэтым на вялікім камні, што ляжыць у возеры, выбіты ініцыялы М.А.        

Мэта даследавання: высветліць, ці быў славуты паэт Адам Міцкевіч у Мосары, ці з’яўляюцца літары М.А. на мосарскім камні яго ініцыяламі.

Задачы даследавання: 1) вывучэнне навуковай і даведачнай літаратуры па тэме, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў; 2) апытанне мясцовых жыхароў, вядомых краязнаўцаў, навукоўцаў; 3) даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу.

У час работы па тэме былі выкарыстаны наступныя метады даследавання:  экспедыцыя, апытанне, параўнанне, візуалізацыя атрыманых дадзеных.

Наша гіпотэза: ініцыялы М.А. на мосарскім камні належаць славутаму паэту Адаму Міцкувічу.

 

  1. Асноўная частка

1.1 Ледавіковыя валуны на тэрыторыі беларускага Паазер’я

На большай частцы тэрыторыі Беларусі, асабліва на тэрыторыі беларускага Паазер’я, шырока распаўсюджаны ледавіковыя валуны. Іх з’яўленне звязана з глабальным мацерыковым зледзяненнем. Звычайна памеры валуноў не перавышаюць аднаго метра, але сустракаюцца валуны ў 2-3 і больш метраў у папярэчніку. Самы вялікі ледавіковы валун Беларусі знаходзіцца каля в. Горкі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Яго называюць “Вялікі камень”. Даўжыня яго дасягае 11 м.                                 

Рэдкія і каштоўныя па складе альбо значныя па памерах ледавіковыя валуны абвяшчаюцца помнікамі прыроды і тым самым захоўваюцца для навукі, для нашых нашчадкаў. Гэтыя помнікі не могуць быць адноўлены пры знішчэнні і таму вартыя самых уважлівых і ашчадных адносін.                   

Шмат ледавіковых валуноў упрыгожваюць тэрыторыю Глыбоцкага раёна. Даследаваннем устаноўлена, што яны прынесены ледавіком каля 18-20 тысяч гадоў таму пад час так званага паазерскага зледзянення (або валдайскага, ці апошняга) [2, с.37]. Вядомы “чортаў” камень каля в. Вялец Плісскага сельсавета, “перуноў” камень каля в. Папяды Старынкаўскага сельсавета. Самы вялікі валун, зарэгістраваны ў Глыбоцкім раёне, знаходзіцца каля в. Багушэвічы Пліскага сельсавета. Ён мае наступныя памеры: даўжыня 5,45 м, шырыня 3,2 м, вышыня 1,25.                                               

Многія ледавіковыя валуны з’яўляюцца культавымі. Да культавых камянёў належаць валуны, якія маюць назву, камяні, пра якія складзены паданні і легенды, валуны з выемкамі, знакамі, надпісамі і малюнкамі. Культавыя валуны – каштоўныя крыніцы вывучэння духоўнай культуры, палеаграфіі і мастацтва ў шырокім храналагічным дыяпазоне ад неаліту да нашых дзён. Маючы ледавіковае паходжанне, гэтыя помнікі з’яўляюцца матэрыяльнымі сведкамі развіцця агульначалавечай цывілізацыі.               

Mosar 13Mosar 12Вялізны камень знаходзіцца ля заходняга берага возера Царкавішча на захад ад вёскі Мосар Глыбоцкага раёна. Валун ляжыць у вадзе  на ўчастку акваторыі, вядомым пад назвай Гірстуны (Дадатак 4, 5). Агульная вышыня валуна можа дасягаць 5 метраў, аднак, дакладна сказаць цяжка, бо большая яго частка знаходзіцца пад вадой. Вышыня надводнай часткі складае прыблізна паўтара метра. Гэты валун - не толькі каштоўнае сведчанне ледавіковай эпохі, але і цікавы помнік нашай гісторыі.

 

Mickevich F. 01З камнем звязана некалькі легенд. Адна з іх аб наведванні Мосара знакамітым польскім паэтам Адамам Міцкевічам. На камяні выбіты ініцыялы М.А. (Дадатак 4). Літары вялікія, кожная вышынёй 20-30 см, літара “М.” размяшчаецца над літарай “А.”. Камень добра вядомы мясцовым краязнаўцам, упамінанні аб ім сустракаюцца ў краязнаўчай літаратуры [3, с.32], але яго навуковае даследаванне пакуль не праводзілася.

Некаторыя мясцовыя жыхары звязваюць літары на камяні з імёнамі дзвюх дзяўчат, загінуўшых 6 чэрвеня 1951 года ў час катання на лодцы. Мы знайшлі шмат сведкаў той трагедыі і высветлілі, што літары на камяні паявіліся на многа раней [5]. Супадзенне першых літар імён дзяўчат (Аліна і Марыя) з ініцыяламі на камяні з’яўляецца выпадковым.

Ураджэнец Мосара Раман Браніслававіч Хацяловіч расказаў другую легенду пра камень: “Калі рушылася драўляная царква на беразе возера Царкавішча, чорт нёс гэты вялізны валун, каб падперці вугал будынка. Але не ўтрымаў цяжкі груз, і валун зваліўся ў ваду [6]”.

 

1.2  Помнікі прыроды, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча

аваць тое дарагое нацыянальнае зерне і даць іншым адчуць яго вартасць”.                                                                                                                          Так стала, што імя Адама Міцкевіча звязана з многімі аб’ектамі прыроды. У першую чаргу згадваецца карціна В.Ваньковіча “Адам Міцкевіч на скале Аю-Даг”.

Mickevich F. 05Мы даведаліся, што цікавыя камні, паркі і скалы ёсць у многіх мясцінах, дзе жыў паэт. У першую чаргу гэта камень з крыжам у вёсцы Бальценікі Воранаўскага раёна ў парку былой сядзібы графа Путкамера. Лічыцца, што Адам Міцкевіч сам выбіў гэты крыж пасля апошняй сустрэчы з Марыляй Верашчакай, у якую ён быў горача закаханы, але вымушаны быў растацца.

У паэме “Пан Тадэвуш” паэт апісаў камень філарэтаў. Камень быў месцам сустрэч таемнага патрыятычнага таварыства студэнтаў Віленскага універсітэта – філарэтаў, сярод якіх быў і Адам Міцкевіч. Камень філарэтаў ляжыць у лясным яры каля вёскі Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Ён мае унушальныя памеры: 4,1-1,9-3м і атрымаў статус геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

Mickevich F. 06

У гарадскім пасёлку Сцеблеў Чаркасскай вобласці ва Украіне знаходзіцца геалагічны помнік прыроды “Скала Адама Міцкевіча”. Скала навісае над водамі ракі Рось. Менавіта на ёй любіў праводзіць час паэт, калі ў 1825 годзе гасціў у мясцовых памешчыкаў Галавінскіх. 

 

 

 

Mickevich F. 07Нашу ўвагу прыцягнула паведамленне пра камень Адама Міцкевіча ў “Даліне Міцкевіча” каля горада Каўнаса. У Каўнасе паэт жыў і працаваў настаўнікам з 1819 па 1823 год. Ён любіў прыходзіць у даліну ракі Гірступіс, сядзіўся на камень і адпачываў. Калі А.Міцкевіч у 1823 годзе пакідаў Каўнас, сябры ўстроілі каля камня провады і выбілі на ім надпіс “А.М. 1823”. Камень захаваўся да нашых дзён. У 1955 годзе каля камня была ўстаноўлена памятная гранітная дошка [4], (Дадатак 3). 

 

 

Mickevich F. 08На мосарскім “камні Адама Міцкевіча” літары размяшчаюцца ў іншым парадку, і адсутнічае дата, але з правага боку ад літар можна ўбачыць выбіты значок, які напамінае верхнюю частку лічбы “1”, быццам нехта пачынаў гэтую лічбу выбіваць, але нешта перашкодзіла яму закончыць справу. Цікавым нам таксама падалося супадзенне назваў даліны Гірступіс каля Каўнаса і ўрочышча Гірстуны, дзе ляжыць мосарскі камень.

Дабрацца да мосарскага камня можна толькі на лодцы. Магчыма, гэтым тлумачыцца тое, што камень яшчэ недастаткова вывучаны і не занесены спіс геалагічных помнікаў рэспубліканскага ці мясцовага значэння.

1.3  Адам Міцкевіч на Віцебшчыне

Каб падцвердзіць нашу гіпотэзу аб паходжанні літар на мосарскім камні, мы спачатку рашылі высветліць, ці існуюць якія-небудзь гістарычныя факты, або ці захаваліся якія-небудзь дакументы аб наведванні Адамам Міцкевічам Заходняй Віцебшчыны.

У першую чаргу мы звярнуліся да супрацоўнікаў музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Дырэктар музея Мікалай Паўлавіч Гайба падцвердзіў, што ў свой час яму давялося чытаць ліст аднаго сябра Адама Міцкевіча да другога, дзе паведамлялася аб паездцы паэта, здаецца, на Браслаўшчыну. Мікалай Паўлавіч паабяцаў нам, што папрацуе ў архіве музея і пашукае гэты ліст. Што тычыцца літар на камні ў Мосары, то навуковец выказаў такую думку:“Дакладна пакуль немагчыма сцвярджаць, што гэта ініцыялы славутага паэта, або, што яны былі выбіты непасрэдна ў тыя дні, калі паэт наведаў мосарскі маёнтак. Магло быць і так: гаспадары маёнтка, загадалі выбіць ініцыялы паэта пазней, ці то ўсвядоміўшы значнасць яго асобы, ці то кіруючыся жаданнем прадэманстраваць сваю прыхільнасць да яго творчасці”.

У далейшых пошуках мы звязаліся краязнаўцамі Браслаўшчыны. Гісторык па адукацыі, выкладчык Відзаўскага джяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Дзікцяроў Леанід Усцінавіч паведаміў, што ў кнізе “Памяць. Браслаўскі раён” сказана, што Адам Міцкевіч бываў у Відзах пад час сваіх студэнцкіх вакацый. З ім прыязджаў яго сябар, хутчэй за ўсё Тамаш Зан. Недалёка ад Відзаў знаходзіўся маёнтак паноў Ваўжэцкіх Відзы Лаўчынскія. У гэтым маёнтку эканомам служыў дзядзька Адама Міцкевіча па лініі маці Маеўскі.

Mickevich F. 10

Леанід Усцінавіч Дзікцяроў заказаў самабытнаму браслаўскаму мастаку Яну Рыдзіка карціну, сюжэт якой распавядае пра прыезд славутага паэта ў маёнтак Відзы Лаўчынскія. На пярэднім плане карціны мы бачым Адама Міцкевіча ў лодцы са сваім сябрам. На другім плане бачны будынак панскага маёнтка, які адлюстроўваецца ў водах возера Дворнае. Зараз карціна знаходзіцца ў бібліятэцы Відзаўскага каледжа.

 

 

1.4  Адам Міцкевіч і Мосар

Мы мяркуем, што Адам Міцкевіч мог спыніцца ў мосарскім маёнтку па дарозе ў Відзы, калі б ён ехаў туды з боку Навагрудка.

Ёсць яшчэ адна версія сувязі Мосара, Адама Міцкевіча і Навагрудчыны.

Мосарам у той час валодаў графскі род Бжастоўскіх. У канцы ХVIII ст. яны пабудавалі ў мястэчку касцёл і вялікі палац. Бжастоўскія былі парадніўшыся з многімі знатнымі родамі Рэчы Паспалітай: Агінскімі, Плятэрамі, Храптовічамі і інш. Пляменнік фундатара мосарскага касцёла ажаніўся на Еве Храптовіч, дачцэ уладальніка Шчорсаў Іераніма Храптовіча. Вядома, што Адам Міцкевіч шмат працаваў у Шчорсаўскай бібліятэцы. Можна выказаць здагадку, што паэт і Бжастоўскі былі знаёмыя паміж сабой, і апошні мог запрасіць  Міцкевіча ў Мосар. Гэта версія патрабуе далейшага вывучэння.

 Заключэнне

У час даследавання мы паспрабавалі высветліць, ці быў славуты паэт Адам Міцкевіч у Мосары і каму належаць ініцыялы М.А. на вялікім камні ў возеры Царкавішча каля Мосара. Мы правялі апытанне навукоўцаў, краязнаўцаў, жыхароў вёскі Мосар для таго, каб знайсці сувязь паміж асноўнымі падзеямі юнацкіх гадоў і гадоў маладосці Адама Міцкевіча з нашай мясцовасцю. Мы пазнаёміліся з аб’ектамі прыроды ў розных краінах, у першую чаргу з геалагічнымі помнікамі, звязанымі з жыццём Адама Міцкевіча. Прасачылі за станам іх захавання.

Пакуль мы не можам дакладна сцвярджаць, што Адам Міцкевіч бываў у мосарскім маёнтку і літары “М.А.” на мосарскім камні ініцыялы паэта.

Такім чынам, наша гіпотэза пакуль не знайшла падцвярджэння. Аднак, мы лічым, што пошук варта працягваць. Мы спадзяёмся, што наша даследаванне можа аказаць дапамогу ў важнай справе па захаванню дзіўных і непаўторных элементаў прыроды і гісторыі нашай Глыбоччыны, па іх папулярызацыі. Мы прапануем правесці неадкладнае навуковае даследаванне культавага камня ў возеры Царкавішча і абвясціць яго геалагічным помнікам рэспубліканкага значэння. Тым самым мы захаваем яго для навукі і для нашчадкаў як неад’емную частку беларускага краявіду.

Мы лічым, што сабраная намі інфармацыя будзе цікавай для ўсіх, хто займаецца краязнаўствам, у тым ліку для настаўнікаў і экскурсаводаў.

Спіс выкарыстаных крыніц:

  1. Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на / Беларус. Энцыкл.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. А.М.Хількевіч. – Мн.: БелЭн, 1995. – 454 с.: іл.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага раёна – Мн.: БЕЛТА, 2001. – 688 с.: іл.
  3. Тариков, О.А. Зарницы в глубинах озер. – Мн.: Полымя, 1993. – 151 с.: ил. – (По родному краю).
  4. http://ru.1std1.com/stati/uchenye-pisateli-poyety/kamen-adama-mickevicha.html
  5. Успаміны Гірстун Аліны Віктараўны, жыхаркі в.Мосар, 1936 г. нар.
  6. Успаміны Хацяловіча Рамана Браніслававіча, ураджэнца в.Мосар, 1936 г. нар.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 46

Учора 98

За тыдзень 144

За месяц 1865

Усяго 38700

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-25

Зарэгістравалася: 165