“Памяць Празароцкага краю”: электронны варыянт кнігі

news-2014-11-19-03Электронны варыянт кнігі “Памяць Празароцкага краю” папоўніў краязнаўчую электронную базу данных “Глыбоччына: ад мінулага да сучаснага”.

У кнізе сабраны дакументы па гісторыі вёскі Празарокі, звесткі аб яе славутых земляках -  ветэранах і вязнях Вялікай Айчыннай вайны, працаўніках тылу. Узгаданы гаспадары сваёй зямлі – працаўнікі мясцовай гаспадаркі і майстры-ўмельцы Празароцкага краю. Асобная старонка прысвечана слаўнай гісторыі Празароцкай сярэдняй школы, значным падзеям школьнага жыцця і яе настаўнікам, землякам, якія шчыруюць на ніве навукі.

   Фотаэкскурс у мінулае і сучаснае вёскі, вершы, прысвечаныя родным мясцінам, дапаўняюць багаты гістарычны матэрыял.

   Матэрыялы для кнігі “Памяць Празароцкага краю” сабралі вучні і настаўнікі ДУ адукацыі “Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”. Кніга прысвячаецца 50-годдзю школы і 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Супрацоўнікі Глыбоцкай ЦРБ удзячны настаўнікам Празароцкай СШ за падарунак.

Усіх жадаючых азнаёміцца з кнігай “Памяць Празароцкага краю” запрашаем у Глыбоцкую цэнтральную раённую і Празароцкую сельскую бібліятэкі.

 

news-2014-11-19-1

 

 

news-2014-11-19-2

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 66

Учора 54

За тыдзень 221

За месяц 733

Усяго 11590

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-11-15

Зарэгістравалася: 128