Яўрэі на Глыбоччыне: старонкі гісторыі

01 glybokae 9

 

21.04.2021

Першыя дакументальныя звесткі аб сяленні яўрэяў у Беларусі адносяцца да канца XIV стагоддзя, калі ў Заходняй, Еўропе (Нямеччыне, Гішпаніі і інш.) пачалося масавае іх праследаванне. Князь Вітаўт у 1388г. выдаў прывілеі для яўрэяў Трок, Брэста, Гродна, у якіх ім гарантавалася асабістая і маёмасная недатыкальнасць, свабода рэлігійнага культу, права займацца гандлем, рамёствамі і ліхвярствам. У пачатку XVI ст. гэтыя правы былі пашыраны на яўрэяў, якія жылі на тэрыторыі ўсёй літоўскай дзяржавы.

 У Вялікім княстве Літоўскім яны знаходзілі прытулак краіны, дзе даволі талерантна ставіліся да людзей рознай веры. 3 другой паловы ХVІ ст. пасля інтэнсіўнай міграцыі з Нямеччыны і Польшчы перасяленне яўрэяў значна павялічылася, яны пачалі займаць прыкметнае месца ў этнічнай структуры насельніцтва Беларусі, у тым ліку ў Полацку, Віцебску і іншых гарадах, дзе ствараліся свае абшчыны. Асобае месца ў гісторыі яўрэяў у нашым краі займаюць населеныя пункты, дзе яўрэі жылі ў значнай колькасці, першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах.

У трэцяй чвэрці XVI ст. да 1569 г. упершыню ўпамінаюцца звесткі аб здачы ім у аранду мытняў і водкупаў у Глыбокім, Друі і іншых мястэчках. Першыя іх сем’і адзначаны ў інвентары Глыбокага ў 1702 г. Пасля гэтага колькасць іх пачала павялічвацца і ў 1766г. налічвалася 755 чалавек. Яны пражывалі ў радзівілаўскай частцы горада.

glybokae 4У 1742 годзе віленскі біскуп М. Зянковіч даў згоду на пабудову новай сінагогі, бо старая была знішчана пажарам. У дазволе адзначана, што сінагога павінна быць пабудавана на месцы ранейшай, каб яна не была падобнай да касцёла, з невысокім дахам, а пахаванне нябожчыкаў рабіць за горадам.

Яшчэ з XVI ст. у Глыбокім у кожную нядзелю праводзіліся базары, якія былі месцам тавараабмену. Гандляры і рамеснікі былі патрэбны вёсцы, тут былі пабудаваны пазней рады крам і магазінаў. Мясцовыя купцы вялі гандаль у Кёнігсбергу, адкуль прывозілі на падводах катлы, сукно, харчовыя тавары, якія былі ацэнены на 4. 000 талераў. У 1779 годзе глыбоцкія купцы вялі гандаль ільняным семям, а з Кенігсберга прывозілі розныя віны і іншыя тавары, меліся трывалыя гандлёвыя сувязі.

glybokae 1У часы даваеннай Польшчы Глыбокае было значным цэнтрам гандлю ўсяго рэгіёна, Тут былі вядомыя купцы-аптавікі Шэнкер, Шпарбер, Фрэйдкін, Ледэрман. Тут вёўся закуп ільну, які накіроўваўся ў Заходнюю Еўропу. Таксама значным быў гандаль збожжам, жывёлай і іншымі сельскагасладарчымі прадуктамі.

У 1782 годзе мелася яўрэйская школа, якая дзейнічала на працягу дзесяткаў гадоў.

Пасля далучэння Беларусі да Расейскай імперыі, нашы землі ўвайшлі ў так званую "мяжу аседласці” па-за якой царскі ўрад забараніў рассяленне яўрэяў у карэнныя расейскія губерні. Большасць іх жыла ў мястэчках і гарадах, займаліся яны рамёствамі, гандлем, дробным прадпрымальніцтвам. Жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі супольніцтвамі – кагаламі.

Ben Ieguda E У мястэчку Лужках нарадзіўся Эліэзер Перальман (1858—1922), які пасля навучання ў Полацку пераехаў у Глыбокае, дзе вучыўся ў ешыве (яўрэйскім вучылішчы). У той час тут былі сінагога і 6 малітвеных дамоў. Пазней ён стаў вядомы свету як вучоны Эліэзер Бен-Іегуда. Ён разумеў, што ў народа няма будучыні без адзінай для ўсіх яўрэяў мовы. Яго стараннямі мова старадаўніх свяшчэнных кніг стала сучаснай гутарковай мовай, а затым і дзяржаўнай мовай Ізраіля. У 1877 г. ён скончыў Дзвінскую гімназію, вучыўся ў Парыжы. Пераехаўшы ў Палесціну, выступаў у друку, сфармуляваў ідэю стварэння духоўнага ачага для ўсяго яўрэйскага народа, важнейшым элементам лічыў іўрыт мовай, што аб’яднае ўсіх яўрэяў свету. У 1910г. пачаў друкаваць сваю грандыёзную працу «Поўны слоўнік старажытнага і сучаснага іўрыта». Апошні, 18-ы том выйшаў з друку 1959г., праз 37 гадоў пасля яго смерці.

 

 

glybokae 9У канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў у Глыбокім меліся 3 аптэчных магазіны, якімі гаспадарылі Мордух Шульгейфер, Моўша Астроўскі і Моўша Файгельсон.

glybokae 8У 1898 годзе была створана арганізацыя нацыяналістычнай партыі «Бунд» (ад яўрэйскага слова «Саюз», якая мела значны ўплыў на мясцовых жыхароў.

Пасля вайны шмат яўрэяў апынулася ў іншых мясцінах былога Саюза, а таксама ў эміграцыі ў Ізраілі, Злучаных Штатах і іншых краінах.

Паводле перапісу насельніцтва 1989 года на Глыбоччыне пражывала ўсяго 38 яўрэяў, у Глыбокім — 31 чалалавек.

 

х х х

3 першых дзён акупацыі горада фашыстьі разгарнулі масавую антысеміцкую кампанію, праводзячы палітыку праследавання і тэрору. Для асоб яўрэйскай нацыянальнасці было абавязковым насіць павязку з шасціканечнай зоркай, а пазней — лату на грудзях і плячах. Было забаронена з’яўляцца ў грамадскіх месцах, на рынках, хадзіць па тратуарах. У Глыбокім у канцы 1941г. было створана так званае гета, для якога частка гарада была абгароджана калючым дротам. Гета было размешчана паміж вуліцамі Леніна, Энгельса, Інтэрнацыянальнай, Чырвонаармейскай

glybokae 7Яно было ізалявана ад астатняй часткі горада, уваход меўся праз адзіныя вароты. Самавольны выхад караўся расстрэлам. Быў створаны «юдэнрат» — яўрэйскі савет, праз які вёўся ўлік людзей і маёмасці ў гета. Пры перасяленні ў гета дазвалялася забраць толькі частку маёмасці, што можна было перанесці з сабой. Акрамя жыхароў горада сюды былі прывезены жыхары яўрэйскай нацыянальнасці з Галубіч, Крулеўшчыны, Шчарбоў і іншых мясцовасцей. Пазней сюды збіралі і з іншых мястэчак тагачаснай Глыбоцкай акругі, у склад якой уваходзіла тэрыторыя сучасных Браслаўскага Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Акупанты некалькі разоў рабавалі яўрэйскае насельніцтва: забіралі лепшую мэблю,вопратку, патрабавалі залатыя грошы і іншыя каштоўнасці. I калі ў маі 1942 года не было выканана патрабаванне частка эняволеных з гета была расстраляна ў лесе за сучасным аэрадромам Тут загінула каля 2.700 чалавек, галоўным чынам дзяцей, старых жанчын. За сувязь і дапамогу зняволеным у гета ў 1943 годзе была расстраляна сям’я з 3 чалавек мясцовых жыхароў. Фашысты адкрыта пагражалі, што хутка будуць знішчаны ўсе астатнія жыхары гета, у тым часе ўжо былі расстрэлены гета ў іншых навакольных мястэчках акругі.

Расстрэлы працягваліся і ў далейшым. Бліз возера, ва ўрочышчы Барок было расстраляна каля 2.000 чалавек. Але найвялікшая трагедыя адбылася ў жніўні 1943 года.

Фашысцкія карнікі пачалі знішчэнне глыбоцкага гета. 3 ўсіх бакоў яно было абкружана і на працягу трох сутак ішло забойства вязняў. Некаторая частка аказала супраціўленне і адстрэльвалася з вінтовак і аўтаматаў. Карнікі падпальвалі дамы, расстрэльвалі ўсіх жывых. Толькі адзінкам удалося ўцячы з гэтага пекла. Ахвяры гэтага забойства былі пахаваны ў магіле па вуліцы Чкалава, дзе захавана 4.500 чалавек.

Сведкі гэтых падзей, якія перажылі трагедыю расстрэлаў, яшчэ і цяпер жывуць у розных кутках свету.

glybokae 6На працягу многіх гадоў мясцовы энтузіяст Фінкельман Абрам Файвушавіч збіраў звесткі аб загінуўшых. Яму ўдалося падрыхтаваць спіскі загінуўшых ахвяр, якія будуць змешчаны ў гісторьіка-дакументальнай хроніцы Глыбоцкага раёна “Памяць”, што рыхтуецца да друку ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя».

 

 

 

 

Крыніца: Бунто, Я. Яўрэі на Глыбоччыне / Я.Бунто // Веснік Глыбоччыны. — 1993. — 3 жніўня.

У якасці ілюстрацыі выкарыстаны фотаздымкі з архіваў сям'і Меллер, мясцовых краязнаўцаў, сеткі інтэрнет.

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 69

Учора 90

За тыдзень 159

За месяц 1638

Усяго 97647

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236