:

Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы - 70 год! 1976-1986 гады

004 04Старонкі гісторыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. 1976-1986 гады.

У 1977 годзе на дзяржаўным узроўні было прынята рашэнне аб цэнтралізацыі бібліятэк. У кожным раёне стваралася цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (ЦБС) з адзіным штатам, бюджэтам, кніжным фондам, даведачна-бібліяграфічным апаратам. Глыбоцкая раённая бібліятэка стала цэнтральнай бібліятэкай сістэмы, яе філіяламі сталі 64 бібліятэкі раёна. Павялічыўся штат работнікаў, уведзены пасады - дырэктара ЦБС, намесніка дырэктара па гаспадарчых пытаннях, загадчыка аддзела абслугоўвання, бібліёграфа, метадыста. Стварыўся новы аддзел – аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры. Узначаліла сістэму Тарасенка Алена Афанасьеўна.

40З верасня 1979 года дырэктарам Глыбоцкай ЦБС была прызначана Ніна Андрэеўна Протас (Шынкевіч). ) - малады, граматны, ініцыятыўны прафесіянал. Яна сумела з''яднаць калектыў адзінай мэтай – дасканалага абслугоўвання чытачоў.

Сваёй актыўнай дзейнасцю, граматным і творчым падыходам да справы Н.А.Протас ўнесла значны ўклад у арганізацыю бібліятэчнай справы ў раёне па якаснаму фарміраванню, захаванню кніжанага фонду, матэрыяльна-тэхнічнаму стану бібліятэк. Значную ўвагу ўдзяляла Н.А.Протас кадрам. Дзякуючы яе настойлівасці, у сістэме работаюць спецыялісты з вышэйшай і сярэдней спецыяльнай адукацыяй.

Яна ўкараняла новыя формы бібліятэчнай работы. File2094 17Пачаў дзейнічаць клуб аматараў літаратуры "Час і мы", сталі арганізоўвацца сустрэчы з беларускімі  пісьменнікамі, з'явіліся платныя паслугі.

Н.А.Протас уклала шмат намаганняў і сіл пры File2094 5правядзенні рамонта і пераезду Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў новы будынак па вул. Энгельса, яе поўнай камп'ютарызацыі і ўкараненню аўтаматызаванай сістэмы інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў. 

На пасадзе дырэктара Глыбоцкай ЦБС Н.А.Протас адпрацавала 31 год. Як ўзгадвае сама Ніна Андрэеўна, ёй не раз прапаноўвалі перайсці ў адміністрацыю аддзела культуры. Аднак яна не змагла здрадзіць сваёй справе, бо не ўяўляла сабе жыцця без кніг і чытачоў.  

  43Падтрымку і дапамогу маладому кіраўніку аказвалі яе калегі.  Шмат сіл і старання ў фарміраванне бібліятэчай сістэмы, развіццё пазастацыянарнага абслугоўвання, дасканалага абслугоўвання чытачоў унесла Валянціна Паўлаўна Ганчарэнка, загадчык перасоўчага фонду, а пазней загадчык аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі.

У 1977 годзе быў створаны аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яго ўзначаліла Курыловіч Вера Іосіфаўна. У аддзеле працавала 12 работнікаў. Аддзел займаўся камплектаваннем кніжнага фонду ўсіх бібліятэк сістэмы: - заказам, апрацоўкай, улікам, спісаннем літаратуры; дастаўкай літаратуры ў сельскія бібліятэкі, вядзеннем падпісной кампаніі і інш.  Паступленне кніг было значным. Бібліятэкарам прыходзілася ўручную пісаць па 130 картак на кожнае новае выданне. У 80-х гадах аддел атрымаў капіравальную тэхніку – рататар, што значна аблегчыла работу і скараціла штат.

Аддзел фарміраваўся з работнікаў раённай і дзіцячайFile2072 бібліятэк - Вязьменава Людміла Пятроўна, Суднік Таццяна Міхайлаўна, з сельскіх бібліятэкараў - Мядзелец Зінаіда Іванаўна, Аліхвер Алена Яфімаўна, Чакушына Надзея Пятроўна, Спірковіч Алена Арсеньеўна і інш. 002Са школьных бібліятэк прыйшлі Лідзія Рыгораўна Аніськовіч і  Зінаіда Цімафееўна Паляк. Былі маладыя спецыялісты, выпускнікі Магілёўскага бібліятэчанага тэхнікума Запольная Раіса, Піскуновіч Галіна Андрэеўна, Татарчук Алена Міхайлаўна. Усяго з 1977 па 2015 гг. у аддзеле адпрацавала больш 50 чалавек.

З дня стварэння, аддзел ніколі не меў свайго пастаяннага памяшкання, займаў наёмныя пакоі. І толькі ў 2008 г. работнікі далучыліся да цэнтральнай раённай бібліятэкай і атрымалі пастаяннае памяшканне!

У 2004 г. пачалася камп'ютарызацыя бібліятэчных працэсаў, што стала новай вехай у рабоце аддзела. Камплектаванне фондаў ЦБС стала весціся па праграмме бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання “ALIS”.

На канец 2015 г. у аддзеле працуюць 5 спецыялістаў. На змену старэйшаму калектыву прайшоў не меньш прафесійны калектыў –   загадчык Паўловіч Ірына Зянонаўна, Нікіфаровіч Ірына Францаўна, Стэльмах Наталля Алегаўна, Савёнак Ганна Леанідаўна, Чакушына Надзея Пятроўна. Усе маюць прафесійную адукацыю, двое – вышэйшую. Аддзел укамплектаваны 3 камп’ютарамі. Аддзел ніколі не меў свайго пастаяннагая памяшкання, займаў наёмныя пакоі.  І толькі ў 2008 г. работнікі далучыліся да цэнтральнай раённай бібліятэкай і атрымалі пастаяннае памяшканне!

На пачатку цэнтралізацыі бібліятэчная сістэма атрымала бібліобус для дастаўкі новай літаратуры ў бібліятэкі-філіялы, абслугоўвання перасовачных бібліятэк. Першым вадзіцелем быў Ясюкевіч Іван Апалінар’евіч, намеснікам дырэктара па гаспадарчых пытаннях працаваў Стахоўскі Мікалай Васільевіч. Галантныя і ўважлівыя, яны былі надзейнымі памочнікамі і абаронцамі жаночага калектыву. )))

***

Прафесія бібліятэкара цяжка назваць прэстыжнай. Але, трэба адзначыць, што бібліятэкараў адрознівае высокая адказнасць за даручаны ўчастак работы. Нездарма сёння на самых адказных пасадах ва ўстановах культуры раёна працуюць, альбо працавалі,  спецыялісты, якія пачыналі сваю працоўную біяграфію менавіта ў раённай бібліятэцы.

У 70-я гады прыйшла на працу ў бібліятэку Ала Віктараўна Юргель. Больш 15 год2011 адпрацавала яна спачатку бібліятэкарам абанемента, затым метадыстам. Абавязкі метадыста ўдала спалучыліся з творчым і жыццялюбівым характарам Алы Віктараўны. Яна аставіла ў бібліятэцы свой след не толькі, як спецыяліст, багаты на творчую ідэю, але і як цудоўны майстар укаранення сваіх задумак у практыку. Яе ініцыятыўнасць, пошук новага, спрыяла таму, што яе прызначылі дырэктарам раённага 48вучэбна-метадычнага цэнтра аддзела культуры. На гэтай пасадзе раскрыўся яе талент сцэнарыста і рэжысёра не толькі невялікіх мерапрыемстваў, але і галоўных свят горада і раёна. Пад кіраўніцтвам А.В.Юргель на працягу многіх год праводзіліся святкаванні Дня Перамогі, свята горада, свята кветак і інш.

41Пэўны час пасаду бібліёграфа займала Вольга Пятроўна Саланінка, якая  вельмі адказна ставілася да сваіх абавязкаў – фарміравання інфармацыйна-даведачанага апарату ЦБС, наладжванню інфармацыйнай работы. Вольга Пятроўна, як дакладны і скурпулёзны работнік, была прызначана дырэктарам Глыбоцкага раённага краязнаўчага музея. Пад яе кіраўніцтвам і пачалася арганізацыя музея, які стабільна працуе 18 год. 

 

Пасаду бібліятэкара перасоўчага фонду ў розны час займалі былы інспектар па кадрах аддзела культуры Людміла Міхайлаўна Багдановіч (Сакалоўская) 46і намеснік галоўнага бухгалтара аддзела культуры Галіна Андрэеўна Міхайлава (Піскуновіч), 47якія пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума былі накіраваны на працу ў Глыбоцкую раённую бібліятэку.

Калектыў 70-х – калектыў маладых, ініцыятыўных работнікаў, граматных спецыялістаў сваёй справы. Яны цікавіліся літаратурай, добра ведалі чытачоў, карысталіся павагай і аўтарытэтам у чытачоў і кіраўніцтва.

 

File2094 9Аднак, бібліятэкары былі не толькі кніжнымі людзьмі. Яны прымалі актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, аказвалі шэфскую дапамогу калгасу імя Леніна на сенакосе, паляводчых работах, загатоўцы кармоў.

 

Работнікі бібліятэкі, як члены аб'яднання кнігалюбаў, вельмі любілі экскурсіі па гістарычных і005 літаратурных мясцінах.

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 46

Учора 47

За тыдзень 231

За месяц 775

Усяго 25844

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-09-20

Зарэгістравалася: 143