Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы - 70 год! 1956-1966 гады

  01 01

Старонкі гісторыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. 1956-1966 гады.

23.11.2015

Дакументы сведчаць, што ў раённай бібліятэцы на 01.01.1966 г. працавала 5 работнікаў: Нарановіч Н.М., загадчыца бібліятэкі, Курыловіч В.І., загадчыца аддзела абслугоўвання, Віткоўская Г., загадчыца перасоўчым фондам, Зархіна Е.І., Яноўская Г.Я., бібліятэкары абанемента. Доўгі час гэты  працавіты і дружны калектыў аднадумцаў шчыраваў на бібліятэчнай ніве. Яны аказвалі метадычную дапамогу сельскім бібліятэкам, наведвалі сельскія ўстановы, вызначалі перадавыя культпрасветустановы і замацоўвалі іх за адстаючымі. У Глыбоцкім раёне у 60-х гадах ўжо дзейнічалі 102 бібліятэкі, у якіх працавала 115 чалавек, 2 - з вышэйшай бібліятэчнай адукацыяй, 17 – з сярэдняй спецыяльнай. 62

Акрамя непасрэднага абслугоўвання чытачоў кнігай, бібліятэкары актыўна прапагандавалі асноўныя дакументы партыі і ўрада - афармлялася наглядная агітацыя, якая заклікала жыхароў раёна да выканання задач, пастаўленых кіраўніцтвам краіны, у бібліятэках месціліся плакаты “Идеологическая работа – могучее оружие в борьбе за коммунизм”, "Хімію -  у жыццё"  і інш.; прапагандавалася галіновая літаратура ў дапамогу развіццю сельскай гаспадаркі - “Химии – широкую дорогу” і інш.; аформляліся  кніжныя выставы “Правда о религии” і інш.

 

plakat

 

5555Пры бібліятэцы актыўна дзейнічаў савет чытачоў, які ўдзельнічаў у планаванні работы, заслухваў справаздачы аб рабоце бібліятэкі.

Бібліятэка была заўсёды ў пошуку рознастайных форм работы. У 60-я гады ў бібліятэцы выпускалася насценная газета “Голас чытача”. Фарміраваліся тэматычныя падборкі кніг, праводзіліся канферэнцыі чытачоў, тэматычныя вечары, афармляліся вітрыны і выставы кніг, вяліся індывыдуальныя гутаркі з чытачамі, ствараліся бібліятэкі-перасоўкі.

Актыўна практыкаваліся такія формы папулярызацыі літаратуры, як водгукі аб прачытанным у мясцовым друку пад рубрыкамі “Прачытай гэтую кнігу” і “Чытачы аб кнігах”. Так, на старонках газеты друкаваліся разважанні аб прачытанай кнізе Крамлёва “Бальшавікі”, Г.Фаллады “Кожны памірае ў адзіночку”. Актыўна прапагандаваліся творы беларускіх пісьменнікаў. Так, ў 1967 г. сярод бібліятэчных работнікаў праводзілася чытацкая канферэнцыя па кнізе маладога пісьменніка І.Шамякіна “Сэрца на далоні”, прайшло абмеркаванне твораў Л.Ракоўскага.

959. 20Трэба адзначыць, што бібліятэка трымала цесную сувязь з земляком, пісьменнікам Лявонціем Ракоўскім. Ён часам прыязджаў у родны горад, наведваў бібліятэку, дасылаў лісты і заўсёды цікавіўся, як чытачы ўспрымаюць яго гістарычныя раманы “Генералиссимус Суворов”, “Кутузов”, “Адмирал Ушаков” і іншыя творы. На сённяшні дзень у бібліятэцы захавалася выданне зборніка апавяданняў Лявонція Ракоўскага “Фронтовая азбука” 1968 года выдання з аўтографам пісьменніка.

За тры гады, з 1965 па 1968, адбываліся змены ў краіне і ў бібліятэцы: павялічвалася колькасць бібліятэк у раёне, раслі кніжны фонд і колькасць чытачоў. У гэтыя гады бібліятэкары адчулі павышэнне заработнай платы.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 17

Учора 27

За тыдзень 295

За месяц 974

Усяго 64077

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-18

Зарэгістравалася: 203