Патриотический урок «Беларусь – страна единства» 

14 сентября работники Глубокской детской библиотеки провели  патриотический урок «Беларусь – ст…

День народного единства в Глубокском районе 

ПЛАН&nbs приятий по празднованию 17 сентября 2021 г. Дня народного единства в Глубокс йоне…

“Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!” 

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча, прымеркаваная да году народнага адзінства,…

Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы - 70 год! 1946-1956 гады

0 001У канцы лістапада 2015 года Глыбоцкая раённая бібліятэка адзначыла свой 70-гадовы юбілей. Як ішло развіццё бібліятэчнай справы на Глыбоччыне на працягу 70-ці гадоў? Аб гэтым — цыкл невялікіх гістарычных матэрыялаў...

23.11.2015

 Першай установай культуры, якая адчыніла дзверы глыбачанам пасля выганання нямецкіх войск з Глыбоччыны, была бібліятэка. Адбылося гэта ў лістападзе 1945 года. Пад бібліятэку гарадскія ўлады выдзелілі два невялікіх пакоі ў будынку пад №4 на плошчы 17 верасня. Пазней у ім размяшчаўся камбінат надомнай працы.

Першым бібліятэкарам была Касецкая Яўгенія Міхайлаўна і ў далейшым сваю пасаду перадала Леанардзе Антонаўне Ясюкевіч, 1213якая адпрацавала бібліятэкарам 8 год. Што сабой уяўляла бібліятэка, якой працай займаліся бібліятэкары, як насельніцтва ставілася да кнігі расказала Л.А.Ясюкевіч: 

       “Першых наведвальнікаў бібліятэка прыняла восенню 45-га. Я тады вучылася ў школе. Як цяпер памятаю дні заняткаў і адзінае неўтаймаванае жаданне хутчэй бегчы ў бібліятэку. Падабаліся тут не толькі знаёмствы з яе наведвальнікамі. Вабіла і сама работа. Прапаноўвала бібліятэкару сваю дапамогу ў арганізацыі кніжных выстаў, бо мела схільнасць да мастацкага афармлення...

А як чыталі кнігі! І хоць папершасці чытачоў было толькі 43, яны вельмі чула ставіліся да спраў бібліятэкі. Для папаўнення фонду аматары чытання прыносілі ў бібліятэку свае ўласныя кнігі. Папаўняўся кніжны фонд і праз мясцовы кніжны магазін. Амаль на ўсе выданні былі чэргі, а такія кнігі, як “Аповесць аб сапраўдным чалавеку “ Б. Палявога і “Як гартавалася сталь” М.Астроўскага нават чыталіся па вечарах уголас. На чыткі збіралася многа юнакоў і дзяўчат. Такія чытанні выкарыстоўваліся як адна з форм патрыятычнага выхавання моладзі. Практыкавалася сумеснае праслухоўванне радыёперадач з далейшым іх абмеркаваннем, арганізацыя перасоўчых бібліятэк на прадпрыемствах горада.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся бібліятэкай у той час, аб’ядноўвалі шырокае кола чытачоў і былі прысвечаны розным палітычным кампаніям. І трэба адзначыць, што яны вызывалі вялікую цікавасць у чытачоў, бо нараджалі веру ў новае, лепшае жыццё.”

З артыкула Л. Ясюкевіч “Буква “Я” на ўсё жыццё”

Бібліятэка мела два пакоі, адзін быў аддадзены пад чытальную залу, у другім быў абанемент, дзе стаяла шафа з кнігамі. Працавала бібліятэка штодня з 9 да 22 гадзін, выхадны быў у панядзелак. Бібліятэка стваралася практычна з нуля, было мала кніг, не хапала бібліятэчнай тэхнікі, паперы, пісьмовых прыладаў, паліва. Першапачаткова яна мела 147 экз. літаратуры, якія перадала гораду былая Полацкая абласная бібліятэка. Гэта былі кнігі мастацкага і публіцыстычнага зместу. Найбольш цікавыя і запатрабаваныя, напрыклад, раман  Э.Л.Войніч “Овод”, чытачы бралі па папярэдняму запісу. Некаторыя кнігі даваліся чытачам нават пад залог – 3 рублі. Першымі і актыўнымі сярод чытачоў былі старшыня гарадскога савета Я.П.Цяліца, урач Міхайлаў, медыцынская сястра А.І.Каменева. Быў актыўным чытачом і часта фатаграфаваў кніжныя выставы для газеты рэдактар раённай газеты Шаблоў.

Леанарда Антонаўна адзначае, што ўсё ж такі больш чыталі людзі граматныя, якія мелі спецыяльную адукацыю і, зразумела, дзеці. Яны часам засіджваліся ў бібліятэцы да цямна за гутаркамі, чытаннем або гульнёй у шашкі і шахматы. 

Ішлі гады. Горад і раён залечваў раны. Раслі прамысловыя прадпрыемстывы, арганізоўваліся і ўмацоўваліся калгасы, узнімалася культура. У 1949 годзе з 7 тысяч жыхароў горада ўжо 567 чалавек з’яўляліся чытачамі раённай бібліятэкі. Асноўнымі формамі абслуговання былі гучныя чытанні, праслухоўванне радыёперадач з іх абмеркаваннем, арганізацыя перасовачных бібліятэк на прадпрыемствах горада і ў сельскай мясцовасці.
На набыццё кніг выдзяляліся грошы з гарадскога бюджэту. Бібліятэкары самастойна камплектавалі фонд праз кніжны магазін. Калі ў 1945 годзе бібліятэка 01пачынала працу са 147 экз. кніг, то на пачатак 1950 г. кніжны фонд налічваў 2900 экз. літаратуры. 

У гэты час раённы аддзел культпрасветработы ўзначальвала Палоннікава Е. У  бібліятэцы працавалі ўжо 2 работнікі, загадчыкамі раённай бібліятэкі былі Бараноўская Е.Ф., потым Перавышка Г.Ц.

"Пры бібліятэцы працавала 19 перасовачных бібліятэк. За год было арганізавана - 6 выстаў, 1 даведачны стол, 1 агразаалагічны куток, праведзены 23 чыткі газет, масавымі мерапрыемствамі былі ахоплены 415 чалавек."

Са справаздачы за Глыбоцкай раённай бібліятэкі ад 01.01.1950 г.

Глыбоцкая раённая бібліятэка падпарадкоўвалася аддзелу культпрасветработы, яе работу кантралявалі райвыканкам і райкам партыі. Бібліятэкары аказвалі дапамогу партыйным і савецкім органам у грамадскай рабоце - перапісу насельніцтва, правядзенні выбараў, падрыхтоўцы да палітзаняткаў і інш.

Ужо тады чытачам прадстаўляліся паслугі міжбібліятэчнага абанемента (МБА.) Патрэбныя кнігі заказываліся праз Полацкую абласную і рэспубліканскія бібліятэкі. Кніжны фонд папаўняўся не толькі праз кніжны магазін, але і праз бібліятэчны калектар, бібліятэка атрымлівала і анаціраваныя каталожныя карткі.

Абласная бібліятэка кантралявала якасць фонду перыядычных выданняў і высылала пералік абавязковага мінімума газет і часопісаў для бібліятэк. Так, у 1950 годзе раённая бібліятэка павінна была выпісаць “Звязды” – 3 экз., “Советской Белоруссии” – 2 экз., “Известия” - 2 экз., абласных газет – 2 экз., раённай газеты – 2 экз., з часопісаў - “Работніца і селянка ” – 2 экз., “Новый мир” – 1 экз.

Умовы працы бібліятэкі не адпавядалі патрабаванням, але абслугоўванне бібліятэкары імкнуліся трымаць на ўзроўні. Глыбоцкая раённая бібліятэка лічылася адной з лепшых бібліятэк вобласці. 

Цікавая даведка была складзена дырэктарам абласной бібліятэкі Г.Коцікавым ад 19.04.1950 г. «О выполнении решения декабрьской сессии облсовета по вопросам работы культпросветучреждений по Глубокскому району».

«…Районная библиотека в первом квартале литературой пополнилась, отпущенные финансовые средства использованы полностью, организованы две выставки «Сельскохозяйственная литература к весеннему севу» и «Творцы советской агробиологической науки»… Увеличила количество передвижек до 21 в сельсоветах и колхозах…

Районная библиотека провела первую читательскую конференцию непосредственно в колхозе Дерковщинского сельсовета по книге Вильямса «Основы земледелия». Городская библиотека так же организовала выставку сельскохозяйственной литературы к весеннему севу. Районной библиотекой для проведения «Месячника сельскохозяйственной книги» проделано следующее:

а) разосланы в избы-читальни библиографические списы сельскохозяйственной литературы;

б) намечен план мероприятий по пропаганде сельскохозяйственной книги;

в) организован сбор книг от читателей (всего собрано только 85 книг)...

... Районная библиотека находится в сыром полуподвальном помещении, нуждается в капитальном ремонте, оборудование в ней очень бедное. В таком городе как Глубокое, можно было бы найти лучшее помещение».

У 1951 годзе закончылася будаўніцтва гарадскога Дома культуры. Бібліятэка была пераведзена з наёмнага памяшкання ў Дом культуры ў пакой на другім паверсе.                                                                            

“Бібліятэка месцілася на 2-м паверсе РДК у адным пакоі. Яна мела 6 сцелажоў, 3 сталы, 9 стулаў, 1 кніжны шыфаньер. Бібліятэка прапаноўвала сваім чытачам 21 газету і 47 часопісаў. Шырока выконваліся паслугі МБА, аднак, не поўнасцю – з 47 заявак была выканана толькі 21”. 

Са справаздачы  раённай бібліятэкі за 1954 год

У 1955 годзе ў раённую бібліятэку прыйшла працаваць Надзея Міхайлаўна02 Нарановіч, якая з 1957 года па 1970 г. ўзначальвала раённую бібліятэку. Надзея Міхайлаўна скончыла бібліятэчны факультэт педагагічнага вучылішча на Далёкім Усходзе і была першым прафесійным работнікам з сярэдней спецыяльнай адукацыяй. Яна была добрым знаўцам і аматарам кніг, ініцыятыўным і творчым чалавекам. Любіла масавую работу, часта выступала з лекцыямі перад чытачамі і насельніцтвам, пастаянна асвятляла работу бібліятэк раёна ў мясцовай газеце. Менавіта пад кіраўніцтвам Н.М.Нарановіч пачалося будаванне новай дзіцячай бібліятэкі, загадчыцай якой яна адпрацавала па 1981 год.

Зусім маладой дзяўчынкай прыехала ў 1954 годзе ў Глыбокае Вера 04Іосіфаўна Курыловіч. Чытачы адразу ўбачылі ў гэтай энергічнай, рухавай, эмацыянальнай дзяўчыне прафесіянала і дарадчыка, які добра ведае кніжны фонд, запыты чытачоў, імкнецца кожнаму знайсці кнігу адпаведна інтарэсам. У 1978 годзе, ў час стварэння Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Вера Іосіфаўна была прызначана загадчыкам аддзела апрацоўкі і камплектавання кніжнага фонду і працавала там па 1983 год.

Ужо напачатку 1949 года ў горадзе адчынілася і гарадская бібліятэка. Яна размяшчалася ў будынку горсавета па вул. Леніна, 14, на другім паверсе, мела два пакоі агульнай плошчай 40,75 кв.м. У ёй працавалі 2 работніка - Зархіна Елізавета Іосіфаўна, якая потым стала загадчыцай чытальнай залы раённай бібліятэкі і бібліятэкар Мальгіна Н.М. 

50-я гады былі часам актыўнага далучэння да бібліятэкі і чытання жыхароў горада і раёна. Ішла актыўная прапаганда літаратуры як галіновай так і мастацкай, на старонках раённай газеты праводзіліся завочныя чытацкія канферэнцыі, бібліятэкі рознымі формамі работы фарміравалі грамадзянскую пазіцыю савецкіх людзей.

Такой была дзейнасць раённай бібліятэкі ў першае дзесяцігоддзе з дня арганізацыі ўстановы.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstva

sm full

glub rik

sb kk

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

Vitebskie vesti

 

Счетчик посещений

Сёння 16

Учора 27

За тыдзень 294

За месяц 973

Усяго 64076

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-09-18

Зарэгістравалася: 203