Краязнаўчая відэагадзіна ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

sm full

 

Новы навучальны год пачаўся ў   Падсвільскай гарпасялковай  бібліятэцы з краязнаўчай  відэагадзіны “Дзе Свіліца дала імя сваё Прадсвіллю”, на якую былі запрошаны вучні старэйшых класаў. Падчас мерапрыемства яшчэ раз нагадалі адметнасці роднага  Падсвількага краю. Падлеткі даведаліся:

  • Упершыню назва пасёлка з'яўляецца ў 1905 годзе як назва чыгуначнай станцыі.
  • Першыя жыхары ў нашых краях пасяліліся каля вёскі Свіла-1 ў Свільскім гарадзішчы полацкіх крывічоў. Па размерах яно не ўступала гарадзішчу каля горада Полацка.
  • У 2018 годзе спаўняецца 525 год вёсцы Свіла.
  • У перадваенныя гады аж да 1939 года невялікі паселак Падсвілле меў свае «імянные грошыкі».
  • Была ў Свіле і свая уніяцкай царква. На пачатку XX стагоддзя тут быў арган: адзін тыдзень маліліся каталікі, другі - праваслаўныя. Пабудавана ў
  • На падсвільскіх могілках пахаваны Міхаіл Фалькоўскі, удзельнік паўстання 1863 года.
  • Падсвільская зямля з’яўляецца радзімай Язэпа Драздовіча. Толькі два мастакі, Шагал і Драздовіч, уключаны у кнігу “100 мастакоў міру”. А нарадзіўся мастак у в.Пунькі, што непадалёк Падсвілля.
  • Вядомые людзі краю - гэта нашага багацце, наша гісторыя. У нас свая літаратурная, творчая, медыцынская, спартыўная, настаўніцкая, камп'ютараная галактыка. Усё гэта робіць нашу маленькую радзіму  прыгожай, адметнай і багатай.

Прысутным былі прапанаваны відэаролікі пра творчасць мясцовых  літаратараў.IMG 4937IMG 4934IMG 4935

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 31

Учора 36

За тыдзень 184

За месяц 854

Усяго 47469

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-25

Зарэгістравалася: 186