“Голас ветру: лінгвістычная гісторыя дуд” - так рамантычна называецца кніга, прысвечаная музычнаму інструменту - дудзе.
Кнігу любезна падараваў музыкант-дудар-даследчык Міхаэль П. Вэрэн з Аўстрыі. Яна папоўніла наш ужо дастаткова багаты збор "дударскай літаратуры" і калекцыю кніг з аўтографам.
Спіс выкарыстанай літаратуры – гэта звыш 140 кніг пра дуду, што былі выдадзены ў краінах Еўропы з 1511 па 2013 гады! Спіс на 8 старонках! Уражвае, наколькі Еўропа беражліва ставіцца да гэтага музычнага інструменту!
Дарэчы, ці ведаеце вы, што існуе Міжнародны дзень дудара? Гэты дзень зарэкамендаваў сябе вельмі добра ў Еўропе і становіцца ўсё больш больш папулярным. З нагоды гэтай падзеі кожны можа 10 сакавіка дудзець на дудах дзе заўгодна, з кім заўгодна і для каго заўгодна! І нічога нікому не будзе!)