Дударская тэма не мае межаў, як і дударская музыка...
Дуда знайшла сваё месца не толькі ў душах і сэрцах музыкаў, у культурным жыцці Глыбокага і глыбачан, але і ў філатэліі Беларусі.
Філатэлісты - калекцыянеры марак, могуць папоўніць свае зборы яшчэ дзвумя маркамі і канвертам са спецыяльным паштовым штэмпелем па тэме "Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў". Яны выйшлі ў абарачэннне з 29 жніўня 2019 года.
Бібліятэка будзе ўдзячна таму, хто знойдзе магчымасць спрэзентаваць філатэлістычны набор "Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў" для дударскай калекцыі.