Прэс-канферэнцыя ў рамках ІІІ-га Міжнароднага фестывалю дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй --2019”

01 Duda

4 мая 2019 г. у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў рамках ІІІ-га Міжнароднага фестывалю дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй --2019” прайшла прэс-канферэнцыя. Яе ўдзельнікамі сталі госці фестывалю, дудары з Харватыі, Македоніі, Польшчы і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Глыбоцкага раёна.

На пачатку са cловамі прывітання замежных гасцей выступіла загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.Ф.Карніловіч. Яна ўручыла гасцям дыпломы ўдзельнікаў міжнароднароднага фестывалю і памятныя сувеніры.

 094007013017027

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падчас прэс-канферэнцыі адбылася прэзентацыя музычных інструментаў краін-удзельнікаў фэсту. Госці расказалі прысутным аб мясцовых музычных інструментах, асаблівасцях іх вырабу і тонкасцях выканаўчага майстэрства.

01 049037046062070067

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

089

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цудоўным падарункам удзельнікам прэс-канферэнцыі стала яшчэ адна  прэзентацыя. Мастак, ураджэнец Глыбоччыны Эдуард Мацюшонак прадставіў прысутным сваю работу -  мастацкую карціну “Абуджэнне”. На ёй праз народную сімволіку, гістарычныя вобразы і выяву дудара паказана мінулае Беларусі і глыбокія карані беларускай культуры. У хуткім часе, пад час Вішнёвага фестывалю, усе жадаючыя змогуць бліжэй пазнаёміцца з работай мастака. 

07601

 

 

 

 

 

 

 

 

Цікава прайшла прэзентацыя кнігі “Дудары Глыбоцкага краю”, выхад якой быў прыўрочаны да трэццяга па ліку фестывалю. Кніга падрыхтавана Віталем Воранавым і з’яўляецца перавыданнем кнігі “Дударская Глыбоччына” з дапаўненнямі і змяненнямі.

080

083

 

 

 

 

 

 

 

100102Напрыканцы мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць весці бяседу з гасцямі і арганізатарамі фестывалю.

 

 

 Замежныя госці ўбачылі ўнікальную выставу літаратуры "Дуда мая ты спеўная". На ёй прадстаўлены друкаваныя і электронныя носьбіты адпаведнай тэмы з васьмі краін - Еўропы, Рассіі і Беларусі. Калекцыя папоўнілася двумя новымі выданнямі Харватскай Рэспублікі, якія са шчырасцю падараваў бібліятэцы аўтар Сцяпан Вечковіч.

 

109

 

11160323756 1054040141457945 7722015348945321984 n

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сярод каштоўных падарункаў і гравюра з выявамі музыкаў Сярэднявечча, у т.л. і  дудара. Гравюра набыта на аўкцыёне ў Францыі. Ахвярадаўцы - Марат Клакоцкі, Хрыстафор Жаляпаў, Ганна Шарко і Віталь Воранаў.  Шчырае дзякуй шаноўнаму спадарству за такі каштоўны падарунак! 

088084

 

 

 

 

 

 

 

З цікавасцю замежнікі разглядалі і работы юных навучэнцаў мастацкай школы імя Я.Драздовіча.

1080503

 

 

 

 

 

 

 

 

В.Ц.Спасібёнак, дырэктар ЦБС. 11 мая 2019 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236