"У спецыяльнай кніжнай калекцыі прысвечанай беларускай дудзе, што заснавана Цэнтральнай раённай бібліятэкай Глыбокага з'явілася новае папаўненне.
У кніжны фонд паступілі два важныя дударскія выданні: "Дудар" (Зборнік народных песень) выдадзены ў 1970 годзе ў Нью-Ёрку і кніга "Беларуская музыка" Міколы Куліковіча, 1953 год, Нью-Ёрк, на старонках якох гаворка вядзецца таксама пра цікавыя аспекты дударскай культуры ў Беларусі. За спрыянне дзякуй Сяргею Чыгрыну". Віталь Воранаў.
Прыемна, што ўнікальны збор "літаратуры пра дуду" паступова расце. Наша калекцыя налічвае каля 30 выданняў з розных краін, што сведчыць аб цікавасці да гэтага музычнага інструменту ў Еўропе.
На выставе раённай бібліятэкі "Дуда мая ты спеўная" прадстаўлены не толькі выданні, але і рэпрадукцыі мастацкіх карцін, фотаздымкі скульптурных і дэкаратыўных работ па тэме, электронныя носьбіты з запісамі гучання інструменту.