:

Выстава "Дуда мая ты спеўная"

ду20170505 123136 01

 

Міжнародны фестываль дудурскіх рэгіёнаў "Дудурскі рэй" адбыўся, але рэха яго яшчэ гучыць сярод размоў глыбочан, на старонках перыёдыкі, ў сацыяльных сетках. Нам жа хочацца больш падрабязна распавесці пра адзіную на бібліятэчнай прасторы Беларусі тэматычную выставу "Дуда мая ты спеўная", на якой прадстаўлены выданні мастацкага і даследчага зместу, у якіх узгадваецца музычны інструмент дуда і музыка-дудар. 

P5060584Прэзентацыя выставы прайшла вельмі шыкоўна. Бібліятэка яшчэ не вітала ў сваіх сценах такой прадстаўнічай міжнародной супольнасці, прадстаўнікоў амаль што ўсёй Еўропы. Сярод гасцей былі музыкі з Беларусі (Мінск),  Бельгіі, Вялікабрытаніі (Шатландыя), Польшчы (Вялікпольшча), Расіі (Карэлія), Чэхіі (Маравія). Было прыемна бачыць сярод гасцей прадстаўнікоў мясцовых самакіраванняў з суседніх Латвіі (Даўгаўпілс) і Літвы (Швянчоніс). 

На выставе "Дуда мая ты спеўная" прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх і замежных паэтаў і пісьменнкаў. Сярод найбольш вядомых паэтычных твораў -  вершы Я.Купалы "Важна рэй Ігнат Буйніцкі ў нашых танцах водзіць..." і Ф.Багушэвіча "Мая дудка", паэма К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”, вершы глыбочан Я.Пачопкі і В.Гарановіча, паэтычныя творы Цёткі, А.Русака, А.Міцкевіча,  Я.Райніса  і іншых паэтаў розных стагоддзяў.

20170512 10261420170512 102624

 20170512 102544

 

 

 

 

Празаічныя творы прадстаўлены апавяданнямі В.Ластоўскага і З.Бядулі з аднайменнай назвай  “Дудар”, раманам Ул.Караткевіча "Хрыстос Прызямліўся ў Гародні", трылогіяй К.Акулы "Гараватка", у якіх дудары з'яўляюцца сімвалам нацыянальнай ідэі. 38 літаратурных мастацкіх твораў і 6 даследчых работ з 17 вядомых прадстаўлены на выставе. Упэўнены, што гэта далёка не ўсе творы і будзе працягнута пошуковая работа па збору матэрыялаў аб дудзе і дударах. 

20170512 102837

Прыемна, што выстава папоўнілася выданнямі аб дударстве на Польшчы і фотаздымкамі вядомых польскіх дудароў, якія падараваў Я.Яскульскі, дырэктар Музея музычных інструментаў ў Познані. З трох электронных носібітаў, падараваных дударамі Д.Дзёміным (Карэлія) і Л.Дэвідсанам (Шатландыя), пачалося калекцыяніраванне аўдыя і відэаносьбітаў дударскай тэматыкі. Спадзяёмся, што да наступнага фэсту выстава папоўніцца новымі экспанатамі.

20170512 10285520170512 103128

P5060538P5060554P5060546 0000

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20170512 102701Трэба сказаць асобна, што выстава сфарміравалася дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы Віталя Воранава, які прэзентаваў бібліятэцы выданні мінулага стагоддзя. 

 Але свята было б не поўным, калі б на ім не адбылося нечаканых  сустрэч, знаёмстваў і адкрыццяў. Так, мы пазналі што госць з Карэліі, выканаўца музыкі на эстонскай дудзе Дмітрый Дзёмін - ураджэнец Глыбокага, і да таго яшчэ ўнук Алеся Дубровіча, глыбоцкага паэта, бюст якога ўстаноўлены на Алеі знакамітых землякоў.

57401Другой прыемнай нечаканасцю для нас стала адкрыццё, што аўтарам выцінанкі, якая вельмі аздобіла выставу, з'яўляецца супруга беларускага госця-дудара Дзяніса Сухога - Наталля Сухая. Як аказалася, яе работа ўжо стала сімвалам мінскага дударскага фэсту!Suhaya Natallya

Наталля Сухая сябра Беларускага Саюзе майстроў народнай творчасці, майстар выцінанкі і ўзначальвае секцыю выцінанкі ў Саюзе, займаецца арганізацыяй выстаў  і іншых мерапрыемстваў па гэтаму віду народнай творчасці, з'яўляецца аўтарам праекта "Папяровы Сусвет". Яна - адзін з аўтараў кнігі "Мая выцінанка", якая вытрымала ўжо 2 перавыданні.  Спадзяёмся, што Наталля будзе госцяй дударскага фэсту ў Глыбокім у наступным годзе.

Suhaya Natallya 2

Suhaya Natallya 3

Больш поўнае ўяўленне аб Наталлі Сухой як творчай асобе можна атрымаць з інтэрвью з мастачкай  http://novychas.by/kultura/duda-instrument-i-dlja-czorta-i-dlja-anjola#js-dlg

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 44

Учора 47

За тыдзень 229

За месяц 773

Усяго 25842

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-09-20

Зарэгістравалася: 143