Вось і пачалося тое свята - міжнародны рэгіянальны фэст дудароў, аб якім так многа гаварылася ва ўсіх сродках масавай інфармацыі. Яно сталася для Глыбоччыны ў нейкім родзе незвычайным, бо "галоўную скрыпку" на ім іграла дуда.
Для Глыбоцкай раённай бібліятэкі міжнародны рэгіянальны фэст дудароў стаў штуршком да стварэння адмысловага тэматычнага фонду літаратуры пра народны музычны інструмент - дуду і музыкаў-дудароў.
6 мая а палове 13-й гадзіны ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы "Дуда мая ты спеўная!" На выставе прадстаўлена каля 40 твораў мастацкай літаратуры, у якіх узгадваецца дуда і дудар. А таксама каля 10 выданняў даследчага і літаратурна-крытычнага зместу.
Гасцямі на прэзентацыі выставы былі музыкі-дудуры з розных краін. Цікавым было выступленне Віталя Воранава, з якім бібліятэка сябруе з 2008 года. Менавіта дзякуючы спадару Віталю на выставе прадстаўлены старадрукі ХХ стагоддзя.
З цікавасцю чытачы, сябры бібліятэкі паслухалі "жывую" музыку ў выкананні гасцей свята.
Аздобілі прэзентацыю выставы юныя артысты - дзіцячы фальклорны гурт "Бульбашыкі" Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці.
15.05.2017 г.