:

Кому подарить книгу? 

День 14 февраля, безусловно, известен, прежде всего, как День святого Валентина или День всех влюблё…

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Падарожжа па мяжы, пракладзенай Андрэем Федарэнкам

fedarenka

 Зоя Шклянік

"Падарожжы дылетанта" 

MeshaНа гэты раз – па “Мяжы”, засеянай роздумам А. Федарэнкі пра істотныя для яго – пісьменніка і чалавека – рэчы: сэнс творчасці, яе карані (“адкуль што бярэцца” і для чаго); жыццё як крыніцы творчасці і шмат чаго яшчэ значнага для мастака.
Здавалася б, нічога новага ці незвычайнага, сто разоў гаворана, усё проста і ясна. Аднак прастата гэта падманная. Простыя жыццёвыя ісціны падаюцца Федарэнкам як філасофскае адлюстраванне сакральнага сэнсу быцця. Бліскучы прыклад – адкрыццё, зробленае пісьменнікам у жыццёвай сцюжы: смерць маці як замена смерці сына, паратунак для яго, чыё жыццё вісела на валаску…
Жанр свайго твора А.Федарэнка вызначыў як раман-эсэ, і арыгінальнасць жанравага азначэння апраўдана аўтарскай філасофіяй пошуку адказу на пытанне аб таямніцы чалавечага жыцця, асэнсаваннем пастулата аб несмяротнасці душы. Структурна рэч падзелена на тры часткі, вартасць якіх, на погляд дылетанта, нераўназначная.
Пісьменнік шчыра прызнаецца, што процьма напісанага і не выкарыстанага раней патрабуе нейкага падыходу, што дазволіў бы “ фрагменты скласці ў адно цэлае”. “Ці проста плыць па цячэнні ракі?” – задаецца пытаннем аўтар. Раман сапраўды нагадвае нечым рачную плынь: мільгаюць краявіды, карціны, людзі, ніяк не звязаныя паміж сабой. Так плывуць успаміны аўтара, з якіх праступае яго ўласная постаць. Сюжэтнай цэласнасці ў звыклым значэнні твор не мае. Перад вачыма чытача праплывуць астравы: дзяцінства, юнацтва, маладосць, сталасць – фрагментарная, адгэтага яшчэ больш цікавая, карціна жыцця героя, якая дае падставы думаць, што слова “раман” у жанравым азначэнні зусім не выпадковае.
У сюжэтнай канве твора аўтарскае “я” зліваецца з “я” яго герояў, асоба аўтара суседнічае з героямі апавяданняў, у якіх чытач можа пабачыць душу аўтара.
Творчыя парасткі ў натуры мастака праяўляюцца яшчэ ў час вучобы ў палітэху. “Свінцовые мерзості”, па азначэнні М.Горкага , палітэхаўскага жыцця вымушаюць юнака шукаць выйсця з гэтага пекла. Так узнікла “пісаніна”, а водгук, атрыманы героем апавядання “ Сачыненне” з “ Чырвонай змены” ад Вольгі Іпатавай стаў “ уваходным білетам” у свет літаратуры.

Новы этап фарміравання пісьменніка – армія, а o ёй – хахлы, дзякуючы якім герой Федарэнкі спасцігае “жыццёвую амерыку”. ”Самае ж галоўнае, дзякуючы ўкраінцам, я раз і назаўсёды зняў пытанне аб мовах — на якой гаварыць, на якой думаць. Крыху пазней (але яшчэ да перабудовы) гэтак жа натуральна я прыйду да Бога, і яшчэ пазней (пасля перабудовы) — да творчасці. Так складзецца няхітры трохкутнік: уверсе Бог, па краях — мова і творчасць. Усё астатняе альбо ўсярэдзіне гэтага трохкутніка — маё лепшае, або па-за яго межамі — горшае.” Так проста і ў той жа час па-філвсофску глыбока вызначаецца аўтарскае і чалавечае крэда творцы.
Высокая нота гучання, зададзеная першай часкай, крыху аслабне ў другой. Апавяданні, што з’яўляюцца кампанентам кожнай з трох частак, цікавыя самі па сабе, але не апраўданы зместам твора, як на мой густ. Яны размываюць структуру твора і аслабляюць пафас гучання. Не магу не згадзіцца са сваім аднакурснікам Ігарам Жуком, які, як вынікае са слоў самаго аўтара, рабіў яму падобную заўвагу па змесце іншага твора : кампазіцыйна твор аслаб.
Частка трэцяя ўспрымаецца як эмацыйны адгалосак першай. Пошук адказу на пытанне: што наша жыццё? для чаго пішу? – вось яе ідэйны змест. Дык для чаго ж? Грошы? Не.Чытачы? “Я не ведаю свайго чытача, не надта веру, што ён — сапраўдны — існуе, а калі існуе, дык прызнаюся, што пазбягаю і пабойваюся яго.” Слава? Не. СП? Не. Чытач мусіць даваць веры прызнанню, зробленаму ў такім пранізліва шчырым творы.
Дык для чаго? «Можа, я проста ратаваўся літаратураю? Можа, гэта была самаабарона арганізма? … Жаданне ўцячы ў душ, у пакой, у літаратуру, замкнуцца, зачыніць усе дзверы і вокны, каб нічога не чуць, не бачыць, акрамя выдуманага свету, акрамя штучна створанага жыцця, дзе ўсё не так, усё інакш…” Чытач, магчыма, кіруецца тым жа жаданнем, таму так адгукаюцца словы пісьменніка ў чытацкай душы…
Спрабуючы разабрацца з набалелым, пісьменнік звяртаецца да розных тэорый апраўдання мастацкай творчасці – Фрэйдавай, Паўлава, Зошчанкі, але ні адна з памянутых тэорый не сугучна аўтарскім думкам.
Фрэйд( Фройд, як вымагае тарашкевіца) ўсё не выходзіць з моды. Цяжка зразумець – чаму ? Так радасна бачыць твае ўласныя думкі, агучаныя пісьменнікам. “Фрэйдызм патыхае шарлатанствам. .. Барацьба маралі з інстынктамі не паталогія, а норма. .. Абсурднасць вучэння Фрэйда ў тым, як здароваму, нармальнаму чалавеку ўбіць у галаву, што ён хворы”. Не ведаю, як вы, а я адчула сапраўдную асалоду ад гэтых радкоў! І ўздыхнула з палёгкай: дзякуй Богу, я здарова!
Развагі над пытаннем пра сэнс творчасці прыводзяць да высновы: “І літаратура — выдумка, фантазіі — бачылася адзінай магчымасцю змагання з Часам і з Сыходамі (ў тым ліку і з уласным сыходам). У пісанні, на паперы Час можна было не проста спыніць, зафіксаваць — яго можна было нават павярнуць назад.”
Дык гэта ёсць сэнсам творчасці? Перамога над часам і сродак псіхатэрапіі? Але пісьменнік стаіць на мяжы, якая аддзяляе яго ад такога падыходу, бо творчасць ужо не ратуе і не сілкуе.Эпілог трэцяй часткі – зварот да сябе, спроба падвесці рахунак : што будзе за гэтай мяжой, якая аддзяляе пражытае ад будучага?
Як бы не імкнуўся любы творца сцвярджаць, што “ цель творчества – самоотдача” (Б.Пастэрнак), але літаратуру без чытача ўявіць цяжка. Папулярныя на сёння жанры, што адкрываюць магчымасць чытату бачыць творцу, вельмі небяспечная рэч. Такія творы могуць быць цікавымі іншым толькі ў адным выпадку – пісьменнік мусіць быць асобай, прычым цікавай, багатай і глыбокай. І раман-эсэ А. Федарэнкі адкрывае чытачу такую асобу.
Федарэнка прывёў словы Івана Чыгрынава : “У нас адна з найлепшых, адна з найбольш развітых літаратур у свеце …”
Чытаеш “Мяжу” і думаеш, наколькі ж дакладнае азначэнне даў Чыгрынаў. Не прэтэндуючы на аўтарытэтнасць Чыгрынава, хацелася б дадаць яшчэ, што мы – нацыя паэтаў.
Запрашаю ўсіх у падарожжа па мяжы, пракладзенай А.Федарэнкам. Не пашкадуеце!

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 40

Учора 98

За тыдзень 138

За месяц 1859

Усяго 38694

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-25

Зарэгістравалася: 165