Літаратурныя жаданні чытачоў Глыбоцкай бібліятэцы збываюцца
У Глыбоцкай раённай бібліятэцы выконваюцца літаратурныя жаданні ! 
У новы год Глыбоцкая раённая бібліятэка ўвайшла з новым праектам!
Яго сутнасць у тым: задавальняючы жаданне чытача па тым ці іншым запатрабаваным кніжным выданні, даведваемся, па якой прычыне зацікавіла яго кніга, – і расказваем пра яе нашым падпісчыкам і наведвальнікам старонкі.
Наша чытачка Ганна Георгіеўна з цікавасцю паглядзела тэлеперадачу, прысвечаную жыццю і творчасці вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
– Які цікавы чалавек! І такое жыццё... На жаль, твораў яго я прачытала мала. Хачу бліжэй пазнаёміцца, – звярнулася да нас Ганна Георгіеўна з просьбай.
Паколькі чытачка не пералічвала, колькі твораў Васіля Быкава яна прачытала, то вырашылі прапанаваць ёй серыю кніг "Поўны збор твораў у 14 тамах".
Пачатак знаёмства ёсць!
- 169
