Для абслугоўвання насельніцтва аддаленых вёсак, пры цэнтральнай раённай бібліятэцы актыўна працуе бібліобус. За апошнія гады колькасць маршрутаў, якія ён абслугоўвае, значна павялічылася. За чэрвень бягучага года было абслужана 18 вёсак па пяці маршрутах. Бібліятэкар звязваецца са старэйшынамі населеных пункаў па тэлефоне, а яны ў сваю чаргу апавяшчаюць жыхароў, якія рыхтуюцца да абмену літаратуры, плануць свае заказы на будучы прыезд бібліобуса. Асаблівым попытам карыстаецца мастацкая літаратура, асабліва жаночыя раманы. Добра бяруць чытаць прыгодніцкія раманы, фантастыку. Сярод часопісаў карыстаецца асаблівай папулярнасцю часопіс “Гаспадыня”, “Алеся”, “Хозяин”, “Приусадебное хозяйство”, Народный доктор”, “Наша кухня”, “Караван историй”.
У рамках Года гістрарычнай памяці бібліятэкарам бібліобуса сумесна з аддзелам аўтаклуба быў падрыхтаваны патрыятычны марафон “Гісторыя, авеяная славай”, які адбыўся на базе аздараўленчага лагера Залескай ДС-БШ і жыхароў вёскі Залессе і быў прымеркаваны да 81-ай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар зрабіла агляд кніжнай выставы «Книги о войне, читай и гордись». На адкрытым паветры для навучэнцаў школы быў арганізаваны паказ фільма на ваенную тэматыку. Супрацоўнікі аддзела аўтаклуба паказалі невялічкі канцэрт.
Кожны прыезд “бібліятэкі на калёсах” жыхары аддаленых вёсак чакаюць з вялікім нецярпеннем,а значыць наперадзе яшчэ шмат работы ў бібліобуса!
Бібліятэкар Глінская І.В.