Выстава — галоўная крыніца інфармацыі

Knizhnaya vystavka 1

        21.22.2021

У Падсвільскай г.п. бібліятэцы штогод афармляецца шмат кніжных выстаў рознай тэматыкі. Яны прыцягваюць увагу карыстальнікаў сваёй навізной, яркасцю і неардынарнасцю. Звернем увагу на некаторыя з іх.

Ya gety kray Выстава “Я гэты край Радзімаю заву”

Бібліятэкарамі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі сабрана багата краязнаўчага матэрыялу. Уся інфармацыя размешчана на гэтай выставе.  Каб больш дасканала даведацца пра Глыбоцкі край, пазнаёміцца з яго гісторыяй, культурнай адметнасцю  можна заглянуць   у тэматычныя папкі. Напрыклад:

  • “Глыбокае: мінулае і сучаснасць”
  • “Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска. Знакамітыя землякі”
  • “Беларускі Версаль (Мосар)”
  • “Глыбоцкі Свята-Раства Багародзіцкі сабор”
  • “Глыбоччына радком паэтаў”
  • “Глыбоччына спеўная”
  • “Глыбоччына ў легендах і паданнях”
  • “Нематэрыяльна гісторыка-культурныя каштоўнасці Глыбоцкага раёна”
  • і іншыя.

albomy Матэрыял пра гарадскі пасёлак Падсвілле прадстаўлены у папках:

  • “Гісторыя гарадскога пасёлка Падсвілле”
  • “Гісторыя Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі”
  • “Народныя майстры Падсвілля”
  • “Кветкаводы-аматары”
  • “Падсвілле на фотаздымках (фотаздымкі 60-х гадоў)”
  • “Падсвільскі світанак”
  • “Людзі і іх справы”
  • і іншыя

На тэму Вялікай Айчыннай вайны сабраны папкі “Іх подзвіг у памяці народнай”, “Памяць: землякі – удзельнікі ВА вайны”, “Жыцце апаленае вайной”.

Багата маецца матэрыялу па творчасці Язэпа Драздовіча. Папка “Вечны вандроўнік”, альбомы, кнігі, прысвечаныя знакамітаму земляку дапамогуць чытачу больш дасканала пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам мастака.

Yubilyary З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў на працягу ўсяго года на абанеменце дзейнічае выстава-віншаванне “Беларускія пісьменнікі – юбіляры 2021”.

Каля выставы праводзяцца малых форм  мерапрыемствы, на якіх бібліятэкары прапануюць чытачам даведацца аб цікавых фактах з жыцця пісьменнікаў, арганізуюцца тэсты па творчасці літаратараў. Усё гэта вызывае цікавасць у чытачоў да твораў беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Радуе, што кнігі, якія прадстаўлены на выставе, перачытваюцца па  некалькі раз.

 

 

 

 

Выстава “Падсвілле літаратурнае”     

Padsvbille litaraturnae Багатая і шчодрая Падсвільская зямля на таленты. Кожны яе куточак адметны не толькі сваёй непаўторнай прыгажосцю прыроды, але і людзьмі: майстрамі слова і мастакамі, вучонымі і спартсменамі, акцерамі.

Нам, падсвільчанам, пашчасціла.У нас свая літаратурная галактыка – гэта

паэтэса, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Марыя Баравік, празаік і мастачка Людміла Андзілеўка, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаурэат літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Зоя Наваенка, самадзейныя аўтары шматлікіх кніг  Таіса Роліч, Людміла Баброўская.

У чытальнай зале аформлена выстава “Падсвілле літаратурнае”, якая раскрывае не толькі кніжны скарб мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, але і звесткі пра іх творчы шлях. Так, з творчым і жыццёвым шляхам можна пазнаёміцца, заглянуўшы  у папкі  “Душа пяром пісала” (Марыя Баравік), “Полистаю жизни я страницы…” (Зоя Наваенка), “Славутыя падсвільчане”.

З мэтай знаёмства і папулярызацыі творчасці мясцовых пісьменнікаў і паэтаў, на аснове  гэтых матэрыялаў бібліятэкары  складаюць відэаролікі і відэапрэзентацыі.

Татарчук А.М., заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ

 

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 67

Учора 90

За тыдзень 157

За месяц 1636

Усяго 97645

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236