ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага агляду-конкурсу
“Турыстычнымі сцяжынкамі роднага краю”
- АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
Дадзенае палажэнне рэгламентуе парадак правядзення агляду-конкурсу “Турыстычнымі сцяжынкамі роднага краю” (далей - Конкурс), вызначае патрабаванні да ўдзельнікаў і праектаў, а таксама парадак прадастаўлення інфармацыйнага матэрыялу, устанаўлівае тэрміны правядзення конкурсу. Дадзенае палажэнне дзейнічае да завяршэння конкурсных мерапрыемстваў.
1.2. Арганізатарам конкурсу выступае Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка і Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўляльны цэнтр.
1.3. Конкурс накіраваны на больш паглыбленае вывучэнне роднага краю, выяўленне турыстычных маршрутаў, рэалізацыя якіх будзе спрыяць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму на Глыбоччыне.
- МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
2.1.1. Выяўленне вядомых і новых, малавядомых, прыродных, культурна-гістарычных і этнаграфічных славутасцяў, якія могуць быць выкарыстаны ў стварэнні і адкрыцці турыстычных маршрутаў сваёй мясцовасці.
2.1.2. Папулярызацыя і эфектыўнае выкарыстанне прыроднага, культурна-гістарычнага і этнаграфічнага патэнцыялу Глыбоччыны.
2.1.3. Вызначэнне цікавых, крэатыўных маршрутаў па розных турысцкіх накірунках, здольных прыцягнуць турыстаў у Глыбоцкі раён.
2.1.4. Развіццё творчых здольнасцяў бібліятэкараў, іх дасканалага вывучэння сваёй мясцовасці, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню.
2.1.5. Стварэнне інфармацыйнага банка даных і зборніка турыстычных маршрутаў па Глыбоччыне.
- УМОВЫ КОНКУРСУ
3.1. У Конкурсе прымаюць удзел усе бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
3.2. Схемы маршрутаў ў рамках намінацыі Конкурсу вызначаюцца удзельнікамі Конкурсу самастойна.
3.3. Апісанне турыстычнага маршруту павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю:
3.3.1. Назва турыстычнага маршруту (кожны самастойна дае назву);
3.3.2.Указаць колькі аб’ектаў уваходзіць у маршрут;
3.3.3. Дэталёвае апісанне турыстычнага маршруту (значнасць аб'ектаў для гісторыі і культуры, якія існуюць легенды і наданні, сувязь з вядомымі гістарычнымі асобамі або падзеямі, наяўнасць аб'ектаў і месцаў для наведвання раней невядомых турыстамі г. д.);
3.4. Матэрыялы на Конкурс прадастаўляюцца на папяровых носьбітах у форме альбома, брашуры, папкі і дадаткова ў электронным выглядзе.
3.6.Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца працы, змест якіх адпавядае Палажэнню і ўстаноўленым тэрмінам правядзення Конкурсу.
- ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
4.1. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня 2022 г. по 31 снежня 2022 г.
4.2. Конкурсные работы прымаюцца да 1 студзеня 2023 г. у аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ.
- ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ
5.1. Кожная праца ацэньваецца па наступных крытэрыях:
5.1.1. Унікальнасць і арыгінальнасць ідэі, пазнавальнасць маршруту, аргументаванасць і глыбіня раскрыцця яго зместу;
5.1.2. Навізна элементаў маршруту, усёабдымнае асвятленне славутасцяў і ўнікальнасць месцаў з пазіцыі прывабнасці для наведвання турыстамі;
5.1.3. Насычанасць тура аб'ектамі;
5.1.4. Логіка пабудовы маршруту, нестандартнае планаванне маршруту, арыгінальныя метады падачы інфармацыі турыстам;
5.1.5. Наяўнасць прапановы з найбольш аптымальнай працягласцю падарожжа;
5.1.6. Магчымасць наведвання і транспартная даступнасць да месцаў, уключаным у маршрут у розныя часы года;
5.1.7. Наяўнасць фотаматэрыялаў і якасць апісальнай дакументацыі, якая суправаджае праект;
5.1.8. Праект павінен ствараць станоўчы імідж Глыбоцкага раёна, раскрываць яго патэнцыял і спецыфіку, паказваць яго перавагі.
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
6.1. Журы вызначае пераможцаў.
6.2. Кожны пераможца ўзнагароджваецца дыпломам.
6.3. Вынікі Конкурсу будуць размешчаны на сайце Глыбоцкай ЦБС і ў раённай газеце “Веснік Глыбоччыны”.
Склад журы:
- Спасібёнак В.Ц. – старшыня журыЧлены журы:
- Вярцінская А.В. – інструктар-метадыст па турызму РФАЦ
- Татарчук А.М. – заг. АБМ
- Ізаітка М.В. – бібліятэкар АБМ
- Катовіч В.В. – метадыст АБМ