Тыдзень беларускай кнігі “Будзь у фармаце – чытай беларускае!” прайшоў у Азярэцкай бібліятэцы

IMG 5689

 

Беларуская культура, у першую чаргу -  гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. 

   IMG 5708 У Азярэцкай бібліятэцы прайшоў  тыдзень беларускай кнігі пад назвай “Будзь у фармаце – чытай беларускае!”  Для наведвальнікаў  бібліятэкі, як для дарослых, так і для маленькіх быў аформлены “куток” беларускай кнігі, дзе можна было выбраць цікавую кнігу, або часопіс.  На працягу тыдня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове і літаратуры.  

   Так, напрыклад, у дзень новага твора “Пад зоркай кахання”  чытачам было прапанавана пазнаёміцца з восьмай кнігай серыі “Вера. Надзея. Любоў.” У зборнік пад назвай “Пад зоркай кахання” увайшлі творы Н. Гальпяровіча, Л. Кебіч, А. Андрэева і іншых сучасных аўтараў, якія пішуць пра вечнае пачуццё – каханне. Усе творы вылучаюцца шчырасцю, у іх - самота і смех, тое, што ёсць у нашым жыцці.

   У дзень аўтарскай казкі “Люблю я слухаць казкі, ды на роднай мове” маленькія чытачы слухалі казку, даведаліся чаму яна аўтарская. А потым выбралі  кнігі, якія ім больш спадабаліся.IMG 5719IMG 5709

   Дзень сучаснай кнігі “сустракаў” вучняў старэйшых класаў. Для іх была прадстаўлена агляд-панарама “Пра сяброўства, пра каханне і пра школьныя гады”. Усе кнігі -прысвечаны сучасным маладым людзям, якія спрабуюць разабрацца ў сабе, знайсці свой уласны, асабісты шлях у жыцці. Першае каханне, сяброўства і прыгоды, праблемы і іх пераадоленне ў творах маладых беларускіх пісьменнікаў нікога не пакінуць абыякавымі.

  LwnKvBTgNok Літаратурна-музычная гадзіна “І зорка гарыць і не вяне вянок…”, прысвечаная вялікаму беларускаму паэту М. Багдановічу ладзілася ў Азярэцкай школе ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, дзе бібліятэкар таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве.XYit 2LsFoo

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 20

За тыдзень 209

За месяц 655

Усяго 47270

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186