:

Акцыя "Прызнайся ў каханні кнізе" у Шунеўскай бібліятэцы

13904839 1

 

14 лютага – дзень закаханых. У гэты дзень прынята дарыць падарункі, прызнавацца ў каханні, падпісваць “валянцінкі”.DSCF3058DSCF3054

У Шунеўскай бібліятэцы ў гэты дзень таксама прызнаваліся ў каханні. Здзівіліся? Нічога дзіўнага. Прызнанні ў каханні атрымлівалі кнігі. Кожны жадаючы меў магчымасць падпісаць “валянцінку” для любімай кнігі. Словы былі адрасаваны не толькі кнізе, але і будучым чытачам, якіх заклікалі абавязкова яе пачытаць. Як дзеці, так і дарослыя захацелі падараваць “сардэчка-валянцінку” любімым аўтарам. Ад бібліятэкараў чытачы атрымлівалі “валянцінкі” са словамі пра каханне. Былі размешчаны цытаты з “Ганны Карэнінай” Л. Талстога,  “Трыумфальнай аркі” Э.М. Рэмарка, “Яўгенія Анегіна” А.С Пушкіна,  “Вайны і міру” Л. Талстога,  “Гранатавага браслета” А. Купрына і інш.DSCF3059

А прызнанні атрымалі кнігі М. Воранавай, В. Калачковай, К. Вільмант, У. Колычава, В. Шукшына, Ф. Абрамава, М. Кукуця, Н. Батраковай, М. Мятліцкай, М. Садлоўскай.  Дзеці адрасавалі свае прызнанні кнігам Х. Вебб, М. Носава, К. Вільмант, К. Мацюшкінай, Л. Матвеевай, зборнікам беларускіх і рускіх народных казк і інш.

Дзеці рашылі адзначыць “валянцінкамі” і кнігі, якія яны прачыталі, будучы яшчэ зусім малымі, каб прыцягнуць да іх увагу будучых маленькіх чытачоў. Прызнанні атрымалі такія аўтары як Г. Остэр, С. Маршак, Б. Захадэр, А. Курляндскі, А. Усачоў, А. Барто, Г.Х. Андэрсэн, браты Грымм.DSCF3069

Дарослыя чытачы аказаліся вельмі сціплымі і сфатаграфавацца  згадзіліся нямногія, затое дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у фотасесіі.DSCF3073

                                                                                                 17.02.20              заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 42

Учора 41

За тыдзень 163

За месяц 342

Усяго 40983

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-04-09

Зарэгістравалася: 177