:

Тэматычны семінар “Роля і месца публічных бібліятэк у маральна-этычным выхаванні падрастаючага пакалення”

 ETIKA 01 1322

Бібліятэкары ДУК “Глыбоцкая ЦБС” прынялі ўдзел у тэматычным семінары “Роля і месца публічных бібліятэк у маральна-этычным выхаванні падрастаючага пакалення”.

IMG 7071IMG 7073

Праблемы і магчымасці маральна-этычнага выхавання ў бібліятэчнай прасторы раскрыла гал. бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ізаітка М.В., прапанаваўшы цікавыя формы і тэмы.

 IMG 7078“У кніжак можна павучыцца”-так называўся агляд літаратуры, які падрыхтавала загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Андрыеўская Т.І. Былі названы не толькі мастацкія кніжкі для рознага школьнага ўзросту, у якіх паднімаюцца маральна-этычныя праблемы, але і галіновыя, якія можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў.

 Аб цікавых, запамінальных мерапрыемствах, якія прыйшліся да спадобы карыстальнікам, расказалі загадчыкі Падсвільскіх г.п. і дзіцячай бібліятэк Яцкоўская С.П. і Каляга А.І.

 

 

 

IMG 7079У якасці паказальнага мерапрыемства была прадстаўлена гадзіна добрых манер “Этикет. Традиции. Нравы”, якую падрыхтавала галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Трапук М.Г. Пад час правядзення мерапрыемства можна было даведацца адкуль прыйшоў этыкет, правілы этыкету, паўдзельнічаць у віктарыне, гульнях.

Маральна-этычнае выхаванне падрастаючага пакалення адзін з галоўных накірункаў у рабоце бібліятэк. Дадзеная тэматыка заўсёды актуальна. Таму, метадычныя рэкамендацыі, якія атрымалі бібліятэкары на семінары, паслужаць вялікім дапаможнікам пры складанні гадавога плана работы на 2019 г.

 

Заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ Татарчук А.М.

22 лістапада 2018 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 26

Учора 171

За тыдзень 602

За месяц 2323

Усяго 39158

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-28

Зарэгістравалася: 165