2027 год. Юбілейныя даты, падзеі, хроніка жыцця малой радзімы...
*** Для персаналій юбілейнымі лічацца
50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... год,
для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) год.
510 гадоў назад
- 1517, 7 ліпеня ўпершыню ў пісьменных крыніцах ўзгадваецца Пліса, населены пункт Глыбоцкага раёна. (Веснік Глыбоччыны. — 2007. — 28 ліпеня).
360 гадоў назад
- 1677 год – заснаваны кляштар францысканаў у в. Празарокі. (Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 449.)
260 гадоў назад
- 1887 год – пабудавана царква Святой Параскевы ў в. Пліса, помнік архтэктуры (Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / [В. М. Князева і інш. — 2019. — С. 500 ; Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн.: БЕЛТА, 2014. — С. 26.)
- 1887 год – пабудавана царква Узнясення Гасподняга ў в. Парэчча. (Царква ў гонар Узнясення Гасподняга // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 314-315.
130 гадоў назад
- 1897 год – у Глыбокім пражывала 4741 чалавек (2247 мужчын, 2494 жанчыны), у Глыбоцкай воласці— 49-50 тысяч чалавек. (Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — С. 26).
120 гадоў назад
- 1907 год – створана Першая беларуская трупа І.Буйніцкага беларускага прафесійнага тэатра (1907-1913).
- 1907 год – пабудаваны (1899-1907) касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў неараманскім стылі ў в. Празарокі. (Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 302; Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — С. 27.).
100 гадоў назад
- 1927 год – Глыбокае набыло статус горада (5612 жыхароў). Тут месціліся адміністрацыя Глыбоцкай гміны, органы ўлады Дзісенскага павета. (Глыбоччына: ілюстраваны летапіс краю. — Мн. : БЕЛТА, 2014. — С. 39.).
- 1927 год – выйшла з друку кніга Марэлоўскі, М. Палац Пілсудскіх у Мосары [Тэкст] / Мар'ян Марэлоўскі.- Кракаў, 1927 с.- 36 с., іл. / (на польскай мове) Morelowski Marjah PALAC PILSUDSKIH w Mosare.- Krakow 1927. - 36 s.
90 гадоў назад
- 1937 год – пабудавана Мосарская школа ў закапанскім стылі. (Сайт VEDAJ.BY - Славутасці і выбітнасці Беларусі).
80 гадоў назад
- 1947 год – пачала дзейнасць ільносемстанцыя (Самойлова Р. Ільносемстанцыі – 50 год // Веснік Глыбоччыны. – 1997. – 5 ліпеня.).
- 1947 год – арганізаваны калгас “Рассвет”, з 2002 г. СПК “Мацюкова” Архівы Беларусі
70 гадоў назад
- 1957 – устаноўлены помнік воінам, загінуўшым землякам у в. Празарокі. У 2007 г. устаноўлены новы помнік. (Капшуль, А. Рэканструкцыя помніка ў Празароках: аб рэканструкцыі помніка загінуўшым у гады вайны ў в.Празарокі // Веснік Глыбоччыны. — 2006. — 8 лістапада).
- 1957 год — пабудавана Запрудская сямігадовая школа (1957-2017).
- 1957 год — закладзены міні-сквер па вул. М. Горкага па ініцыятыве работнікаў Глыбоцкага вопытнага лясгаса .
- 1957 год — выйшаў першы нумар шматтыражнай газеты "За камунізм" (калагас “За Радзіму”, в. Удзела). На беларускай мове, фарматам 1/8 друкаванага аркуша, выходзіць два разы ў месяц. Тыраж 300 экз. // Веснік Глыбоччыны.- 2000.- 12 студзеня .- С. 2.
- 1957, красавік – адкрыліся Падсвільская дзіцячая бібліятэка, Шунеўская сельская бібліятэка, Пятроўшчынская сельская бібліятэка (1957-2021).
60 гадоў назад
- 1967 год – устаноўлены помнік загінуўшым землякам у в. Бабічы (Карповіч, В. Будзем верна несці іх сцяг / В.Карповіч // Шлях перамогі.- 1967. - 16 верасня.)
- 1967 год – устаноўлены помнік загінуўшым землякам у в. Гатаўшчына
- 1967 год – устаноўлены помнік загінуўшым землякам у в.Кішы.
- 1967 год – устаноўлены помнік загінуўшым землякам у в.Карабы.
- 1967 год – адкрыты дэндрапарк Глыбоцкага вопытнага лясгаса.
- 1967 год – адбылася электрыфікацыя вёсак калгаса “Герой працы" (в. Дзеркаўшчына) // Веснік Глыбоччыны.- 2000.- 12 студзеня. – С.3.
50 гадоў назад
- 1977, 1 снежня — заснавана Дзяржаўная ўстанова культуры "Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"
- 1977, 1 красавіка – адкрылася Сярэдняя школа № 3 г. Глыбокае. (Календарь государственных, профессиональных, религиозных праздников, районных мероприятий, памятных дат из истории района.- Глубокое, 2007.- 44 с.).
40 гадоў назад
- 1987 год – устаноўлены помнік на магіле М.Пляхневіча ў в. Мацюкова Пліскага сельсавета. Помнік унесены ў Дзяржаўны спіс нерухомых помнікаў гісторыі мясцовага значэння (1990). Брацкаму пахаванню нададзены статус воінскага пахавання. (Марцынкевіч, Р. Памяць: Ніхто не забыт – нішто не забыта / Р.Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. —1987. — 6 чэрвеня ; Карніловіч, Л. Тут лёсы сплецены ў адзін / Л.Карніловіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 1 ліпеня).
- 1987, люты — адкрылася школа боксу на Глыбоччыне. (Зінкевіч, А, Глыбоцкай школе боксу – 30 гадоў / А.Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 25 лютага.- С. 4.)
30 гадоў назад
- 1997 год – узведзены новы будынак чыгуначнага вакзала. (Марцынкевіч, Р. У чыгуначнікаў наваселле. Прачакаліся яго мы і пасажыры // Веснік Глыбоччыны. — 1997. — 6 снежня. — С. 2).
- 1997, 30 снежня – адкрыўся Глыбоцкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
- 1997 год – выйшаў з друку лірычны зборнік Фамы Ляшонка “Сустрэча”.
20 гадоў назад
- 2007 год – асвечаны храм у імя Вялікамучаніка і лекара Панцелеймона ў в. Дзеркаўшчына.
- 2007, 18 сакавіка— адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музей “Мінулае Залесчыны” у Залескай сярэдняй школе. Шарыпкін, Р. Л. Школьны краязнаўчы музей "Мінулае Залесчыны": дзейнасць, грамадскія сувязі і выхаваўчае ўздзеянне / Шарыпкін Рыгор Леанідавіч // Матэрыялы гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі : да 80-годдзя Полацкага краязнаўчага музея (22―23 лістапада 2006 г.) / [укладальнік В. Д. Краско]. — Полацк, 2008. — С. 223—228
- 2007, 29 чэрвеня – адбылося ўрачыстае адкрыццё касцёла Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста ў в Азярцы (Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 10. ; Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 18 ліп. – С. 1-2.).
- 2007, кастрычнік – на тэрыторыі Мосарскага культурна-дэндралагічнага комплексу закладзена Алея цвярозасці.
- 2007 год – выйшлі з друку кнігі:
-
- Брэхун, Л. Р. Мосар Глыбоцкі ў мінулым і ўчора [Текст] / Л.Р.Брэхун. – Глыбокае. – 2007.
- Памяць. Глыбоцкі раён : 2-е выданне (Веснік Глыбоччыны. — 2007. — 19 снежня).
- Шарыпкін, Р. Гісторыя Залескай школы [Текст] / Рыгор Шарыпкін . — Глыбокае. — 2007. —72 с.
10 гадоў назад
- 2017, люты — тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы “Глыбоцкія клёцкі з душамі” (в. Гатаўшчына, Пліскі сельсавет) нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці па Глыбоцкаму раёну Віцебскай вобласці.
- 2017, 26 ліпеня — у рамках Вішнёвага фестывалю адкрылася дэкаратыўна-мастацкая кампазіцыя «Дружба народов», устаноўлены знак «Кропка адліку».
- 2017 — выйшлі з друку кнігі
- ГЛУБОКОЕ: Память о еврейском местечке / Отв. ред. И.Копчёнова. – Москва, 2017. – 375 с., ил.
- Зінкевіч, Г. “Пяшчота позніх хрызантэм” : зборнік вершаў / Ганна Зінкевіч. — Мн.: Коларград, 2017. – 91, [1] с.
- Воранаў, В. Дударская Глыбоччына / Віталь Воранаў. – Глыбокае, 2017. – 76 с., іл.
***
СТУДЗЕНЬ
- 7 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння Гарановіча Віталя Рыгоравіча (07.01.1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна — 17.04.2012, г. Глыбокае), настаўніка, паэта, аўтара шасці вершаваных зборнікаў. (Жыгуноў, А. Глыбоцкаму паэту Віталю Гарановічу – 60 год / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2012. — 6 студзеня).
- 7 студзеня — 110 гадоў з дня нараджэння Сухавіла Фёдара Іванавіча (1917, в. Крывічы Зябкаўскага сельсавета — 1994), самабытнага мастака, майстра маляваных дываноў. (Волкаў, І. Майстар насценных дываноў / І.Волкаў // Веснік Глыбоччыны. — 2000. — 23 лютага).
- 20 студзеня — 135 гадоў з дня нараджэння Пятроўскага Канстанціна Максімавіча (20.01.1892, м. Глыбокае — 1965, г. Цемрук, РФ), Героя Савецкага Саюза ((1942). (Веснік Глыбоччыны.– 2013.– 2 ліпеня.; Сайт “Герои страны”)
ЛЮТЫ
- 2 лютага – нарадзілася Скавырка Святлана Анатольеўна (1972, в. Вішанка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.), майстар маляваных дываноў, член Саюза народных майстроў Беларусі. (Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 176 ; Жыгуноў А. Зямныя зоркі Святланы Скавыркі / А.Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2017. — 01 красавіка).
- 14 лютага — нарадзілася Вера Васільеўна Байкова (1952, в. Ліхабалоцце Карабоўскага сельсавета), майстар па ткацтву, член Саюза народных майстроў Беларусі. (Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны. — Віцебск, 2011. — 440 с. — С. 402).
САКАВІК
- 4 сакавіка — 110 гадоў з дня нараджэння Пугаўка Леаніда Канстанцінавіча (04.03.1917, в. Паўлова, Глыбоцкі р-н — 02.10.1990), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога старшыні калгаса “17 верасня” (в.Бабічы). Сайт “Прыдзвінскі край : гісторыя і сучаснасць”.
КРАСАВІК
- 29 красавіка — 140 гадоў з дня нараджэння Отана Гэдэмана (29.04.1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага пав. Мінскай губ. – 16.05.1937, г. Вільня). Натураліста і педагога, краязнаўцы, гісторыка, даследчыка Наддзвіння, аўтара кнігі “Глыбокае: гістарычны нарыс” (1935) і інш. (Бунто, Я. Заслугоўвае, каб памяталі : Да 60-х угодкаў смерці О.Гедэмана / Бунто, Я. // Веснік Глыбоччыны.— 1997. — 13 мая).
МАЙ
- 4 мая — 65 гадоў з дня нараджэння Мацюшонка Валерыя Зыгмунтавіча (04.05.1962, в. Мнюта Глыбоцкага раёна), народнага майстра, разьбяра, загадчыка Падсвільскага філіяла Глыбоцкага дома рамёстваў.
- 15 мая — 125 гадоў з дня нараджэння Клімянка Максіма Аляксандравіча (15.05.1902, в. Ніжнія Жары, Брагінскі раён – 04.07.1992), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутата Вярхоўнага совета Беларускай ССР, старшыні калгаса імя Чапаева (в. Верхняе). (Памяць. гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн., 1995. — С. 405).
- 31 мая — 75 гадоў з дня нараджэння Чабан Тамары Канстанцінаўны (31.05.1952, в. Чабаны Празароцкага с/с Глыбоцкага раёна – 20.03.1992, Мінск), беларускага крытыка і літаратуразнаўцы. (Чабан Тамара // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1995. - Т. 6. - С. 242-243).
ЧЭРВЕНЬ
- 1 чэрвеня – 130 гадоў з дня нараджэння Іофе Сямёна Самуілавіча (1.06.1897, м. Глыбокае, Дзісненскага павета Віленскай губерніі – 1938), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча. (Глыбоччына. Зямля. Любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча... . – Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С. 39).
- 29 чэрвеня — 60 гадоў з дня нараджэння Шарыпкіна Рыгора Леанідавіча (29.06.1967, в. Усава Глыбоцкага раёна), настаўніка, краязнаўцы Залескага краю.
КАСТРЫЧНІК
- 20 кастрычніка — нарадзілася Шакола Ганна Казіміраўна (1957, в. Мышкі Пастаўскага раёна), самадзейны кампазітар, аўтар песенных зборнікаў.
- 22 кастрычніка – 135 гадоў з дня нараджэння Вераксіна Аляксандра Сяргеевіча (1872-1918), царкоўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча, члена III дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі, аўтара гістарычнага нарыса “Гісторыя Беразвецкага манастыра”.
ЛІСТАПАД
- 15 лістапада — 125 гадоў з дня нараджэння Лытысава Міхаіла Васільевіча (11.1902, в. Блізняціна Невельскага р-на Пскоўскай вобл. -13.02.1979), Героя Сацыялістычнай Працы. (Лытысов Михаил Васильевич // Слава и гордость земли Витебской: биогр. справ. / Витебский областной исполнительный комитет / сост. М.Н.Пригожий.— Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. — 351, [1] с. : портр.— С. 268).
- 286
