:

Гаспадыня вясельнай кухні 

Чытаць на галодны страўнік не рэкамендуецца…

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Прэзентацыя выставы“Застаўся ў сэрцы вечны след вайны” у Шунеўскай бібліятэцы

SAV56 1

 

DSCF2697У Шунеўскай сельскай  бібліятэцы  адбылася прэзентацыя выставы  “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”,прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары   пазнаёмілі дзяцей з творамі як  дакументальнага, так і мастацкага характару, прысвечаныя  Вялікай Айчыннай вайне.  Таксама на выставе  былі прадстаўлены краязнаўчыя  матэрыялы пра  глыбачан, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пра помнікі загінуўшым у гады вайны зямлякам, пра герояў, у гонар якіх названы вуліцы ў Глыбокім і інш. Папка “Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны ” прысвечана ветэранам-землякам і іх успамінам.DSCF2698

Праз раздзелы выставы “Горкі час роднай зямлі”, “Іх подзвіг жывы і непаўторны”, “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”, “Гэта памяць не згасне ў народзе” пазнаёміліся з кнігамі М.Г. Нікіціна “Шаги Великой Победы. Освобождение Беларуси”, якая прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,Т. Падаляк “Вайна – самы страшны грэх” і “Нашчадкі вогненных вёсак”,  складзеных з нарысаў, эсэ, успамінаў тых, хто прайшоў праз гэтае ліхалецце.  Зацікавілі юных чытачоў  і кнігі Б.Д. Далгатовіча “А вместо детства была война”, прысвечанай дзецям Вялікай Айчыннай вайны і “Шли по войне девчата”, якая расказвае  пра подзвіг жанчын у гады вайны і  пра  Герояў Савецкага Саюза санінструктара Зінаіду Тусналобаву-Марчанка і сувязістку Алену Стэмпкоўскую.DSCF2701DSCF2703

Не абыйшлі ўвагай  і   кнігу “Дзяцінства, апаленае вайной”, якая складаецца з успамінаў саміх ветэранаў вайны і матэрыялаў пошука чырвоных следапытаў аб юных падпольшчыках, партызанах, сынах палкоў – тых, хто нарадзіўся і змагаўся з ворагам на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Пасля знаёмства з выставай дзецям было прапанавана намаляваць сваю маленькую радзіму, мірнае неба, сваё шчаслівае дзяцінства.DSCF2716DSCF2706

Завяршылася сустрэча сцвярджэннем,што  мы не павiнны забываць пра жахi вайны, смерць i пакуты мiльёнаў людзей. Помнiць аб вайне, гераiзме i мужнасцi тых, хто змагаўся з ворагам i выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзiму - гэта значыць, змагацца за мiр. Гэта абавязак усiх, хто жыве на зямлi.

                                                             

23 красавіка 2019г.     заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч

           

      

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 25

Учора 118

За тыдзень 658

За месяц 1571

Усяго 38406

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-22

Зарэгістравалася: 164